otvety_na_voprosy_po_bel_yazu_zachet


1.Генезіс беларускай мовы, яе развіцце у часе. Беларуская мова сярод іншых моу свету.
Беларуская мова элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. Гісторыя станаўлення і развіцця бел.мовы звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця бел. народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.
Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з’яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадстве соцыуме. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усё пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова – істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццё адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.
Сродкі зносін, узятыя самі па сабе, без канкрэтнага выкарыстання, — гэта мова; тыя ж самыя сродкі, выкарыстаныя непасрэдна ў канкрэтнай сітуацыі, — гэта маўленне.
Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца слыхам, зрокам. Прымета маўлення — яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, таму яно дапускае вар’іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць. Некаторыя з’явы, што ўзнікаюць у маўленні, могуць пераходзіць з часам у мову. Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту.
Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Моўная сям’я – гэта вялікая група моў, якая аб’ядноўваецца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, паводле агульнага моўнага матэрыялу. У залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой моўныя сем’і падзяляюцца на групы і падгрупы.
Індаеўрапейская моўная сям’я ўключае такія падгрупы: індыйская ; іранская ; балтыйская; раманская ; германская; кельцкая; славянская беларуская, руская, украінская – усходнеславянскія; польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая – заходнеславянскія; балгарская, македонская, сербскахарвацкая — паўднёваславянскія. Некаторыя мовы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю як асобныя падгрупы: грэчаская, албанская, армянская. Бываюць мовы ізаляваныя, не ўваходзяць у склад сем’яў: японская, карэйская.
Старажытныя славяне некалькі стагоддзяў карысталіся мовай, якая складалася з блізкароднасных дыялектаў. Гэту мову называюць агульнаславянскай ці праславянскай.
Лічыцца, што весці перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы , якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:
1 перыяд.10-13 стст. — перыяд старыжытнарускай мовы. Існавалі магутныя цэнтры Полацк 862г. і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца аб’яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь праіснавала да 13ст.. У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым…”. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. Вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.
2 перыяд.14-18 стст. – перыяд старабеларускай літаратурнай мовы. 14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый, 15-16 стст. – інтэнсіўным развіццём спецыфічных рыс беларускай мовы: аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем, 17-ст. – пачаткам заняпаду пісьменнасці і мовы, 18-ст. характарызуецца заняпадам старажытнабеларускай літаратурнай мовы. У 14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 15-16 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” Беларусь упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры адпаведна і назва “мова беларуская”. Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак масіў Вільня-Полацк-Віцебск-Смаленск. Гэта была дзяржаўная мова. На ёй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, “Статут ВКЛ” . 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры. У 1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава РП. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах.
3 пярыяд. канец 18 ст.- нашы дні – перыяд новай беларускай літаратурнай мовы канец 18 ст. – 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. – пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. – нашы дні.
У 1795г. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Бел рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь. Менавіта ў часы заняпаду мовы ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна–справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся амаль на стагоддзе. Найбольш спрыяльнымі былі 20–я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30–х гадоў роля мовы звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60–я – 80–я гады – застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася. У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную навуковую аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.
2.Рэформы правапісу бел.мовы. Закон аб мовах.
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства.
У 1918 г. была выдадзена “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу. Яны і забяспечвалі адзінства новай беларускай літаратурнай мовы. Аднак у ёй заставалася даволі шмат спрэчных і нявырашаных пытанняў, якія датычыліся правапісу перш за ўсё слоў іншамоўнага паходжання.
Моўная практыка выявіла недахопы, і ў сярэдзіне 1920-х гг. паўстала пытанне аб рэформе беларускага правапісу. У 1926 г. адбылася акадэмічная канферэнцыя па праблемах беларускага правапісу. У яе рабоце ўзялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, пісьменнікі, настаўнікі беларускай мовы, замежныя лінгвісты.
Пасля яго абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе была прынята Пастанова Савета Народных Камісараў “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу”.
Правапіс у выніку рэформы 1933 г. істотна наблізіўся да фанетычнага ладу беларускай мовы, стаў больш сістэмным і ўпарадкаваным. Рэформа адмяніла мяккі знак для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных (сталі пісаць снег, звер замест сьнег, зьвер). Але рэформа правапісу 1933 г. таксама не вырашыла ўсіх праблем пісьмовай беларускай мовы. Работа па ўдасканаленні беларускага правапісу працягвалася.
У 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам акадэмікаў К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і П.Ф. Глебкі.
Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 г. і выдадзеныя ў 1959 г., не з’яўляліся рэформай, а ўдакладнялі і развівалі “Правапіс беларускай мовы”, выдадзены ў 1934 годзе. Якуб Колас, які на працягу некалькіх гадоў узначальваў арфаграфічную камісію і ўнёс вялікі ўклад у вырашэнне многіх прынцыпова важных пытанняў беларускага правапісу.
У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема беларускага правапісу.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. Камісія рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, дзе б былі ўлічаны прапановы Дзяржаўнай камісіі, а таксама патрэбы сучаснай моўнай практыкі.На працягу 1997–1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.\
3.Праблемы культуры маулення ва умовах білінгвізму. Камунікатыуныя якасці маулення (правільнасць, дакладнасць, сцісласць, чысціня, багацце, дарэчнасць, вобразнасць і выразнасць) і іх роля у прафесійна арыентаваным мауленні.
Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў у шматнацыянальных краінах наогул.
Прычыны і матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі:
Народы свету знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў
Не з’яўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь, таму што яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам).
Значная частка насельніцтва тэрыторыі Беларусі карыстаецца дзвюма мовамі. Двухмоўе ў нашай краіне з’яўляецца дзяржаўным, паколькі статус афіцыйнай ці дзяржаўнай выконваюць дзве мовы: руская і беларуская.
Білінгвізм на тэрыторыі Беларусі ўзнік даўно.
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:
 індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;
 руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;
 індывідуальным беларускім аднамоўем ці індывідуальным рускім аднамоўем.
Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе.
Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская.
Актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць
Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, «ахоўвае» адназначнасць, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца.
Правільнае маўленне – гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. Моўныя нормы – гэта замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў. Яны адлюстроўваюць грамадска-эстэтычныя погляды на слова і ўнутраныя заканамернасці моўнай сістэмы ў яе развіцці.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы
Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці знае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбіраць у дадзены момант патрэбныя словы.
Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў:
а) правільны выбар лексічнага эквіваленту
б) размежаванне паронімаў і амонімаў.
в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. Мнагазначнасць – гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў.
г) размежаванне сінонімаў.
Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры. На жаль, у маўленні многіх з нас прысутнічаюць пазалітаратурныя сродкі.
а) дыялектызмы. б) запазычанні. в) канцылярызмы і штампы. г) словы-паразіты. д) жарганізмы. е) неалагізмы, аказіянальныя словы.
Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы.
Багацце і беднасць маўлення чалавека залежаць ад яго адукацыі, жыццёвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, яго адносін да мовы як сродку зносін і інш. Багацце маўлення вызначаецца, як правіла, на аснове ўліку частаты ўжывання тым ці іншым індывідам слоў, словазлучэнняў, сказаў.
Багацце маўлення – гэта не толькі развіццё сінанімікі і варыянтнасці літаратурнай мовы, найперш апрабаванымі ўжо сінонімамі і варыянтамі. Багацце маўлення непарыўна звязана з формай і зместам, якія ў сваю чаргу залежаць і ад функцыянальных стыляў, і ад моўна-выяўленчых сродкаў.
Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў – займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей. Дарэчнасць як бы ахоўвае і рэгулюе працэс выразнага, лагічнага і дакладнага выказвання думак, падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым і эстэтычным задачам. Дарэчнасць існуе ў саюзе з іншымі камунікатыўнымі якасцямі.
Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў». У працэсе выкарыстання адзінак мовы адбіраюцца найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст ці пэўны маўленчы перыяд скарачаецца, але павялічваецца ці застаецца нязменнай інфарматыўная частка. Унутраны стымул маўленчай сцісласці ляжыць у аснове замены словазлучэнняў з устойлівай семантыкай аднаслоўнымі найменнямі – з двух і больш слоў узнікае адно: плод кораня – карняплод, лячэнне кліматам – кліматалячэнне.
Прыкладам сцісласці маўлення з’яўляюцца і абрэвіятуры.
Сцісласць маўлення – пабуджальны сродак узнікнення шматлікіх фразеалагізмаў з прыказак: голад не цётка, піражка не падасць і голад не цётка; бяздонную бочку вадой не напоўніш і бяздонная бочка.
Лаканічнасць – галоўнае патрабаванне да загалоўкаў мастакіх твораў, газетных і часопісных артыкулаў.
4.Асаблівасці беларускай фанетычнай сісітэмы ва умовах білінгвізму
Фанетычная інтэрферэнцыя:
-змена [ д, т] на [ дз’, ц’]: пекцін, брыгадзір рус. пектин, бригадир
-прыстаўны в перад о, у: вуха, вока рус: око, ухо
-[р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэнь- шэнь, бяроза рус. жень- шень, берёза
-[г] – фрыкатыўны
-наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай або ў канцы слова з [у, в, л]: праўда рус. правда, воўк рус. волк, няўжо рус. неужели
-наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: імгла, іржавы, ілгаць рус. мгла, ржавый, лгать
-наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы рус. дождь, дверь
-падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]: ноччу, рус. ночью
-наяўнасць чаргавання [ро, ло ры,лы] адпаведна: глотка — глытаць, кроў – крыві рус. глотать, крови
-захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом рус. театр, диплом.
5. Паняцце графікі і гісторыя яе станаулення. Беларускі алфавіт, асаблівасці графічнай сістэмы бел.мовы
Паняцце графікі і гісторыя яе станаўлення. Беларускі алфавіт. Графіка – раздзел беларускага мовазнаўства у якім вывучаюцца: 1) Сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) Сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме.; 3) Напісанне літар і іншых графічных знакаў. Асновай беларускай графікі з’яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя адзнакі і інш. Задача графікі ўстаналення судносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка падзяляецца а пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснаввана на дзвух прынцыпах: гукавым, або пазіцыйным і складовым. Гукавы прынцып – заключаецца ў тым, што літара як графічны знак можа: 1) абазначаць два гукі, 2) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай моваы. Гісторыя развіцця графікі цесна звязана з развіццём пісьма. Сродкам зносін паміж людзмі, аддалёнымі прасторай і часам, з’явілася пісьмо. Пісьмо – гэта форма фіксацыі вуснай мовы. · Піктаграфія (малюнкавае пісьмо) – старажытны від пісьма. ·Ідэаграфічнае пісьмо – перадача не выказвання, а паняцця (орган – хадзіць, вуха – чуць; кожны іерогліф азначае цэлае слова) Прыклады ідэаграфічнага пісьма: кітайскае пісьмо. · Складовае, сілабічнае пісьмо - азначае не слова і паняцце, а фанетычны склад. Прыклад: сучаснае індыйскае пісьмо, японскае, карэйскае. Фанаграфічнае, або літарна-гукавое – кажная літара абазначае гук. У фанаграфічным пісьме адрозніваюцца тры асноўныя бакі: графіка, арфаграфія і алфавіт. Беларускае пісьмо фанаграфічнае, або літарна гукавое. Яно ўключае сістэму графічных сродкаў, беларускі алфавіт і агульнапрынятую сістэму правіл напісання слоў і іх форм. Алфавіт – сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку. Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Кожная літара выступае ў чатырох сваіх варыянтах: вялікая, малая, друкаваная, рукапісная. Назва кожнай літары – гэта склад зычнага гука, абазначаннага літарай, і галоснага э або а : А а а Б б бэ В в вэ Г г гэ Д д дэ Е е е Ё ё ё Ж ж жэ З з зэ І і і Й й і нескладовае К к ка Л л эл М м эм Н н эн О о о П п пэ Р р эр С с эс Т т тэ У у у Ў ў у нескладовае Ф ф эф Х х ха Ц ц цэ Ч ч чэ Ш ш ша Ы ы ы Ь ь мяккі знак Э э э Ю ю ю Я я я Адметнай рысай беларускага алфавіта, у параўнанні з рускім алфавітам, з’яўляецца наяўнасць літары ў і літары і . У ім няма рітар щ і ъ
6. Асаблівасці вымаулення галосных, зычных гукау.
Улучае 6 галосных і 39 зычных гукаў. Часам да іх далічваюцца 9 падоўжаных адмен зычных гукаў, якія могуць выконваць фаналагічную функцыю. Некаторыя аўтары залічваюць у асноўны гукавы склад толькі 32 зычныя гукі, а 7 зычных азначаюць як рэдкія. Галосныя: [а], [о], [у], [ы], [е][1], [і]. Зычныя: [б], [б’], [в], [в’], [г][2], [г’][2], [г´][3], [г´’][3], [з], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш]. Падоўжаныя адмены зычных: [ж̅] [з̅’̅] [д̅з̅’̅] [л̅’̅] [н̅’̅] [с̅’̅] [ц̅’̅] [ч̅] [ш̅] У цэлым, галосныя гукі беларускай мовы падобныя да аналагічных гукаў іншых усходнеславянскіх моваў. Але, напрыклад, адсутнічаюць аналагі рускіх [ъ] і [ь]. У складзе зычных гукаў: існуюць спецыфічныя [дз’], [дж], [ў], [ц’]; няма мяккіх падоўжаных [ж̅’̅] і [ш̅’̅]; заўсёды цвёрдыя [ч] і [р]; гукі [г] заўсёды фрыкатыўныя, выбухныя гукі [г] практычна не існуюць, апроч некалькіх гістарычна іншаземных словаў; шырока ўжываюцца падоўжаныя зычныя на месцы гістарычнага спалучэння "мяккая зычная+j".
7. Асаблівасці вымаулення гукавых спалучэнняу "Аканне" і "яканне" Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах. "Дзеканне" і "цеканне" Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні. Прыстаўныя і ўстаўныя гукі Наяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. Таксама, наяўнасць устаўнога гуку [й] у некаторых[8] іншамоўных словах. Пераход галосных у зычныя Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных[9]. Чаргаванне складоў З'яўленне, у выніку фанетычных працэсаў, чаргавання складоў "ро", "ло", "ле" са складамі, адпаведна, "ры" "лы" "лі".
8.Лексiка беларускай мовы паводле паходжання. Прыметы запазычаных слоӯ. Лексiка бел мовы паводле паходжання дзелiцца на: Спрадвечна беларускiя словы – словы, якiя засталiся ӯ спадчыну з больш старажытнай мовы – крынiцы або ӯзнiклi ӯ бел мове на базе уласных i запазычаных лексiчных сродкаӯ: сасна, трава, галава - агульнаславянскiя – перайшлi ӯ спадчыну да ӯсходнiх, заходнiх i паӯднёвых славянскiх плямён ад старажытных славян 6-7ст: бор, лес, дуб, лiпа. - усходнеславянскiя словы ӯзнiклi ӯ 6-14 ст. i з´яӯляюцца агульнымi для беларусаӯ, рускiх i ӯкраiнцаӯ: галка, пляменнiк, кошка, снягiр. - уласна беларускiя словы пачалi ӯзнiкаць з 13 – 14 ст у перыяд самастойнага iснавання бел мовы: адвячорак, адкуль, амаль, жыхар, спадчына. Запазычаныя словы – словы, якiя трапiлi ӯ бел мову з iншых моӯ у вынiку эканамiчных, навуковых, культурных сувязей: бульба, цыбуля, школа, лiфт - славянскiя запазычаннi – з польскай i праз польскую з нямецкай, з рускай, з украiнскай i праз украiнскую з цюрскай. - неславянскiя запазычаннi – з лiтоӯскай, з грэчаскай, нямецкай, англiйскай, галандскай, iтальянскай, фiнскай, японскай. Асноӯныя прыметы запазычання: 1. наяӯнасць у слове ф: фарба, шафа. 2. пачатковае э, о i непрыставачнае а: эра, ода. 3. спалучэннi ге, не, хе у коранi: агент, схема. 4. спалучэннi бю, вю, кю, мю, ню, фю ӯ коранi: бюро, рэвю, кювет. 5. спалучэннi двух галосных у коранi: аул, iдэал. 6. цвёрдасць зычных д i т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыӯ, дэвiдэнт, дыван. 7. прыстаӯкi – а, акты -, архi -, контр -, рэ -, дэ-, дыс -, амфi -: амаральны, рэфармацыя, контрмера. суфiксы –iзм (-ызм), -iст (-ыст), -iр (-ыр) i iнш: арганiзм.
9. Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і культурнага ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі асобных прафесійных ці сацыяльных груп насельніцтва, г.зн. з’яўляюцца тэрытарыяльна, прафесійна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную і абмежаванага ўжывання. Агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай слоўнікавага складу беларускай мовы. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя). Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную. Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць наступныя дыя- лекты: паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні (асноўныя), сярэднебеларускі (цэнтральныя гаворкі) і заходнепалескі (брэсцка-пінскі). Дыялектызмы, вядомы толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Напр., савяк (замест літ. падбярозавік), вятроўкі (замест літ. басаножкі), казлы (люцікі), пасоля (фасоля), ля, паля (паглядзі, глянь), гуліца (вуліца), тамака (там), настольніца (настольнік), барыла (бочка) і інш. Сярод дыялектызмаў вылучаюць параўнальна невялікую групу абласных слоў, г.зн. такіх, якія ўжываюцца на больш-менш значнай тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах многіх аўтараў, але яшчэ не сталі літаратурнымі ў поўным сэнсе гэтага слова. Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта гутарковая мова пэўнай групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча і г.д. Жаргонная лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы) фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання, метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія жаргонныя словы, як продкі, шнуркі (бацькі), ажур (парадак), гнаць (гаварыць няпраўду), базар (размова), бомбы, шпоры (шпаргалкі); прыклады армейскіх жаргонаў: салага (увогуле малады салдат), дух, чарпак (ці чайнік), слон, дзед (радавы салдат у залежнасці ад часу знаходжання на тэрміновай службе), старлей (старшы лейтэнант), кусок (прапаршчык), У часы ВАВ склаўся франтавы жаргон: самавары (мінамёты), сабантуй (артабстрэл) і інш. Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.
10. Лексікаграфія
Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Слоўнікі беларускай мовы.У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет.
Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і пад. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўнымі і шматмоўнымі з’яўляюцца перакладныя слоўнікі.
Найважнейшае значэнне для вывучэння слоўнікавага складу мовы маюць тлумачальныя слоўнікі.
Разнавіднасцю тлумачальных слоўнікаў з’яўляюцца дыялектныя (абласныя) слоўнікі, у якіх адлюстроўваецца і тлумачыцца лексіка адной гаворкі або групы гаворак
У фразеалагічных слоўніках сабраны ўстойлівыя словазлучэнні (фразеалагізмы), растлумачана іх значэнне, прыведзены ілюстрацыі.
Вялікае значэнне ў засваенні правільнага напісання слоў маюць арфаграфічныя слоўнікі
Даволі шматлікімі з’яўляюцца тэрміналагічныя слоўнікі. У іх тлумачацца тэрміны з розных галін навукі, тэхнікі і г. д
Да лінгвістычных таксама адносяцца гістарычныяслоўнікі (адлюстроўваюць лексіку мінулых эпох, час узнікнення і шляхі развіцця слоў), этымалагічныя (паходжанне слоў, змены іх значэнняў), слоўнікі сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў, іншамоўных слоў, слоўнікі мовы пісьменнікаў, тапанімічныя слоўнікі (адлюстраваны геаграфічныя назвы), антрапанімічныя (фіксуюцца ўласныя імёны), марфемныяслоўнікі (вызначаецца марфемная будов слова) і многія іншыя
Трэба заўважыць, што будова слоўнікавага артыкула (загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго) вызначаецца тыпам слоўніка. Так, поўны слоўнікавы артыкул тлумачальнага слоўніка ўключае наступныя элементы: загаловачнае слова; граматычную характарыстыку; стылістычную характарыстыку; сэнсавую характарыстыку; ілюстрацыйны матэрыял; тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні; этымалагічную даведку.
11. Прынцыпы беларускага правапісу
Арфаграфія (грэч orthographia, ад orthos - правільны і grapho - пішу) - раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы напісання слоў; сістэма агульнапрынятых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме. Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне слоў і іх частак адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Сутнасць фанетычнага прынцыпу – у формуле “пішы, як чуеш”, але пры гэтым важна памятаць, што “гучаць” і “чуцца” правільна арфаэпічна правільнае вуснае маўленне. Марфалагічны прынцып правапісу заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.
Фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме лiтаратурнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў у словах. Ён зблiжае пiсьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфiчныя асаблiвасцi фанетычнага ладу беларускай лiтаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых i [р], падаўжэнне зычных i г.д. На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
- правапiс о, э–а (ы): рэкі – рака, год – гады, адрас, Ватэрлоа, інжынер;
- правапiс е, ё–я: клён – кляновы, метро, сяржант, дзясяты;
- правапiс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: фае, гігіена, акiян;
- правапіс у і ў у залежнасці ад пазіцыі ў слове: моцны ўдар, ад удару;
- правапiс прыставак на -з (-с): бездапаможны, бяскрайні, згарэць, сплавіць;
- правапiс д–дз, т–ц: горад – у горадзе, плот – на плоце, дзверы, цвёрды;
- правапiс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл, дт: посны, позна, сонца, сэрца, мiласэрны, радасны, Рэмбрант;
- правапіс падоўжаных зычных: калоссе, карэнне, стагоддзе; правапіс адной літары ў словах іншамоўнага паходжання: алея, маса, тона;
- правапіс прыстаўных гукаў: імгла, восень, павук, гэты;
- напiсанне лiтары ц на месцы спалучэння каранёвых ц, т, ч, кi суфiксальнага с (у суфiксах -ск-, -ств- ): салдат – салдацкi, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкi, рыбак – рыбацкі, чалавек – чалавецтва, выдавец – выдавецтва;
- напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х i суфiкса -ств-, а таксама караневага с i суфiкса -ск-: Беларусь – беларускі, прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, птах – птаства;
- захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны і інш.
Заўвага: выключэнні з правіл не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу напісання.
Марфалагiчны прынцып перадае аднастайнае напісанне адных і тых жа значымых частак слоў, нягледзячы на адрозненні ў iх вымаўленні. Ён дазваляе захаваць выразную марфемную структуру слова.
Наступныя правiлы:
- правапiс звонкiх зычных на канцы слоў i перад глухiмi: грыб, дзядзька, гразь, лодка;
- напiсанне прыставак i прыназоўнiкаў на -б, -д, а таксама прыназоўнiкаў на -з: абвясціць, абчасаць, з хаты, без цябе, пад страхою, перад святам;
- правапiс глухiх зычных перад звонкiмi: просьба, вакзал, футбол, лічба;
- правапiс шыпячых перад свiсцячымi і свiсцячых перад шыпячымi: на рэчцы, мыешся, зжаць, бясшумны;
- правапiс мяккiх зычных (мяккасць зычных, якая ўзнiкае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пiсьме не перадаецца): змена, святло, дзверы, цвёрды;
- правапiс караневых зычных з, ж, ш, г, х перад суфiксам -ск- у прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў: французскі, нясвіжскі, балхашскі, казахскi;
- правапiс д, т перад ц, ч: матчын, у хатцы, у лодцы, дакладчык;
- правапiс каранёвага д перад суфiксамi -ск-,-ств-: грамадства, суседскі;
- правапiс еў прыназоўнiку без i часцiцы не: не бойся, без страху.
Апрача фанетычных і марфалагічных напісанняў, ёсць традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні. Традыцыйныя (гiстарычныя) напiсаннi перадаюцца па традыцыi i не адпавядаюць сучасным нормам пiсьма (напісанне з вялікай літары кожнага слова ў назвах міжнародных арганізацый, кожнага новага радка верша і г.д.). Дыферэнцыраваныя напiсаннi адрознiваюць сугучныя словы або iх формы, якiя супадаюць у вымаўленнi. Так, напрыклад, размяжоўваюцца канчаткi творнага склону ў аднолькавых прозвiшчах і геаграфiчных назвах: з Iванавым i пад Iванавам; а таксама ўжыванне вялiкай i малой лiтары пры напiсаннi ўласных i агульных назоўнiкаў: Цётка (паэтэса) i цётка, М.Чарот (пісьменнік ) i чарот.
12. Напісанні галосных і іх спалучэнняу у прафесійнай лексіцы паводле фанетычнага прынцыпу
На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:
1.Правапіс о, э – а: бор – бары, сэрца – сардэчны, сосны – сасна, цэны – цана, адрас, трыо, Токіо, рэвалюцыя, дэпутат, ветэран.
2.Правапіс е, ё – я: лес –ляснік, легчы – ляжаць, мёд – мядовы, каляндар, сяржант, янот, яфрэйтар, сезон, медаль, легенда, дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.
3.Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: авіяцыя, біёлаг, патрыёт, дыяметр, раён, маянэз, археолаг, фразеалогія, рэабілітацыя, акіян, абітурыент, ёд, канвеер.
Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як двасклады, тады яны на пісьме абазначаюцца:
паміж зычнымі - літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, даініён,іён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біялогія, бібліятэка, геліятроп, піянер, ажыятаж, перыядычны, патрыятызм, акцыянерны, нацыянальны, рацыяналізатар;
у пачатку слова — літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, іонны, Іосіф; Іанічнае мора, іанійцы, іанізацыя, Іакагама, Іаркшыр, Іашкар-Ала, Іаан;
Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:
пасля галосных — праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маер, Маераў, Лаёла; маянэз, маяран, маярат, раяніраванне;
у пачатку слова — праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.
3.Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіена, кліент, аўдыенцыя, арыентацыя, абітурыент, кліентура, іерархія, іена, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі.
4.Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траектория, Феербах, Маерава, фае.
5.Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніяльны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыяльны, варыянт, матэрыял, матэрыялізм, дыяметр, дыяпазон, дыяфрагма.
6.Спалучэнне йа на пісьме перадаецца пасля галосных і ў пачатку слова праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган.
Пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных ніз-праз ья, пасля астатніх зычных -праз 'я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф'ян.
13. Напісанне зычных у прафесійнай лексіцы паводле фанетычнага прынцыпу
У спалучэннях зычных у межах адной марфемы ці, часцей, на стыку марфем абдываюцца наступныя працэсы:
1.Аглушэнне: звонкія зычныя перад глухімі ці на канцы слова вымаўляюцца глуха. Аглушэнне не перадаецца на пісьме. Для праверкі трэба змяніць слова так, каб пасля зычнага з’явіўся галосны або санорны.
2. Азванчэнне: глухія перад звонкімі зычнымі гучаць звонка. Азванчэнне таксама не перадаецца на пісьме.
Словы іншамоўнага паходжання, якія нельга праверыць, трэба запомніць (экзотыка, айсберг).
Выключэнне: прыстаўкі на -з/-с, вымаўленне і напісанне якіх залежыць ад наступнага зычнага. Перад звонкімі зычнымі ўжываюцца прыстаўкі на -з, а перад глухімі – на -с (бязмежны, бяспечны).
3. Спрашчэнне груп зычных: на стыку кораня і суфікса пры збегу 3-х зычных сярэдні зычны выпадае. Гэта з’ява адлюстроўваецца таксама і на пісьме.
Згн → зн (бразгаць, але бразнуць)
Стн → сн (свіст, але свіснуць)
4. Прыпадабненне свісцячых да шыпячых. На стыку марфем свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя. На пісьме гэтая з’ява не перадаецца.
Выключэнне: шчасце, нішчымны, ушчуваць, рашчыніць (цеста).
5. Прыпадабненне шыпячых да свісцячых. Адбываецца на стыку марфем і не перадаецца на пісьме.
Калі збег зычных адбываецца ў межах адной марфемы, тады слова пішацца паводле вымаўлення (ушчэнт, пабоішча, шчодры).
6. Пераход д, т перад ч, ц у доўгія чч і цц на стыку марфем. Не перадаецца на пісьме.
7. Пераход спалучэнняў зычных:
тс, чс, цс, кс → ц (і норма вымаўлення, і норма правапісу)
Выключэнне: словы неславянскага паходжання (Мазамбік → мазамбікскі, узбек → узбекскі).
дс → ц (норма вымаўлення, але не перадаецца на пісьме)
сс, гс, хс, жс, шс → с (норма вымаўлення, якая замацавалася на пісьме)
Выключэнне: у геаграфічных назвах і назвах народаў захоўваюцца спалучэнні гс, хс, жс, шс (Карабах → карабахскі, вараг → варажскі, Старыя Дарогі → старадарожскі). Наяўнасць жа чаргавання г/ж вызначаецца па слоўніку (Пецярбург → пецярбургскі, Прага → пражскі).
зс → с (вымаўляецца, але не перадаецца на пісьме)
8. Спалучэнне “зычны + санорны” ў канцы слова. Некаторыя запазычанні заканчваюцца неўласцівым для беларускай мовы спалучэннем –тр, -др, -бр, -бль, -кл. У жывым маўленні паміж гэтымі зычнымі ўзнікае беглы а. Гэтая з’ява не перадаецца на пісьме.
1.Правапіс прыставак на з (с): бяздомны, бясстрашны, бездапаможны, скінуць, ссыпаць, змалоць, расказаць, раздаць, уздымаць, ускопваць.
2.Павапіс д – дз, т – ц: хада –хадзіць, карта – на карце, людзі, дзеці, дзерці, церці, цесны, дырэктар, апладысменты, тэатр, матэматыка, каранцін, акцёр, індзеец, Одэр, Цюмень.
3.Парвапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл: позна, сонца, сэрца, міласэрны, радасны, слаць.
4.Напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, многа – мноства, птах – птаства, беларус – беларускі, Палессе – палескі.
5.Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў т, ч, к, ц і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств-): брат – брацкі, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкі, сваяк – сваяцкі, настаўнік – настаўніцтва, кравец – кравецкі.
14. Напісанне прафесійнай лексікі паводле марфалагічнага прынцыпу
Марфалагічны прынцып заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.
На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.
1.Правапіс звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі: гады – год, снягі – снег, казаць – казка, сцяжынка – сцежка. Гэтаму ж правілу падпарадкоўваецца напісанне прыставак і прыназоўнікаў на -б, -д, а таксама прыназоўнікаў на -з: абтрэсці, адпусціць, над хатай, аб сыне, з поля, праз хвіліну.
2.Правапіс глухіх зычных перад звонкімі: касіць – касьба, лічыць – лічба, малаціць – малацьба.
3.Правапіс шыпячых перад свісцячымі і свісцячых перад шыпячымі: рэчка – на рэчцы, мыеш – мыешся, вазіць – перавозчык, пясок – пясчаны, зжаць, сшытак, бясшумны.
4.Правапіс цвёрдых – мяккіх зычных. Мяккасць зычных, якая ўзнікае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пісьме не перадаецца: збор – збіраць, спаць – спіць, мост – мосцік, снег, змена, святло, смех.
5.Правапіс каранёвых зычных з, ш, ж, г, х перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў: каўказскі, рыжскі, чэшскі, выбаргскі, казахскі.
6.Правапіс д, т перад ц, ч: на кладцы, у хатцы, перакладчык, лётчык;
7.Правапіс каранёвага д перад суфіксам -ск-, -ств-: завадскі, параходства;
8.Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не быў, не ведаў, без клопату, без радасці.
15. Напісанне разам, асобна і праз злучок
1. Пішуцца разам: складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, газпрамавец і інш.;
складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, медыя-, мота-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фота-, электра- і інш.: авіябілет, аграхімія, аўтаматакрос, аўдыявізуальны;
словы з пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, поўдзень, паўгоддзе, паўлітра, паўаршына і інш. Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі;
словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, контр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, сін-, супер-, транс-, ультра-, экс-, экстра- і інш.: алагізм, антыгуманны, архіважны, гіперправоднасць, (выключэнне: контр-адмірал);
складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, двухрогі, двухногі, двуххвостка.
2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з’яўляюцца: паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь;
паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка;
спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, больш-менш,
3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з’яўляецца: літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), a-часціца (альфа-часціца);
лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 60-гадовы, 3-працэнтны, алімпіяда-97, мода-2008.
4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. –– сельскагаспадарчы, с.-д. –– сацыял-дэмакратычны, ст.-сл. –– стараславянскі, і.-е. –– індаеўрапейскі.
Злучок («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складанага слова (лічбы), калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, фосфар- і серазмяшчальны, тэле- і радыёвяшчанне, адна-, двух- і трохвалентны, 5-, 10- і 12-павярховы.
16. Ужыванне вялікай літары
З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш.
З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы.
З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы).
З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў;
у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Суда; у назвах некаторых сусветных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год;
у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя.
1. У залежнасці ад месца слоў аўтара, якія ўводзяць простую мову, ставяцца наступныя знакі прыпынку:
калі простая мова запісваецца ў радок, яна заключаецца ў двукоссе.
Напрыклад:
Барвіна праціснуўся праз натоўп да Андрэя і Санкоўскага і з ходу сказаў: «Пойдзем» (П. Пестрак).
калі простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік.
Напрыклад:
Васіль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзіцца, але Ганна добра, шчыра просіць:
–– Скажы што-небудзь!.. (І. Мележ).
калі словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля іх ставіцца двукроп’е, а простая мова, якая пачынаецца не з абзаца, заключаецца ў двукоссе.
Напрыклад:
У прамове на ўрачыстым сходзе Якуб Колас гаварыў: «Маё слова, хоць і вузкімі дарогамі, але даходзіла да народа»;
калі словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткі, то перад словамі аўтара ў залежнасці ад інтанацыйнага афармлення першай часткі простай мовы ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска і ўслед за гэтымі знакамі –– працяжнік, а пасля слоў аўтара –– або кропка і працяжнік (калі першая частка простай мовы з’яўляецца закончаным сказам), або коска і працяжнік (калі першая частка простай мовы не з’яўляецца закончаным сказам).
Напрыклад: «Сцяпанка, –– сказаў чалавек, –– ідзі пасядзі ў цяньку, ты стаміўся» (К. Чорны).
2. У словах аўтара могуць ужывацца два дзеясловы са значэннем маўлення, думкі ці блізкія да іх па значэнні; пры гэтым калі другі дзеяслоў адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяцца двукроп’е і працяжнік.
Напрыклад:«Ведаеш, мама, каго я прывяла? –– весела сказала дачка і таемна прашаптала: –– Гэта той самы госць, якога мы ўсе калісьці ратавалі ад немцаў» (Я. Маўр).
3. Калі ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкі ці блізкіх да іх па значэнні, то ў канцы слоў аўтара ставіцца кропка.
Напрыклад:
Урэшце дзед дастае з кішэні кавалак хлеба.
–– Еш, Віхор... На-а-а... (З. Бядуля).
4. Калі словы аўтара ідуць за простай мовай, то пасля простай мовы ў адпаведнасці з інтанацыяй ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска (на месцы кропкі), а за гэтымі знакамі –– працяжнік.
Напрыклад:
–– Што вы сёння нешта не ў гуморы? –– запыталася Ядвіся і глянула на настаўніка (Я. Колас).
5. Нявыказаная простая мова, пры якой у складзе слоў аўтара звычайна ёсць дзеяслоў думаць (падумаць) або іншыя словы, спалучэнні слоў і нават сказы са значэннем думкі, меркавання, разважання і пад., заўсёды бярэцца ў двукоссе.
Напрыклад:«Чаму гэта пытала яна [Ядвіся] пра кнігу? –– падумаў Лабановіч. –– Ці не палажыла яна чаго туды?» (Я. Колас).
6. Рэплікі дзвюх і больш асоб (у дыялогу) звычайна запісваюцца з чырвонага радка і з працяжнікам перад кожнай рэплікай.
7. Калі некалькі рэплік запісваюцца ў радок без указання, каму яны належаць, то паміж імі ставіцца працяжнік і кожная з іх бярэцца ў двукоссе.
Напрыклад:
«Вы яшчэ не былі ў сваёй школе?» –– «Не, не была. І не ведаю, якая яна там. А вы ўжо даўно тут?» –– «А ўжо зараз два месяцы будзе» (Я. Колас).
8. Калі пасля папярэдняй рэплікі ідуць словы аўтара, то перад наступнай рэплікай працяжнік не ставіцца.
Напрыклад:
Нарэшце адчыняюцца дзверы, недзе брэша сабака, уваходжу. Перада мной хлопчык з лямпай у руках. «Ты што тут робіш?» –– пытаюся. «Нічога, –– кажа. –– Чыстапісанне пішу» (В. Быкаў).
9. Цытаты, як і простая мова, бяруцца ў двукоссе. Скарачэнне цытаты абазначаецца шматкроп’ем.
Напрыклад:
«Пісьменнік, які не працуе над мовай, не клапоціцца аб папаўненні сваіх моўных запасаў, –– пісаў Якуб Колас, –– можа стаць перад небяспекай апынуцца за дзвярыма літаратуры».
Кандрат Крапіва адзначаў, што «...канцылярызмы больш за ўсё псуюць нашу літаратурную мову і ім трэба аб’явіць бязлітасную вайну»
17. Лексіка-граматычная характарыстыка назоўніка.
Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склонуКатэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоўАгульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы , а мноства прадметаў або тоесных цалкам,Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склонуКатэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоўАгульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы , а мноства прадметаў або тоесных цалкамдругія ж абазначаюць асобныя прадметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іхтапанімічныя і астранамічныя назвынайменні прадпрыемстваў, арганізацый выдавецтваў, назвы гатункаў, вырабаў і іншУ адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца, як правіла, у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім. У множным ліку могуць ужывацца ўласныя імёны, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей Ва ўзаемасувязях агульных і уласных імёнаў існуе адваротная залежнасць: агульныя імёны часцей выкарыстоўваюцца ў значэнні ўласных але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка у той час як уласныя імёны ўжываюцца ў значэнні агульных значна радзейпэўным чынам матывуюць іх. Назоўнік — часьціна мовы, абазначае ймя альбо назву прадмета, адказвае на пытаньні: хто? што? Адушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць жывыя істоты: людзей і жывёл. Адказваюць на пытаньне хто?: вандроўца, музыка, мядзьведзь. Неадушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць расьліны і нежывыя аб’екты: рэчы, зьявы. Адказваюць на пытаньне што?: партфэль, гумка, навальніца. род лік адзіночны множны мужчынскi род (ён) жаночы род (яна) нiякi род (яно) пакой (гэты, мой, той) кватэра (гэта, мая, тая) мястэчка (гэта, маё, тое) пакоi (гэтыя, мае, тыя) кватэры (гэтыя, мае, тыя) мястэчкі (гэтыя, мае, тыя) Агульны род — маюць назоўнікі, якія могуць належаць асобам рознага полу. Прыкладам: знаўца, вандроўца, матавіла, маруда, гарэза, Жэня ды іншыя.
18. Нарматыунае ужыванне склонавых формау назоунікау-тэрмінау 1і 3 скланенняу
Сістэма канчаткаў першага скланення
(Да першага скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку, назоўнікі тыпу Паўло, Дняпро, назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), ішч-а тыпу агніска, вятрыскд, дамішча і т.д.,
назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -о (-ё), -а, -е тыпу акно, жыццё, мора, поле, пяць назоўнікаў на -мя бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя): наз.скл-нулявы(муж), о,ё,а,е(ніякі); родны скл- а,я,у,ю(муж), а, я(ніякі); давальны скл- у,ю(муж, ніякі); вінавальны скл- як Наз або Родны скл(муж), як Наз(ніякі); творны скл- ом,ём,ам, ем (муж, ніякі); месны скл- е,у,ю,ы,і (муж, ніякі).
Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны) ноч, Беларусь.
19. Нарматыунае ужыванне склонавых формау назоунікау-тэрмінау 2 скланення
Скланенне назоўнікаў 2-га скланення
Адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі –о/-ё, -е, а, я: заяц, конь, акно, жыццё, поле, мора.
1. з асновай на цвёрды зычны (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя –е)
неадушаўлёныя адушаўлёныя
Н. стол святло сын
Р. стала святла сына
Д. сталусвятлу сыну
В. столсвятло сына
Тв. сталомсвятлом сынам
М. на сталеу святлепры сыну
2. з асновай на зацвярдзелы (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя –ы)
неадушаўлёныя адушаўлёныя
Н. нож мора ганчар
Р. нажа мораганчара
Д. нажумору ганчару
В. ножмора ганчара
Тв. нажомморам ганчаром
М. на нажыу морыпры ганчару
3. з асновай на г, к, х (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя – канчатак –э/-е пры наяўнасці чаргавання і -у пры адсутнасці чаргавання)
неадушаўлёныя адушаўлёныя
Н. поспех малако марак
Р. поспехумалакамарака
Д. поспехумалаку мараку
В. поспехмалако марака
Тв. поспехаммалаком мараком
М. у поспехуу малацэпры мараку
4. з асновай на мяккі зычны (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя –і)
неадушаўлёныя адушаўлёныя
Н. агонь поле герой
Р. агню поля героя
Д. агню полю герою
В. агонь поле героя
Тв. агнём полем героем
М. у агні на полі пры герою
Назоўнікі, што ў родным склоне
маюць канчатак –а/-я:
1. назвы асоб і істот: чалавека, каня;
2. назвы канкрэтных прадметаў: падручніка, тэлевізара;
3. установы, прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі: універсітэта, завода;
4. геаграфічныя паняцці: горада, Мінска;
5. адзінкі вымярэння: метра, сеанса, але ранку, веку, абеду;
6. часткі цела: носа, рота, але твару
7. тэрміны: радыуса, суфікса, але тэксту, роду.
Назоўнікі, што ў родным склоне
маюць канчатак –у/-ю:
1. назоўнікі са зборным значэннем: лесу, малінніку;
2. абстрактныя назоўнікі: гуманізму, болю;
3. рэчывы, матэрыялы: цукру, кіслароду, але хлеба, аўса;
4. аддзеяслоўныя назоўнікі: ходу, бегу;
5. назвы прыродных з’яваў, стыхій: дажджу, агню
20 Нарматыунае функціянаванне рознаскланяльных назоунікау. Асаблівасці скланення назоунікау множнага ліку. Асаблівасці скланення прозвішчау мужчынскага і жаночага роду
Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца: а) прозвішчы на -о: з Сцянько Верай;
б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;
в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;
г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ.
Рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі муж роду на -а, (-я), некаторыя наз ніякага роду і інш.).
Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані і да т.п.
21. Лексіка-граматычная характарыстык прыметніка
Паводле значэння і граматычных уласцівасцей існуе тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.
Якасныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]
Абазначаюць прымету, якую можна мець у большай ці меншай ступені. Адказваюць на пытанне «які».
Як правіла, якасныя прыметнікі маюць наступныя ўласцівасці:
утвараюць ступені параўнання: цікавы, цікавейшы, больш цікавы, менш цікавы, найцікавейшы, самы цікавы, найбольш цікавы
маюць формы ацэнкі: вялікі — велікаваты, вялізны,
могуць утвараць антанімічныя пары слоў: харошы — кепскі, дурны — разумны
спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: «вельмі» (і яго сінонімамі «надта», «дужа»), «занадта» (вельмі вялікі, занадта прыгожы, надзвычай разумны), «зусім».
з якасных прыметнікаў можна ўтварыць
складаны прыметнік шляхам паўтарэння (смачны-смачны, вялікі-вялікі).
аднакарэнны прыметнік з прыстаўкай не- (недурны, непрыгожы).
Некаторыя якасныя прыметнікі не задавальняюць усім вышэйпрыведзеным прыметам. Напрыклад, прыметнікі босы, барадаты, вусаты не маюць ступеней параўнання, а прыметнікі крохкі, ліпкі не маюць ацэначных форм.
У якасных прыметнікаў можа быць дзве формы: поўная (дужы, вясёлы, ра́ды, лю́бы) і кароткая (дуж, весел, рад, люб). Поўная форма змяняецца па ліках, родах і склонах. У сказе кароткая форма якасных прыметнікаў ужываецца як выказнік. Поўная ж бывае як азначэннем, так і выказнікам. Некаторыя якасныя прыметнікі ў сучаснай мове ўжываюцца толькі ў поўнай форме (напрыклад, моцны, хоць у старабеларускіх тэкстах сустракаецца форма моцан). Іншыя, наадварот, часцей ужываюцца ў кароткай форме (рад, здацен, павінен, патрэбен, удзячан).
Ступені параўнання ў сучаснай беларускай мове
Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.
Вышэйшая ступень паказвае, што якасць у аднаго прадмета (прадметаў) праяўлена мацней, чым у другога прадмета (прадметаў) («леў большы за ваўка») ці чым у таго ж прадмета (прадметаў) у іншы час («надалей буду разумнейшы»).
Простыя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца ад асновы ці кораня якасных прыметнікаў з дапамогаю суфіксаў -ейш-, -эйш- і адпаведных канчаткаў. Пры гэтым у некаторых выпадках назіраецца чаргаванне канцавых зычных утваральных асноў. У асобных выпадках простая форма ўтвараецца ад іншае асновы: добры — лепшы, дрэнны — горшы, вялікі — большы, малы — меншы.
Складаныя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней).
Найвышэйшая ступень паказвае, што якасць праяўляецца ў прадмеце найбольш ці найменш у параўнанні з іншымі прадметамі тае ж групы («наймацнейшы футбаліст у нашай камандзе», «найлепшы хірург у краіне»).
Простыя формы найвышэйшае ступені ўтвараюцца далучэннем прыстаўкі най- да простых форм вышэйшае ступені: шырэйшы — найшырэйшы, лепшы — найлепшы.
Складаныя формы найвышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем займенніка са́мы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў.
У выпадку, калі ступень параўнання выражаецца не адным словам, а некалькімі (больш разумны, самы прыгожы), кажуць аб складанай ці аналітычнай форме. Калі ступень параўнання выражаецца адным словам, форма называецца простаю, ці сінтэтычнаю.
Прыметнікі, якія не адносяцца да якасных, не маюць ні вышэйшае, ні найвышэйшае ступені.
Адносныя прыметнікі выражаюць адносіны прадмета да іншага прадмета (дзвярны), матерыялу (жалезны), дзеяння (пральны, драбільны), прызначэння прадмета (пісьмовы, службовы), часу (студзеньскі), месца (мінскі), адзінкі вымярэння (пяцігадовы, двухпавярховы, кілаграмовы) і г. д.
Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму, не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі, не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.
Прыналежныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]
Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета жывой істоце ці асобе (бацькаў, Міколкаў, сястрын, Любін). Адказваюць на пытанне «чый».
Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца:
ад назоўнікаў мужчынскага роду з дапамогаю суфіксаў -оў, -аў, -еў, -ёў: леснікоў, татаў, братаў, карасёў, Толеў;
ад назоўнікаў жаночага роду з дапамогай суфіксаў -ін, -ын: мамін, Аленін, сястрын, ластаўчын.
Ужываюцца пераважна ў кароткай форме, не маюць ступеней параўнання і не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «зусім», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Межы лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў рухомыя. Так, прыналежныя і адносныя прыметнікі могуць набываць значэнне якасных: сабачы хвост (прыналежны), сабачая стая (адносны), сабачае жыццё (якасны).
22. Спецыфіка ўтварэння ступеняў параўнання прыметніка і прыслоуя
Ступені параўнання могуць утвараць толькі якасныя прыметнікі (тыя, што абазначаюць прымету, якасць прадметаў, з’яў, якія могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені). Пасля прыметнікаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання ўжываецца прыназоўнік за:
Вышэйшы за яго, лепшы за ўсіх (нельга – вышэй яго!)
Таксама могуць ужывацца параўнальныя звароты са словамі чым і як:
Ён вышэйшы, чым брат.
1. Вышэйшая ступень:
а) простая форма ўтвараецца:
ад прыметніка пры дапамозе суфіксаў –эйш-, –ейш-:
цвёрды – цвярдзейшы, дарагі – даражэйшы
Прыметнік вялікі мае дзве формы:
вялікі – найбольшы (колькасная прымета)
вялікі – найвялікшы (якасная прымета – ‘таленавіты, выдатны, выбітны’)
прыметнік добры таксама мае дзве формы:
добры – лепшы (добрай якасці)
добры – дабрэйшы (суадносіцца з назоўнікам дабрыня)
Вышэйшая ступень параўнання ад малады – маладзейшы, ад стары – старэйшы. Прыметнікі малодшы, старшы ўжываюцца пры абазначэнні афіцыйных пасадаў і званняў і не маюць вышэйшай ступені параўнання: малодшы сяржант, старшы выкладчык. Прыметнік малодшы таксама ўжываецца ў значэнні ‘больш позні паводле часу свайго з’яўлення’: малодшы брат, малодшая сястра, але старэйшы брат (не старшы!)
б) складаная форма ўтвараецца ад прыметніка пры дапамозе слоў больш/болей, менш/меней:
больш цвёрды, менш цвёрды (нельга – больш цвярдзейшы!!!)
2. Найвышэйшая ступень:
а) простая форма ўтвараецца ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка пры дапамозе прыстаўкі най-:
вышэйшы – найвышэйшы (нельга – найвысокі!!!)
б) складаная форма ўтвараецца пры дапамозе прыметніка і словаў самы, найбольш, найменш, а таксама пры дапамозе вышэйшай ступені параўнання прыметніка са словамі за ўсіх, за ўсё, сярод усіх:
самы высокі, найбольш высокі, найменш высокі, вышэйшы за ўсіх (нельга – вышэй за ўсіх!!!)
Формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў могуць абазначаць самую высокую (ці самую нізкую) ступень якасці прадмета без параўнання з іншымі: найшчаслівейшы дзень, найбагацейшы чалавек (нельга – багацейшы чалавек!!!)
Ступені параўнання не ўтвараюць
Адносныя і прыналежныя прыметнікі (студэнцкі, Віцеў)
Складаныя прыметнікі (сіне-зялёны)
Прыметнікі з суфіксамі непаўнаты якасці –ават-, -яват- (белаваты)
Прыметнікі, якія называюць колькасна нязменныя прыметы, якія не могуць праяўляцца ў большай ці ў меншай ступені (жывы, халасты)
Прыметнікі, якія абазначаюць масці жывёл (буланы)
Прыметнікі, якія абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (вішнёвы, крэмавы).
Ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую — утвараюць толькі якасныя прыслоўі з суфіксам -а- кшталту словаў далёка, добра, прыгожа.
Вышэйшая ступень параўнання мае простую і складаную формы. Простая форма ўтвараецца ад пачатковай формы прыслоўя пры дапамозе суфіксаў -ей, -эй, -ай (далёка – далей, прыгожа – прыгажэй), а таксама шляхам замены кораня з далучэннем суфікса -ш (добра – лепш, але ёсць і форма лепей, мала – менш, але і меней, дрэнна – горш і горай). Да гэтых формаў могуць далучацца і прыслоўі куды, яшчэ: працаваць куды лепш, бегчы яшчэ хутчэй. Трэба запомніць, што пры ўтварэнні формы параўнання прыслоўяў можа адбывацца чаргаванне зычных (доўга – даўжэй, суха – сушэй), а таксама выпадзенне суфіксаў –к-/-ок-/-ёк- (далёка – далей, шырока – шырэй).
Складаная, або апісальная, форма ўтвараецца пра дапамозе спалучэння прыслоўяў са словамі больш, менш (больш далёка, менш важна). Аднак такім шляхам нельга ўтварыць апісальную форму ад прыслоўяў многа ці мала.
Нельга забывацца на тое, што пасля вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў мусіць ужывацца прыназоўнік за (піша лепш за яе) або параўнальная канструкцыя са злучнікам чым (як): Міхась піша дыктоўкі лепш, чым Антось.
Найвышэйшая ступень параўнання таксама мае простую і складаную формы. Простая форма ўвараецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені (менш – найменш, далей – найдалей). Аднак прыслоўі з прыстаўкай най- (за выключэннем словаў найбольш, найменш, найгорш, найлепш) у мове ўжываюцца не вельмі актыўна.
Складаная форма ўтвараецца спалучэннем прыслоўяў са словамі найбольш, найменш (найбольш важна, найменш складана), а таксама спалучэннем формаў вышэйшай ступені са словамі за ўсё, за ўсіх (менш за ўсё, больш за ўсіх). Да прыслоўяў з прыстаўкай най- могуць далучацца часціцы як, чым, што з мэтай узмацнення значэння найвышэйшай ступені: зрабіць як найлепш, пабегчы чым найхутчэй.
Важна не блытаць ужыванне формаў параўнання прыслоўяў і прыметнікаў у нашай мове. Запомніце, што прыслоўі вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання заўсёды паясняюць дзеяслоў (гаварыць хутчэй, зрабіць найлепш), у той час як ступені параўнання прыметнікаў дапасоўваюцца да назоўнікаў (хутчэйшая хада, найлепшая праца). Змяшэнне гэтых формаў звычайна адбываецца пад уплывам рускай мовы і ў нашай мове з’яўляецца памылкай.
23 Асаблівасці скланненя і выкарыстання займеннікау як слоу з “замяняльнай”, “указальнай ” функцыяй. Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі, займеннікі-лічэбнікі, займеннікі-прыслоўі, а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы. Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону, але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў. 3 улікам найперш семантычных асаблівасцяў выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна, яно), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой), указальныя (гэты), азначальныя (кожны), пытальна -адносныя (хто), адмоўныя(ніхто), няпэўныя (нехта).Асабовыя займеннікі служаць аналітычным сродкам выражэння персанальнасці, прычым займеннікі 3-й асобы выражаюць не толькі персону, a і выступаюць у ролі найбольш абагульненага ўказальніка на ўсе магчымыя прадметы, з'явы, прыкметы, паняцці ў якасці іх замяняльніка.
Скланенне займеннікаў. Усе займеннікі скланяюцца. Пры іх скланенні назіраюцца шматлікія асаблівасці. Характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны з'яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я — мяне, мне; ты - цябе, табе; мы — нас, нам. Займеннікі мы і вы ў родным, вінавальным і месным склонах маюць спецыфічны канчатак -ас: нас, в-ас, пры н-ас, пры вас.Зваротны займенникк сябе скланяецца на ўзор займенніка ты.У творным склоне асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны займеннік сябе маюць варыянтныя канчаткі. Формы мной, табой, ёй, сабой ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы мною, табою, ёю, сабою — звычайна ў паэзіі.Прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, іхні скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі наш, ваш, ягоны — як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.Займеннікі мой (мае), твой (тваё), свой (свае) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го и -му.У творным і месным склонах займенникі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі -ім, -ым.Канчаткі займеннікаў жаночага роду ў родным, да¬вальным, творным, месным склонах супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам).У родным склоне займеннікі жаночага роду побач з асноўнай формай маёй, тваёй, своей, нашай, вашай могуць мець варыянтныя формы мае, твае, свае, на-шае, вашае.У творным склоне займеннікі жаночага роду побач з канчаткамі -ёй, -ай, -яй- маюць канчаткі -ёю, -аю, -яю.Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца. Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.Указальны займеннік той ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку мае аснову –т--: т-ой. Займеннік той у форме адзіночнага ліку мае націск на другім складзе канчатка.У мове мастацкай літаратуры займеннікі жаночага ро¬ду гэта, тая, такая могуць ужывацца з варыянтнымі канчаткамі -ае, -ое.У творным склоне указальныя займеннікі жаночага роду побач з нарматыўнымі канчаткамі -ой, -ай могуць мець варыянтныя –ою,-аю.Наглядаюцца адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў самы і сам. Займеннік самы скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове.Займеннік сам у множным ліку скланяецца, як прыметнікі з мяккай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка.Займеннікі столькі, гэтулькі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў множнага ліку.Займеннікі хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў. Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны. Займеннікі ніхто, нішто ў родным і давальным склонах маюць адпаведна канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка. Націск у адмоўным займенніку ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны.Пры скланенні няпэўных займеннікаў з постфіксам -небудзь націск пастаянны — на першым яго складзе.Пры скланенні няпэўных займеннікаў нехта, нешта, нечы, нейкі націск захоўваецца на прыстаўцы не-.Націск у займенніку некаторы ва ўсіх склонах падае на апошні галосны асновы.Займеннік колькі скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у множным ліку, мае пастаянны націск на аснове.
24. Лексіка-граматычная характарыстыка лічэбніка.
Лічэбнікі з’яўляюцца тыповымі не граматычнымі, а лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае найперш семантычную прыроду , у той час як марфалагічныя катэгорыі прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна, таму што адны лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў (словы тыпу тысяча, мільёні інш.), другія -- прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім вызначаны граматычны статус (словы тыпушмат, некалькіі інш.). У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна, без спалучэння з назоўнікамі (параўн.: Тры плюс тры будзе шэсцьі да т.п.). У адрозненне ад слоў іншых часцін мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі.
Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюццана простыя, складаюцца з аднаго кораня (параўн.:два, тры, пяцьі інш.), складаныя, маюць як мінімум дзве асновы (параўн.:пяцьдзесят, пятнаццацьі інш.), састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў (параўн.:трыццаць тры, пяцьсот семдзесят шэсцьі інш.). Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамяпаўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала, скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнікадзін,а толькі па родах –паўтара, паўтары,абодва, абедзве, два, дзве.Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў (словы тыпубільён, мільярді інш.). У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталттройка, сотня, дзесятакі інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі (параўн.:адна пяцёрка, цудоўная дзесяткаі інш.) і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць (параўн.:сем чалавекічалавек семі інш.). Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікіадзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словыколькі, некалькі, столькі, гэтулькіі інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне (параўн.:столькі радасці, колькі хваляванняўі інш.) і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.
Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі (параўн.:11- ы паверх, 2000-ы годі інш.). Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца толькі апошняя слова (параўн.:у тысяча дзевяцьсотдзевяноста дзевятым годзеі інш.).
Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаўслужыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку); параўн.:адна трэцяя, тры пятыхі інш. Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне (параўн.:адна чацвёртая кілаграмаі інш.). Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словыпаўтара(ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) іпаўтары(выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікіадзін, два, тры, чатырыдапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі адпяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.
25.Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў лічэбнікаў.
З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантываміСярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя, што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства, дробавыя, што абазначаюць часткі цэлагау жаночым родзе мае форму абедзве,а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абоеЗборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот трое ягнят,асобамі мужчынскага полу субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікам Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывам або цэлае і яго часткі (параўн.: шэсць цэлых восем дзевятых і інш.), прычым могуць выражаць і незлічоныя прадметы, адцягненыя паняцці, матэрыяльныя рэчывы (параўн.: тры пятых аб’ёму вады, дзве трэці.). У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак складаныя, маюць як мінімум дзве асновы прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склонуПа родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтараАстатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў
26. Дзеяслоў Дзеяслоў як часціна мовы Дзеяслоў - часціна мовы, якая абазначае дзеян-не або стан прадмета як працэс. Напрыклад, дзеясловы пісаць, будаваць, рамантаваць, узараць, прыходзіць абазначаюць дзеянне, дзеясловы сядзець, спаць, маў-чаць, драмаць абазначаюць стан прадмета. Значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя час-ціны мовы, але толькі дзеяслоў паказвае іх як працэс; параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба і дзея-словы касіць, малаціць; прыметнікі радасны, сонны і дзеясловы радавацца, спаць. Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі: трыван-не, стан, лад, час, асобу, лік. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і не-зваротнымі. Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Да спрагальных адносяцца фор-мы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, лі-ках (спяваю, спяваеш, спявае; спяваем, спяваеце, спяваюць), часах (спяваю, спяваў, буду спяваць), ла-дах (спяваю, спявай, спяваў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і па родах (спяваў, спявала). Да неспрагальных адносяцца формы, якія не спра-гаюцца. Гэта неазначальная форма (інфінітыў): рас-казаць, перапісаць, змалаціць; дзеепрыметнік: расказаны, перапісаны, змалочаны; дзеепрыслоўе: раска-заўшы, перапісаўшы, змалаціўшы.
27. Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння: лісты пажоýклыя, прыбыýшыя пасажыры, узведзены палац. Дзеепрыметнік як дзеяслоýная форма сумяшчае ý сабе рысы дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ýтвараюцца ад дзеясловаý, таму маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне: выразаць узор-выразаны ýзор, пашыць сукенку-пашытая сукенка. Дзеепрыметнікі маюць закончанае і незакончанае трыванне: ехаýшыя дзяýчаты, прыехаýшыя студэнты. Дзеепрыметнікі маюць цяперашні і прошлы час: працуючыя рабочыя, працаваýшыя рабочыя. Дзеепрыметнікі захоýваюць кіраванне назоýнікам: прыгожа выглядала ýсыпаныя (чым?) снегам елачкі. Дзеепрыметнікі дапасуюцца да назоýнікаý у родзе, ліку і склоне: куплены аловак, купленая кніга, купленыя сшыткі. Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ýтвараюцца ад дзеяслоýных асноý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý - уч-(юч), - ач-(яч) і адпаведных канчаткаý прыметнікаý: пішуць-пішучы, пішучая, пішучае, пішучыя; рашаюць - рашаючы, рашаючая, рашаючае, рашаючыя. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфіксаý - ýш-ш і канчаткаý прыметнікаý: бралі - браýшы, браýшая, браýшыя; неслі - нёсшы, нёсшая, нёсшыя. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца пры дапамозе суфікса - л-: збялелы, заржавелы, спацелы. Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý –ем-, -ім- і адпаведных канчаткаý прыметнікаý: будуюць-будуемы, будуемая, будуемыя; узводзяць - узводзімы, узводзімая, узводзімае, узводзімыя. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфіксаý -ен- (-ан-ян-), - т- і канчаткаý прыметнікаý: напісалі - напісаны, напісанае, напісаныя, напісаная; мылі - мыты, мытая, мытае, мытыя. У беларускай мове як поýныя, так і кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу пішуцца з адным н: памножаны, нестрыманы, аплецены, куплены. Ўжыванне дзеепрыметнікаў. У беларускай літаратурнай мове часта ўжываюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: падмеценая падлога, скошаная трава, выбітая шыба. Гэтыя дзеепрыметнікі ýласцівы таксама і народным гаворкам. 31. Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў. Дзеепрыслоўе - нязменная дзеяслоўная форма, якая мае марфалагічныя рысы дзеяслова і прыслоўя і абазначае дадатковае ý адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне. Дзеепрыслоўі з'яýляюцца нязменнымі і прымыкаюць у сказе да дзеяслова. Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: бегучы, несучы; пагуляýшы, прыйшоýшы; могуць быць зваротнымі: спяшаючыся, наспяваýшыся. Дзеепрыслоўі абазначаюць дзеянне не ý адносінах да моманту гутаркі, а ý адносінах да дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам. Таму дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое супадае ý часе з дзеяннем выказніка: Яна хвалявалася, паднімаючыся па крутых сходах і прыглядаючыся да нумарацыі кватэр. Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося раней галоýнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам: З раніцы, ускінуýшы на плечы граблі, Валя пайшла на сена. Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні што робячы? што рабіýшы? што зрабіýшы? яно выступае дадатковым выказнікам. Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні як? калі? пры якой умове? з якой мэтай? яно выступае акалічнасцю: Саша гартаý том, (як?) павярнуýшыся спіной. Спалучаючыся з іншымі словамі ý сказе, дзеепрыслоўе ýтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое заýсёды выдзяляецца коскамі. З адмоýем не дзеепрыслоўе заýсёды пішацца асобна: не чытаючы, не гаворачы, не слухаючы. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý -учы (-ючы-), -ачы (-ячы): бягуць-бегучы, нясуць-несучы, ляжаць-лежачы, стаяць-стоячы. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ýтвараюцца ад асновы дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфікса - ýшы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на галосны гук, і суфікса -шы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на зычны гук: сагнаýшы, занёсшы, апёкшы.
28. Спецыфіка утварэння і ужывання дзеепрыслоуяу
Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.
29. Структура и спецыфика беларуских словазлучэнняу С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння. У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік. Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове. 1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам. 2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за. 3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по. 4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над. 5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких). 6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по. 7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго. 8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць восьмых.
30. Навуковы стыль Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў. Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна. Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы. Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца ýскладненымі канструкцыямі, складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, рознымі ýстаýкамі, паясненнямі і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоýных абазначэнняý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш. Для навуковага стылю не характэрна ýжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіýных моýных сродкаý. Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай дзейнасці. Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш. Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ);
31. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці. Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі. Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы). Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая. Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме. Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб. Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.). Для афіцыйна-дзелавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш. Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў. Асноўным аб’ектам афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека. Дакумент - справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, эканамічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфармацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, кіравання і інш. Дзелавая карэспандэнцыя - адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі, дакладныя запiскi, заявы і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пагадненні і г. д. У тэксце дакументаў не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме. Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць. У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар. Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі

Приложенные файлы

  • docx 14679815
    Размер файла: 63 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий