ИМК Углик


Гістарычна феадальнае жыллё часоў Рэчы Паспалітай можна падзяліць на перыяды: да першай паловы XVII ст., да першай паловы XVIII ст. і ад другой паловы гэтага стагоддзя; яго дынамічныя характарыстыкі звяза- ны з еўрапейскімі гісторыка-культурнымі стылямі: готыка, Рэнесанс, ба- рока, класіцызм, у меншай ступені — ракако.
ЗамкіУ XVI ст. флагманам рэпрэзентатыўнага феадальнага жылля былі замкі — у першую чаргу прыватнаўласніцкія,— па-сутнасці ўмацаваныя магнацкія рэзідэнцыі, палацава-замкавыя ансамблі, неабходнасць у якіх была выклікана актыўнымі вайсковымі дзеяннямі, а таксама спе- цыфічным феадальным прыватнаўласніцкім менталітэтам. Жылыя па- мяшканні былі прадстаўлены размешчанымі ўнутры замкавых умаца- ванняў палацамі; як і ў старадаўнія часы, для жылля выкарыстоўваўся пэўны ярус замкавай вежы (Навагрудак, Любча). Замак феадала мог быць размешчаны ў горадзе і цэментаваць сістэму яго абароны, як гэта было з пачатку XVII ст. у Старым Быхаве, Магілёве, Гародні. Рэзідэнцыя феадапа была адным з галоўных цэнтраў старажытнага беларускага го- рада. Таксама замкі будавапіся побач з горадам, утвараючы асобны абарончы комплекс, слаба, але звязаны з ім (як гэта было ў Любчы, Нясвіжы), ці лакалізаваліся асобна (Мір, Гераноны). Калі замкі размя- шчаліся ў невялікіх прыватнаўласніцкіх гарадах, пояс абарончых збуда- ванняў вакол горада мог адсутнічаць (Ляхавічы, Слонім). Замкі мелі тра- дыцыйную адначасткавую планіровачную сістэму, ці складаліся з не- калькіх частак — Верхняга і Ніжняга замкаў, як у Полацку, Слуцку, ці Віцебску, які ўвогуле меў тры замкавыя комплексы. Замкі гэтага часу былі пераважна драўлянымі (гэта тычылася перш за ўсё ўсходняй часткі Беларусі), але ўсё часцей іх канструкцыі спалучалі камень і дрэва, ці пер- шы цалкам замяшчаў другое. Сярод старажытных драўляных замкаў XVI—XVII стст. можна адзначыць Барысаўскі, Верхні ў Полацку, Радаш- ковіцкі. Яны мелі рэгулярныя планы, у Барысаве меўся палац. Каменнае абарончае дойлідства мае старажытныя традыцыі на захадзе Беларусі. Найбольш старажытныя з умацаванняў — Лідская (жылыя пабудовы былі зроблены ўнутры з дрэва), Крэўская, Навагрудская (жылыя пабудо- вы былі ўнутры, таксама, магчыма, у галоўнай вежы) крэпасці. Асобна трэба адзначыць Стары замак у Гародні, дзе да перабудовы канца XVI ст. меўся гатычны двухпавярховы палац. Пасля істотнай перабудо- вы ў стылі Рэнесанс па праекце італьянца Скота замак ператварыўся ў дварцова-палацавы комплекс, у цэнтры якога размяшчаўся двухпавяр- ховы каралеўскі палац з асіметрычным планам памяшканняў і кара- леўскімі пакоямі, аздобленымі шліхтаваным гіпсам, а таксама кафляй. Адзін з найбольш значных замкава-палацавых комплексаў — Мірскі — увасабляе базавую мадэль гэтага тыпу пабудоў — магутныя ўмацаванні спалучаюцца з камфартабельным трохпавярховым палацам. Замакспа- лучае архітэктуру готыкі і пазнейшую, рэнесансную, у якой пабудаваны і
іі іац. Ухіл у абарончую моц — крэпасць з валамі і вежамі—дэманструе дварцова-замкавы комплексХ^І ст. у Геранонах. У 1583 г. пачалося бу- даўніцтва мураванага замка ў Нясвіжы, якое вёў італьянец Джавані Ма- рыя Бернардоні. Пабудаваны ў тагачаснай сістэме новаітальянскай фартыфікацыі, замак спалучаў стылістыку позняга рэнесансу і ранняга барока. У замку адсутнічалі знешнія сцены і вежы, што спрыяла яго развіццю ў напрамку палаца і адпавядала галоўнай тэндэнцыі тагачас- най дынамікі замкавага будаўніцтва. Асобна трэба адзначыць дом-крэ- і ысць у Гайцюнішках (Гродзеншчына), пабудаваны галандцамі Пятром I Іонхартам і Ван Додэнам у пачатку XVII ст. Жылыя памяшканні ўладара размяшчаліся на другім паверсе, а таксама ў ярусе цэнтральнай вежы. Адносна невялікія па памерах і моцы сцены і вежы меў замак першай па- ловы XVII ст. у Гальшанах (Гродзеншчына). Жылыя памяшканні ішлі ўздоўж унутранага боку сцен. Такім чынам, у XVIII ст. замак як умацаванне, абарончая пабудова саступае месца палацу, палацаваму комплексу, дзе на першае месца выходзяць не абарончыя, а жыл- пгша-камфартабельныя, эстэтычныя патрабаванні. Пераемнасць паміж імі хіба ў тым, што палацы будаваліся на месцы старых замкаў — як у га- радах, так і за іх межамі. Як і раней, палацы і сядзібы размяшчаліся як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці.
Палацы і вялікія сядзібыШляхецкае жыллё рознілася па відах у залежнасці ад заможнасці тспадара: гэта мог быць вялікі мураваны палацавы комлекс, палац па- раўнальна невялікіх памераў, які ў асноўным будаваўся з дрэва, сядзіба :< невялікай колькасцю памяшканняў, жыллё малазаможнага шляхціца. У XVII—XVIII стст. гэтая дыферэнцыяцыя паглыбілася ў сувязі з працэ- сам маёмаснага расслаення шляхты — жорсткай дыферэнцыяцыі маг- натэрыі, заможнай, сярэднезаможнай і беднай, шарачковай шляхты. Акрамя гэтага, пашырыўся функцыянальны дыяпазон маёнткаў: гэта магло быць месца сталага, асноўнага пражывання гаспадара і яго сям’і, а таксама адна з рэзідэнцый магната ці гаспадарчы, адміністрацыйны і (энтр уладання (у тым ліку і гарадскі), якія пачалі хутка множыцца ў сувязі і усталяваннем фальварачнай сістэмы, а таксама развіцця буржуазнай пытворчасці. Увогуле для XVII і асабліва XVIII ст. было характэрна пасту- повае нарастанне будаўнічай актыўнасці, што было звязана з агульнай ініэнсіфікацыяй культурнага жыцця Рэчы Паспалітай пад уплывам еўра- і іейскіх плыней асноўных гісторыка-культурных стыляў той эпохі — баро- ка і класіцызму. У гэты час былі пабудаваныя такія выдатныя помнікі па- лацавай архітэктуры, як каралеўскі палац (Новы замак) у Гародні (1740—50 гг.), палац А.Тызенгаўза ў Гародні (1760—70 гг.), палац у Ру- жанах (Брэстчына, другая палова XVIII ст.), у гэты час быў дабудаваны славуты Нясвіжскі замак і г. д. У архітэктуры і мастацтве Беларусі XVII — першай палове XVIII ст. дамінуючым кірункам у архітэктуры было барока, з другой паловы XVIII ст. яно пачало саступаць месца класіцызму. Для розных тыпаў шляхецкіх сядзіб і ў першаю чаргу палацаў асноўныя ма- дэльныя планіровачныя прынцыпы вызначаў стыль барока. Пабудовы рабіліся П-падобнымі ў плане, для іх была ўласціва анфіладная ўнутра- ная планіроўка, галоўны акцэнт рабіўся на вылучэнні цэнтральнага аб’ёму, згодна з эстэтыкай барока іх дахі былі складанай формы, фаса- ды дэкаратыўна аздобленыя. Будынак фарміраваўся вакол адкрытага параднага двара — курданера. Бакавыя крылы размяшчаліся як перпен- дыкулярна ў адносінах да асноўнага корпуса, як гэта было ў палацах у Ружанах, Шчорсах (Гарадзеншчына), Новым замку ў Гародні, так і пад вуглом, як у палацах Бутрымовіча ў Пінску, Тызенгаўза ў Гародні. Паўсюднае развіццё атрымалі ў гэты час, спачатку ў манументальных палацах, а потым шырока ў драўляных сядзібах і палацах, алькежы — бакавыя вуглавыя прыбудовы, якія маглі быць аздоблены вежамі. Разам з тым паступова ў мураваным палацавым дойлідстве іх замянілі флігелі, з якімі асноўны корпус злучаўся галерэямі з каланадамі, аркадамі, як гэта было ў палацах у Свяцку (каля Гародні), Ружанах. Яшчэ адной раз- навіднасцю барочнай планіроўкі з курданерам была наяўнасць асобна размешчаных, вынесеных наперад двух флігеляў, не злучаных з ас- ноўным корпусам, — сядзібы ў Дзярэчыне, Варнянах, Станіслававе, Аўгуставе (Гарадзеншчына), Дуброўне, Леанпалі (Віцебшчына), Петры- каве (Гомельшчына) і інш. Франтальная вобласць палацаў звычайна аз- даблялася рызалітамі — часткамі будынкаў, што выступалі за мяжу фа- сада на ўсю яго вышыню. Звычайна фасад асноўнага аб’ёму меў тры ры- заліты — высокі цэнтральны і два бакавых (палацы ў Дзярэчыне, Гануці на Міншчыне, Леанпалі) ці, радзей, адзін цэнтральны (сядзіба Татары на Магілёўшчыне). Рызаліты мелі прамавугольную форму, аднак маглі быць паўкруглымі ці гранёнымі — сядзіба Шчорсы, Кахановічы (Віцеб- шчына), Станіславава. У кампазіцыйным цэнтры будынка знаходзіўся франтон — завяршэнне фасада будынка, рызаліт, які размяшчаўся вы- шэй карніза і па-барочнаму пышна ўпрыгожваўся ляпнінай — картушамі, геральдычнай сімволікай. Яшчэ адзін элемент фасада, які акцэнтаваў яго цэнтральную частку, — балкон ці порцік (частка будынка, якая ўтва- раецца з дапамогай калон, слупоў, арак, што трымаюць на сабе пера- крыцце). Для палацаў і сядзіб Беларусі былі характэрны як дэкара- тыўныя, так і функцыянальныя балконы і порцікі, неабходнасць якіх тлу- мачылася наяўнасцю на другім паверсе вялікай залы. Палацы звычайна былі двух- ці трохпавярховыя, і гэты падзел на паверхі падкрэсліваўся архітэктурнымі элементамі. Дах вырашаўся ў стылістыцы барока — меў тыповы мансардны злом. У палацы ўваходзілі па вялікай прыгожа аздоб- ленай лесвіцы. Абавязковай часткай будынка былі падвальныя складскія, гаспадарчыя памяшканні. Да пачатку XVIII ст. драўляныя дамы (і гаспадарчыя пабудовы) розных па заможнасці шляхціцаў будаваліся на падклецці — ніжнім нежылым паверсе, але потым яно змянілася скляпамі і падмуркамі. Унутраная планіроўка мела цэнтрычна-восевую кам- пазіцыю, цэнтрам якой былі вестыбюль, парадная лесвіца і цэнтральная зала часцей за ўсё авальнай (Новы замак у Гародні, палацы ў Нясвіжы, Пінску) ці круглай, а таксама шматграннай формы. Вялікія палацы мелі некалькі залаў, кожная з якіх мела сваё тэматычнае аздабленне. Так, у Нясвіжскім замку было дванаццаць вялізных залаў, дзе размяшчаліся партрэтная і карцінная галерэі, бібліятэка, калекцыі еўрапейскай, а так- сама ўсходняй (кітайскай, японскай, арабскай) зброі, манет, медалёў, ба- гатая мэбля. Пакоі размяшчаліся па анфіладнай сістэме — г. зн., яны прылягалі адзін да аднаго, а іх дзверы знаходзіліся на адной восі і, такім чынам, пры адчыненых дзвярах утваралася скразная, барочная пер- спектыва інтэр’ераў будынка. Палацы ўяўлялі сабой адзіныя комплексы жылых і гаспадарчых памяшканняў, якія да канца XVIII ст. адасабляліся яшчэ параўнальна слаба. Галоўнае месца займаў другі паверх, дзе раз- мяшчаліся парадная зала, жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Апошнія былі адасоблены ад цэнтральнага аб’ёму і размяшчаліся ў бакавых флігелях — афіцынах.
Істотная ўвага надавалася інтэр’еру, у першаю чаргу прадстаўнічых памяшканняў — парадных залаў. Іх асноўныя прынцыпы зыходзілі з ідэі шляхецкага гонару, культу рода, а таксама спалучаліся з эстэтыкай ба- рока, з яе ідэяй сінтэзу мастацтва, спалучэння жывапісу, каларызму з пластыкай, архітэктурай. Адсюль яскравая каларыстычная гама, якая за- бяспечвалася маляўнічай апрацоўкай сцен і столі. Сцены звычайна аб- цягваліся каштоўным палатном розных колераў — адамаскам, ак- самітам, вялюрам. Таксама выкарыстоўваліся шаўковыя, палатняныя шпалеры, габелены. Дамінуючымі колерамі былі блакітны, жоўты, зялёны, а таксама змешана-пераходныя: перламутравы, пастэльны. Гэ- тая каларыстычная гама дапаўнялася фрэскамі, жывапіснымі малюн- камі, карцінамі ў барочных рамах. Акрамя сцен, жывапісна афармляліся плафоны. Шырокае выкарыстанне жывапісу мела месца ў палацы Ты- зенгаўза і Новым замку ў Гародні, палацах у Свяцку, Бяльмонтах (Віцеб- шчына). Арнаментыка мела ў асноўным раслінны характар. Таксама шы- рока ўжывалася пластыка — скульптура, ляпніна, разьба. Для набыцця барочных эфектаў выкарыстоўваліся люстэркі, мармур, крышталь у спа- лучэнні з пазалотай. Асобна трэба адзначыць аздабленне пячэй, для якіх выкарыстоўвалася спецыяльная славутая беларуская паліваная кафля. Печы былі досыць вялікіх памераў, на іх маглі размяшчацца гер- бы ўладароў. Акрамя пячэй, шчодра ўпрыгожваліся і каміны. Дапаўнялі барочны інтэр’ер вялікія вертыкальныя прамавугольныя вокны з белым шклом. У выніку інтэр’ер уяўляў сабой каларыстычна насычаную сінтэ- тычную барочную кампазіцыю, дзе часта ў ілюзорнай перспектыве злу- чаліся жывапіс і пластыка. Мэбля была стылістычна звязаная з культу- рамі рэнесансу, барока і, з канца XVIII ст.,— класіцызму і ампіру. Сярод яе відаў можна адзначыць розныя па памерах сталы, крэслы, канапы, стулы, лавы, зэдлі, куфры, шафы, ложкі. Паступова адыходзілі лавы,
таксама куфры замяняліся шафамі, уваходзілі ў моду табурэткі, буфеты для посуду. Асноўны кірунак гэтай эпохі — барока вызначаў для мэблі выгнутыя, мяккія формы, асабліва ножак; яна робіцца больш утульнай, мэбля для сядзення часта аббіваецца дарагімі тканінамі, з’яўляюцца гарнітуры як комплекс прадметаў, што стасуюцца адзін да аднаго. Цэн- тральнае месца ў інтэр’еры займаў ложак, які ператвараўся ў пышна драпіраваны шацёр. На ранніх іканапісных выявах XVII—XVIII стст. з бе- ларускіх зямель мы бачым вялікія рэнесансныя прамавугольныя ложкі з прыступкамі і балахонамі, пазней прыступкі знікаюць, над ложкам з’яўля- ецца папулярны ў Еўропе ламбрэкен — цяжкі папярочны падвес. Узга- лоўе ложкаў высокае, прамое. Шырока распаўсюджваюцца падушкі, пя- рыны. Пакоі асвятляліся люстрамі — падвешанымі да столі і, пазней, на- сценнымі з люстэркамі, падсвечнікамі. 3 XVII ст. часткай інтэр’ера пачалі рабіцца гадзіннікі. Абавязковым элементам аздаблення сцен былі сар- мацкія партрэты гаспадароў і іх продкаў, для якіх магла вылучацца асоб- ная зала. Прыкладна з другой паловы XVIII ст. побач з радавымі партрэ- тамі распаўсюдзілася мода на партрэты славутых, каранаваных асоб.
Якужо адзначалася, асноўныя гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся ў бакавых флігелях — афіцынах. Там былі кухня, амбар, адміністрацый- ныя памяшканні, канюшні, аранжэрэі. Акрамя гэтага, меўся комплекс асобных гаспадарчых пабудоў, сярод якіх вылучаліся разнастайныя ты- пы амбараў — яны служылі для захоўвання маёмасці, харчавання, мелі жылыя памяшканні і называліся лямусамі, свірнамі, клецямі, спіхлерамі. Шырока распаўсюджаны былі лямусы, дзе захоўваліся прадукты, каш- тоўная маёмасць, зброя і дзе жылі летам. Гэта былі вялікія па памерах, звычайна двухпавярховыя будынкі (былі адна- і трохпавярховыя) з арач- нымі слупавымі галерэямі. Яны мелі прамавугольны ці квадратны план і адпаведна франтальную (уздоўж адной са сцен) ці абхадную (уздоўж усяго лямуса) галерэю. Два паверхі, таксама ганак і галерэю мог мець і свіран — памяшканне, дзе захоўвалася пераважна збожжа, а таксама вялікі свіран — спіхлер. Больш шматфункцыянальнай у параўнанні са свірнам была клець. Акрамя гэтых гаспадарчых пабудоў, можна вылу- чыць варыўні — будынкі для зімовага захоўвання садавіны, гародніны, малочных прадуктаў; шопы, дзе захоўваліся сена, дровы, інвентар; хля- вы, стайні (там стаялі коні), звычайна з вазоўнямі для экіпажаў, маштар- нямі (памяшканнямі для конюхаў і рамонту экіпажаў); гумны (стадолы), клуні (невялікія гумны); адрыны для захавання сена, саломы, пуні (ма- ленькія адрыны); бровары (там рабілі піва, іншыя хмяльныя напоі, рад- зей гарэлку); капцільні, кузні, алейні, лазні, а таксама ветраныя ці вадзя- ныя млыны і іншыя пабудовы.
Уязджалі ў палац праз вароты, якія размяшчаліся насупраць цэн- тральнага аб'ёму (Ружаны, Шчорсы, Новы замак у Гародні) і маглі супра- ваджацца загародамі. Вароты маглі ўяўляць сабой пілоны (масіўныя слу- пы, якія стаялі абапал уезда), як гэта было ў Новым замку ў Гародні, па- лацах у Альбе (каля Нясвіжа), Свяцку, Шчорсах, Давід-Гарадку.
Пераважна ў старажытныя замкі ўваходзілі праз браму (Нясвіж, Петры- каў, Ніжні замак у Слуцку). Дарога да палаца звычайна абсаджвалася дрэвамі.
3 другой паловы XVIII ст. пад уплывам класіцызму, а таксама агуль- ных тэндэнцый да паляпшэння камфортнасці будынка, яго функцыя- нальнасці ў яго архітэктуры адбываюцца пэўныя змены. Гэта праявілася ў палацах Агінскага ў Слоніме, Сапегі ў Дзярэчыне (Гарадзеншчына), Валіцкага ў Гародні. Для іх было ўласціва выкарыстанне архітэктуры класіцызму, а таксама ампіру— ясных, лаканічных форм і аб’ёмаў. Усё часцей усе асноўныя аб’ёмы будынка — цэнтральны, флігелі, галерэі — будуюцца ў адну лінію — кампазіцыя робіцца адчыненай, а план будын- ка — прамавугольным. Абавязковым прыёмам выдзялення галоўнага аб’ёму з’яўляўся порцік з каланадай дарычнага ці тасканскага, у меншай ступені — іянічнага і карынфскага ордэраў. Мяняецца і форма даху — мансардны дах з заломам замяняецца простым двухсхільным. Флігелі часцей будуюцца асобна, выносяцца наперад. Па-іншаму пачынае афармляцца і прастора двара — у цэнтры яго робіцца адкрыты газон. У планіроўцы назіралася спалучэнне анфіладнай і калідорнай сістэм, а таксама больш істотны падзел на жылыя і падсобныя памяшканні, пры- чым відавая колькасць апошніх пашырылася: узніклі кафейная, гардэ- роб, алькоў, лакейская і інш. Часам парадную залу пераносілі на першы паверх. 3 другой паловы XVIII ст. пры палацах і сядзібах пачалі будаваць хатнія часоўні, як гэта было ў сядзібах Дудзічы, Людвінава, Высокае (Брэстчына) і інш. Памяняліся і склад, і лакалізацыя гаспадарчых будын- каў. Пад уплывам развіцця буржуазных адносін пры маёнтках пачалі бу- давацца мануфактуры, заводы; гаспадарчыя будынкі ўсё часцей ада- сабляюцца ў асобны ад асноўнага корпуса палаца ці сядзібы комплекс.
113. Сядзібы
Эпахальныя стылістычныя змены, якія яскрава адбіліся на абліччы магнацкіх палацаў, параўнальна слаба закранулі сядзібы сярэдне- і ма- лазаможных шляхціцаў. Яны традыцыйна рабіліся з дрэва і ўключалі ас- ноўны будынак — жылы дом (вялікі дом называўся рум), свіран, клець (пазней яны пачалі выносіцца наперад), лазню, з імі побач—двор, а так- сама асобны гаспадарчы комплекс. Якужо адзначалася, усё будавалася з дрэва, за выключэннем падмуркаў і скляпоў асноўнага дома. Сцены до- ма абшываліся дошкамі, маглі абмазвацца глінай; з канца XVIII ст. атры- мала распаўсюджанне імітацыя каменнай кладкі драўлянай разьбой. Страха крылася дранкай (колатай дошкай), гонтам (спецыяльнымі дош- чачкамі). У XVI — пачатку XVII ст. кожная частка, зруб дома маглі мець свой дах, і дом, такім чынам, быў шматдахавы. Па форме дах быў двух- схільны, чатырохсхільны, з XVIII ст. з’явіліся характэрныя заломы. Перад уваходам быў ганак на слупах, з двухсхільным дахам. 3 другой паловы XVIII ст. пад уплывам класіцызму амаль паўсюдна ўваход выдзяляўся
порцікам, звычайна з чатырма калонамі. 3 XVII ст. актыўна пачалі рас- працоўвацца верхнія паверхі дамоў, дзе рабіліся капліцы, жылыя памяш- канні, нават залы. Планіроўка дома ішла ад старажытнага двухкамерна- га жылля да трохкамернага з сенцамі ў цэнтры і дзвюма ізбамі абапал да больш складаных планіровак праз далейшае дзяленне і ўскпадненне гэтых асноўных частак. Жылыя цёплыя памяшканні-святліцы робяцца заламі, спальнямі, пры іх утвараюцца бакавыя каморы, алькежы, аддзя- ляюцца туалеты. Сенцы і жылыя памяшканні дзеляцца на каморы, пя- карню (месца, дзе выпякалі ў глінабітнай печы хлеб), кухню. У выніку ўтвараліся асіметрычныя ці сіметрычна-анфіладныя планіроўкі пакояў, якія пераважалі ў дадзены перыяд. Асіметрычныя планіроўкі звязаны з падзелам памяшкання на парадную і жылую, гаспадарчую і жылую част- кі. Дзверы былі пераважна сталярнага вырабу з жалезнымі завесамі, зашчэпкамі, часта замкамі, маглі аздабляцца разьбой, роспісам. Вокны былі заўсёды са шклом, часта на жалезных завесах, з двухстворкавымі стаўнямі. Паступова алавяныя, жалезныя, свінцовыя рамкі замяняліся больш таннымі драўлянымі. Сцены вычэсваліся, абклейваліся палатня- ным з роспісам або рознакаляровым сукном, шпалерамі ці проста бяліліся. Папяровыя шпалеры, як больш танныя, увайшлі ў моду пазней, у адносна заможных гаспадароў яны ўжываліся ў падсобных памяшкан- нях. Падлога даглядалася, у XVIII ст. яе васкавалі. Панэлі ці столь маглі быць разнымі. На сценах віселі падвесныя паліцы — ліштвы. Ацяплялі жылыя пакоі высокія кафляныя печы, часта паліхромнай ці рэльефнай кафлі пераважна зялёнага колеру. Мэбля складалася з лаў, сталоў, зэдляў, крэслаў, шафаў, куфраў.
У цэнтры гаспадарчага ці гаспадарчых комплексаў знаходзілася гум- но, а таксама абора — шэраг хлявоў. Каля гумна і ў ім былі пабудовы, звязаныя з сушкай, малацьбой, захоўваннем прадуктаў апрацоўкі збож- жа: асець (ёўня), азяроды, ток, адрына, пуня, плеўнікі (для захоўвання мякіны) і інш. У суседні комплекс уваходзілі шопы, малыя клеці, пуні і інш. Асобна маглі рабіцца паляўнічыя двары, комплексы, звязаныя з брова- рам, млынам. 3 канца XVI ст., пасля правядзення валочнай рэформы, гаспадарчы комплекс канчаткова вылучыўся ў фальварак, дзе жылі два- ровыя працаўнікі. Двор акружаўся разнастайнай па відах агароджай — замётамі, агароджамі з дыляў (расколатых уздоўж бярвенняў), жэрдак і інш. Цэнтральны ўезд, размешчаны насупраць дома, а таксама, калі меліся, іншыя адзначаліся варотамі ці брамамі. Каля дома былі невялікія агароды, раслі дрэвы, што маглі ўтвараць алеі.
1.1.4. Садова-паркавае мастацтва
3 канца XVII ст. у Беларусі пачало актыўна развівацца садова-парка- вае мастацтва і шляхецкія маёнткі пераўтвараліся ў сядзібна-паркавыя комплексы. Пад уплывам пераважна французскага паркавага мастацтва на нашых землях распаўсюдзіўся тыповы для Еўропы рэгулярны «французскі» парк, узорам якога быў палацава-паркавы комплекс у Вер- салі. Для парку гэтага тыпу ўласціва строгая геаметрычная планіроўка — прамыя алеі арганізаваны па веерным ці прамавугольным прынцыпе, ге- аметрычна апрацаваная прырода — падстрыжаныя ў прамавугольнай, шарападобнай ці пірамідальнай форме расліны. Усё гэта адпавядала, нібы працягваючы, анфіладнай планіроўцы пакояў палацаў і сядзіб. Гэты геаметрызм спалучаўся з водным асяроддзем — фантанамі, басейнамі, а таксама скульптурамі, трэльяжнымі альтанкамі, складанымі кветнікамі. У парках меліся аранжэрэі, цяпліцы, фруктовыя сады. 3 будынкаў былі часоўні, абеліскі. Вялікая роля ў беларускіх рэгулярных парках надава- лася вадаёмам, якія рабіліся на аснове прыродных водаў, іншым разам з дабаўленнем штучных каналаў. Французскія паркі былі ў Кобрыне (част- кова захаваўся), Дзярэчыне, Волчыне (Брэстчына), Леанпалі, Ружанах, Слоніме, Бачэйкаве (Віцебшчына, часткова захаваўся), Скоках (Брэст- чына, часткова захаваўся), Гародні (часткова захаваўся), Вялікім Мажэй- каве (Гарадзеншчына, адносна добра захаваўся), Дубое (Піншчына, часткова захаваўся), Бялынічах (Магілёўшчына, часткова захаваўся), іншых маёнтках. Харакгэрнай рысай беларускіх паркаў было параўнальна невялікае выкарыстанне фантанаў, скульптуры і багатых раслінных узораў з кветак (хаця апошнія меліся, напрыклад, у Вялікім Мажэйкаве), а таксама наяўнасць у канцы парку спецыяльнай альтанкі для агляду наваколля.
Акрамя французскага рэгулярнага парку, у Беларусі атрымаў рас- паўсюджанне, пераважна ў перасечанай мясцовасці, тэрасавы парк, які ўзніку Італіі ў XVI ст. і прыйшоўда насу XVIII ст. Прынцыпамі яго пабудо- вы былі наяўнасць кампазіцыйна выразных рознаўзроўневых тэрас, ад- крытай прасторы. Тэрас звычайна было тры ці чатыры, каля самай ніжняй з іх быў вадаём, каля самай высокай — панскі дом. Італьянскіх паркаў было адносна няшмат, аднак рэшткі іх захаваліся да нашых дзён. Гэта паркі ў маёнтках у Прылуках, Анопалі (Міншчына), Ругкевічах, Свіслачы (Гарадзеншчына), Бярэзінскім (Маладзечаншчына) і інш.
У канцы XVIII ст. пачаўся новы этап паркавага мастацтва ў Беларусі. Сюды прыйшоў папулярны ў Еўропе пейзажны парк, які склаўся пад значным англійскім уплывам. Яго ідэалагема і эстэтыка зыходзяць з культу натуральнай прыроды, ідэі сінтэзу прыроднага і культурнага. Гэта праявілася ў вольнай кампаноўцы алей, маляўнічых груп дрэў як асновы эстэтычнага афармлення парку, адсутнасці агароджаў і пераходзе парку ў натуральны ландшафт ці ўвогуле арганізацыі парку ў сінтэзе з ім, уклю- чэнні ў парк прыродных вадаёмаў, іншы раз са штучнымі выспамі, наяўнасці вальераў з разнастайнымі жывёламі, а таксама малых архітэк- турных форм — альтанак, павільёнаў, пазней — імітацый на тэму сярэд- нявечча, готыкі (брамы, башні, замкі, часоўні, млыны і інш.), а таксама скульптур. З’яўленню гэтага тыпу паркаў папярэднічала наяўнасць пера- ходных форм, якія спалучалі рэгулярнасць і пейзажнасць (Новадзявят- кавічы на Слонімшчыне, Дабраўляны на Смаргоншчыне, Лынтупы на Пастаўшчыне і інш.); разам з тым некаторыя беларускія паркі ўвогуле працягвалі рабіцца з элементамі рэгулярнай планіроўкі (парк у Гомелі, Грушаве, Грымячы на Брэстчыне). Пейзажныя паркі часткова захаваліся да нашых дзён у мясцовасцях Свяцк, Варняны (Гарадзеншчына), Шчорсы, Усялюб (Навагрудчына), Дзятлава, Жылічы (Магілёўшчына), Лагойск, Лын- тупы, Горкі (Случчына), Асвея, Бяльмонт (Браслаўшчына), Туганавічы (Брэстчына) і інш.
Сялянскае жыллёГенезіс характэрных рыс традыцыйнааа жылля
Жыллё, побач з прыладамі працы,— найбольш старажытны з по- мнікаў матэрыяльнай культуры Беларусі, — яго першыя рэшткі пахо- дзяць з верхнепалеалітычных стаянак Бердыж і Юравічы на ўсходнім Палессі. У далейшым, у часы бронзавага і жалезнага вякоў, у Беларусі існавалі розныя тыпы жылля — пераважна балцкія доўгія шматкамерныя прамакутныя і радзей квадратныя дамы слупавой і змешанай канструк- цыі культуры штрыхаванай керамікі на поўначы Беларусі, невялікія круг- лыя ці блізкія да квадрата напаўзямляначныя хаты мілаградскай культу- ры, наземныя слупавыя і зрубныя пабудовы ( аднакамерныя зрубы) за- рубінецкай і іншых культур Паўднёвай Беларусі. Як этнаспецыфічную з’яву старажытнага жылля на нашых землях можна ўзгадаць яго пера- важна слупавую канструкцыю, г. зн., што сцены хаты складаліся з верты- кальных бярвён-слупоў ці паміж імі гарызантальна закладаліся сцены з бярвення. Гэтая канструкцыйная асаблівасць звязваецца даследчыкамі з балцкім этнасам, які займаў пераважную большасць беларускіх земель у той час. Славяне, што пачалі масавую каланізацыю Беларусі з другой паловы I тысячагоддзя да н. э., прынеслі іншы тып жылля — паўзямля- начную ці зямляначную пабудову з печкаю з гліны ці камення ў куце, дзе больш значнае месца займалі зрубныя канструкцыі, хаця слупы і заста- валіся па кутах. 3 часоў славянскай каланізацыі на нашых землях пасту- пова распаўсюдзіўся вядомы па раскопках помнікаў XI—XIV стст. ас- ноўны тып старабеларускай вясковай пабудовы — невялікія зрубы з ка- меннямі пад ніжнімі вянцамі, пераважна землянымі або глінабітнымі ці, радзей, зробленымі з дошак падлогамі, як можна меркаваць, двух- схільнымі стрэхамі, глінабітнымі печкамі на драўляных каркасах ці на гліняна-каменнай аснове. Паступова жыллё зрабілася цалкам назем- ным, хаця існавалі і зямляначныя і паўзямляначныя хаты (хутчэй за ўсё — праява славянскай этнічнай спецыфікі), якія з часам сышлі, саступіўшы месца больш функцыянальна дасканаламу вырашэнню. Старажытныя сельскагаспадарчыя пабудовы не вылучаліся разнастай- насцю і размяшчаліся каля хаты. Гэта — невялікія драўляныя пабудовы, якія далучаліся да жыппя, таксама асобныя пабудовы на падмурках з печ- камі-каменкамі, ямы-скляпы. Славяне прынеслі і новы тып пасялення — неўмацаванае, адчыненае селішча, якое звычайна знаходзілася на бе- разе вадаёма. Побач з ім ці ўнутры магло размяшчацца невялікае добра ўмацаванае гарадзішча, дзе бараніліся жыхары падчас ваеннай пагро- зы. Планіроўку селішча прасачыць досыць складана, фрагментарныя матэрыялы сведчаць, што яна была двухрадная, — г. зн. хаты размя- шчаліся двума паралельнымі радамі, аднарадная, а таксама кучкавая ці бессістэмная. Характэрна, што гэтыя віды планіроўкі захавалі сваю прынцыповую сістэмную спецыфіку ў планіроўцы пасяленняўтрадыцый- нага беларускага жылля XIX — пачатку XX ст., дзе аналагі са старажыт- най культурай маюць вулічная і бессістэмная планіроўкі. Што да памераў старажытных славянскіх пасяленняў, дык відавочная тэндэнцыя да па- мяншэння іх памераў ад плошчы ў некалькі дзесяткаў квадратных гекта- раў у IX—X стст. да невялікіх—ад некал ькіх да паўтара дзесятка хат. Са славянскіх старажытных пісьмовых крыніц паходзяць і назвы пасялен- няў. Гэта — сяло, сяльцо, дзярэўня, весь, пагост. Найбольш старажыт- ная назва пасяленняў на нашых землях — сяло — вызначэнне адносна значнага па памерах неўмацаванага пасялення, дзе жылі вяскоўцы. Тра- дыцыйная для Беларусі назва «дзярэўня» — вёска — шырока рас- паўсюдзілася пазней — з ХІУ ст. Невялікае пасяленне магло называцца «весь». Пагостам у старажытнасці называліся адміністрацыйныя цэнтры пэўных акругоў, дзе ладзіліся агульныя сходы, праходзілі суды, былі раз- мешчаны храмы, агульныя могілкі. Дваром, домам, градам называліся месцы, дзе размяшчаліся феадальныя маёнткі; магчыма, сяло таксама магло значыць княжацкае пасяленне з сядзібамі вяскоўцаў. Такім чынам, структурныя элементы традыцыйнага беларускага жылля склаліся да XIV ст. і былі звязаны з усталяваннем на нашых землях славян і ўнутра- ным развіццём іх культуры.
Пасяленні і сядзібы
Пасля ўтварэння беларускага этнасу вызначыўся асноўны тып і, у яго межах, разнавіднасці традыцыйнага жылпя, якое мела комплекс ха- рактэрных рыс. У Беларусі склаўся пэўны характэрны комплекс сельскіх пасяленняў. Іх асноўныя назвы — вёска, сяло, слабада, аколіца, засце- нак, мястэчка. Вёска (слова ўзнікла ад старажытнаславянскага «весь») — асноўны тып вясковага пасялення, — так называлася, неза- лежна ад памераў, кампактнае пасяленне сялян. Звычайна вёска не ме- ла вялікіх сакральных, адміністрацыйных пабудоў; акрамя сялянскіх сядзіб, там магла размяшчацца карчма. Сяло да пачаткуХІХст. было до- сыць пашыранай назвай сельскага пасялення. Ад вёскі яно адрознівала- ся больш буйнымі памерамі, а таксама наяўнасцю адміністрацыйных устаноў, храмаў, адносна буйных рынкаў. Пасля правядзення ў XVI ст. валочнай рэформы колькасць пасяленняў з назвай сяло (хаця там магло не быць адміністрацыйна-культавых устаноў) значна павялічылася,— рэформа была зарыентавана на ўтварэнне вялікіх планава дасканалых
вулічных пасяленняў, што называліся сёламі. У XVIII ст., у сувязі з неаб- ходнасцю засялення новых зямель пасля спусташальных войнаў XVII і пачатаку XVIII ст., колькасць новазаснаваных пасяленняў з такой назвай рэзка вырасла. Разам з тым пасля далучэння да Расіі сёлы паступова страчвалі свае старажытныя тыпалагічныя прыкметы і на нашых землях пачала дамінаваць такая назва, як вёска. Слабадамі называліся пася- ленні, жыхары якіх у XVII—XVIII стст. пазбаўляліся на пэўны час ад вы- платы падаткаў, мелі льготы ў выкананні павіннасцей з нагоды дрэннай якасці зямель (адсюль, магчыма, этымалогія слова слабада — паслаб- ленні). Пазней слабадамі сталі называцца пасяленні каля гарадоў ра- меснікаў розных спецыяльнасцей, якія адышлі ад сельскай гаспадаркі, але не зрабіліся гараджанамі. Характэрнай асаблівацю беларускіх сель- скіх пасяленняў з’яўляюцца аколіцы — невялікія пасяленні дробнай шляхты (там маглі жыць і зямяне, баяры — пераходныя групы паміж шляхтай і сялянамі), звычайна агароджаныя плотам, якія размяшчаліся каля вёсак і шырока распаўсюдзіліся з XVII ст. Да аколіцы быў падобны засценак — пасяленне, якое ўзнікла ў выніку правядзення «Уставы на валокі» за межамі, «сценамі» зямлі, спецыяльна падзеленай паміжсяля- намі. Такія кавалкі звычайна аддаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Аколіцы і засценкі з цягам часу пераўтварыліся ў вёскі ці зніклі. Прамеж- кавае становішча паміж горадам і вёскай займала мястэчка — адносна вялікае пасяленне, вядомае на нашых землях з XV ст., заснаванае па ка- ралеўскай прывілеі ці ўзнікшае стыхійна, пераважна ў першай палове XVII ст. з абавязковымі таргамі, ярмаркамі, часта адміністрацыйнымі, культавымі ўстановамі, сядзібай феадала. Насельніцтва мястэчка складалі гандпяры, рамеснікі, сяляне. Колькасць мястэчкаў у старажытнай Беларусі была даволі значнай: у канцы XVIII ст. іх лічба падыходзіла да 300. У XIX ст. мястэчкі былі пераведзены ў статус гарадоў ці^ вёсак. Адзначым, што сярод традыцыйных беларускіх пасяленняў да канца XIX ст. не было хутароў, якія мелі шырокае распаўсюджванне ў суседзяў — напрыклад, украінцаў у XIX ст.
Рэгіянальныя адрозненні былі ўласцівы для памераў пасяленняў. Там, дзе была ажыццёўлена валочная рэформа, — г. зн. у заходніх і цэн- тральныхчастках беларускіхзямель, вёскі вызначаліся адносна буйнымі памерамі ў параўнанні з вёскамі паўночнага ўсходу, дзе рэформа не была праведзена цалкам.
^ Істотныя рэгіянальныя адрозненні маюцца і ў планіроўцы пасялен- няў. Увогуле, для беларускага жылля ўласцівая наяўнасць лінейнага, вулічнага, а таксама хаатычнага, бессістэмнага тыпаў планіроўкі пася- ленняў. Істотны ўплыў на харакгар планіроўкі зрабіла валочная рэфор- ма, дзякуючы якой на паўднёвым захадзе і часткова на паўночным за- хадзе і ў цэнтральнай Беларусі атрымалі распаўсюджванне вёскі вулічнай планіроўкі, дзя сядзібы ішлі ўздоўж адной вялікай вуліцы ў адзін рад, насупраць ставіліся гаспадарчыя пабудовы (так было, калі валоку трымаў адзін гаспадар) ці хаты ставіліся ўздоўж вуліцы насупраць адна
адной. На паўночным усходзе і ўсходзе вёскі былі параўнальна не- вялікімі, а іх планіроўка — аднарадная — уздоўж берагоў шматлікіх рэк і азёр, а таксама бессістэмная. Разам з тым мелася і вулічная планіроўка, калі аднарадная забудова паступова пераўтваралася ў двухрадную, пе- рад дварамі ўтваралася вуліца, і яны пачыналі будавацца насупраць адзін аднаго, а таксама, калі вёска будавалася абапал шляху, дарогі.
Планіроўка сядзібы таксама мела істотныя рэгіянальныя адрозненні, гыпалагічна і генетычна звязаныя з папярэднімі асаблівасцямі. Увогуле ў Беларусі вылучаюцца наступныя яе тыпы: пагон — калі ўсе будынкі ста- вяцца ў адзін рад (пагон бывае аднарадны, двухрадны, трохрадны), вя- ночны (двор утварае замкнёную прастору), Г-падобны, свабодны, з няз- вязанымі пабудовамі. У Цэнтральнай Беларусі, Панямонні, на Палессі — там, дзе была праведзена валочная рэформа, — бытаваў пагон, які прадпісваўся палажэннем рэформы, калі сядзіба павінна была размя- шчацца побач з замацаванай валочнай зямлёй. Даўжэзныя пагоны, што месціліся ў шэраг адзін за адным уздоўж прамой доўгай вуліцы, складалі істотную асаблівасць традыцыйнай сельскай забудовы адзначаных бе- ларускіх рэгіёнаў. Двухрадны пагон, калі будынкі сядзібы ішлі двума па- / ралельнымі радамі, быў у большай ступені распаўсюджаны ў паўноч- V на-заходніх раёнах Беларусі. На паўночным усходзе панаваў вяночны ^ гып забудовы, які адзначаны даследчыкамі ў канцы XVIII ст. у Полацкім намесніцтве і Крычаўскім графстве. Наяўнасць на досыць вялікіх абша- рах — цэнтральных і заходніх землях Беларусі — кампактнага кангламе- т"* ратуадноснавялікіхвёсакзвулічнайпланіроўкайіпагоннымпланіровач- ным тыпам сядзібы істотна адрознівала па гэтым кампаненце дадзены рэгіён ад этнічных суседзяў — у першую чаргу украінцаў, у якіх у XVIII ст.
{ ^ пануючым быў хутарскі тып сельскіх пасяленняў, і ўтварала ў дадзеным выпадку этнічную спецыфіку беларускага жылля.
Тыповы набор гаспадарчых пабудоў таксама вылучаўся рэгіяналь- нымі і этнаспецыфічнымі характарыстыкамі. У яго ўваходзілі хата, да якой прымыкалі камора ці варыўня, клець (на захадзе яна называлася свіран), хлявы (хлеў для коней — стайня), павець, адрына ці пуня — бу- дова для захавання сена, пограб (склеп), гумно з сушылкай (ёўняй, асец- цю) ці без яе, лазня, калодзеж (студня ) (меней быў распаўсюджаны по- бач з вадаёмамі, а таксама там, дзе грунтавыя воды залягалі глыбока — тады ў вёсцы было некалькі грамадскіх калодзежаў); двор быў абгарод- жаны плотам, замётам. У XVII—XVIII стст. меліся і спецыяльныя ямы-сховішчы, дзе паводдаль ад вёскі, у глухіх месцах хавалі ежу і прад- меты хатняга ўжытку — асабліва падчас ваенных дзеянняў. Сярод гас- падарчых пабудоў за межы сядзібы выносілася гумно — яно часта стая- ла праз вуліцу насупраць хаты, пуня, калодзеж (мог размяшчацца побач з пуняй). Разам з тым поўны набор гаспадарчых пабудоў у сядзібе ў рэ- чаіснасці не меў усеагульнага распаўсюджвання; акрамя гэтага, яго на- бор быў абумоўлены рэгіянальнай спецыфікай. Так, сушыльні пры гумне
17Установа адукацыі
‘Віцебскі дзяржаўны універсітэт} імй П.М.Ма^шзрава"
| БІБЛІЯТЭК А
былі распаўсюджаны на Усходзе і Паўночным Усходзе Беларусі, дзе яны размяшчаліся ў гумне ці стаялі асобна. Спецыяльныя прыстасаванні для сушкі зерня — азяроды (канструкцыя з гарызантальных слупоў, замаца- ваных гарызантальнымі жэрдкамі, паміж якімі замацоўваліся снапы) былі распаўсюджаны ў Цэнтральнай Беларусі, на Усходнім Палессі. Лазні не былі распаўсюджаны ў заходніх раёнах Беларусі — там мыліся ў хатніх печах, вялікіх карытах, улетку — у вадаёмах. Для мыцця маглі выкарыс- тоўваць і ёўню —- там была печ для сушкі збожжа. Адсутнасць лазні ў дадзеным рэгіёне набліжала яго да зямель памежнай Украіны і супраць- пастаўляла паўночна-ўсходнім абласцям, якія па гэтай прыкмеце на- бліжаліся да рускіх зямель.
Хата
Цэнтральнае месца ў сядзібе займала хата (ізба, дом—добрая хата, халупа — дрэнная). Найбольш старадаўняя хата — аднакамерны буды- нак, да якога потым дадалі сенцы, — так утварыўся двухкамерны буды- нак. Далейшая эвалюцыя хаты ішла праз ускпадненне планіроўкі. Хутчэй за ўсё першым трохкамерным будынкам быў у старажытнасці такі, які меў планіроўку хата + сенцы + клець. Потым, за выкпючэннем пагонных двароў і рэгіёнаў Цэнтральнай Беларусі, клець выдзелілася ў асобнае памяшканне, а хата зрабілася двухкамернай: хата + сенцы, прычым у пэўных рэгіёнах у сенцах маглі спаць. Далейшая эвалюцыя планіроўкі жылля звязана з пераходам да трохкамернай планіроўкі: хата+сен- цы+камора. Трохкамерная планіроўка магла ўзнікнуць як у выніку бу- даўніцтва пераходу паміж хатай і клеццю, як гэта было ў старажытнасці, ці праз прыбудову да сенцаўяшчэ аднаго памяшкання, ці праз выдзялен- не ў сенцах асобнага закутка, які пераўтварыўся з цягам часу ў асобнае памяшканне — камору, дзе захоўвалі збожжа, прадукты, каштоўныя рэ- чы, стаялі жорны; у зімовы час размяшчалася жывёла. Прыбудаванае памяшканне магло быць меншых памераў, чым асноўны аб’ём, мець сваю страху. У адносна заможных сялян камора рабілася асобна ў якасці клеці, свірна. У паўночных раёнах камору замяняла варыўня. Падаецца, што пераход да трохкамернага жылля адбываўся на працягу XVII—XVIII стст.— ужо ў канцы XVIII ст. на тэрыторыі Полацкага намесніцтва буда- валіся трохкамерныя хаты з «каморкай». Разам з тым, як адзначаў А. Мейер пры апісанні Крычаўскага графства ў канцы XVIII ст., хаты былі па большай частцы без сенцаў. Ускосна аб характары планіроўкі можа сведчыць наяўнасць ці адсутнасць у дварах клецей (свірнаў) — там, дзе яны прыгадваюцца, хутчэй за ўсё камор не было і, наадварот, — там, дзе свірны не прыгадваюцца як асобныя будынкі, яны, магчыма, складалі адзінае цэлае з хатай. Так, згодна з вопісам 1786 г. уладання Радзівілімонты (зараз — Клецкі раён, Міншчына), са 186 сядзіб свіран адсутнічаў у 116 дварах (62,4%).
Сама хата будавалася выключна з дрэва (цвікі таксама былі драўля- ныя) — елкі, сасны, для ніжніх вянцоў выкарыстоўвалі дуб. Пад вуглы, а гаксама, радзей, пад сярэдзіну будынка падкладаліся дубовыя «штанда- ры», прастора паміж якімі запаўнялася не надта тлустымі бярвёнамі ці гарбылямі, таксама, вертыкальнымі чурбакамі. Замест штандараў маглі выкарыстоўвацца камяні-валуны, паміжякімі насыпалася мелкае камен- не; іншым разам хату ставілі прама на зямлю. Старажытныя звесткі пра памер тагачаснага жылля паходзяць з пачатку XIX ст. і належаць англічаніну Р. Джонстану. Каля Барысава ён вызначыў сярэднія памеры ўбачаных ім каля сотні хат даўжынёй — 20, шырынёй —14 і вышынёй — 7 футаў. Іх плошча, паводле Джонстана, складала каля 12 футаў, яны былі зроблены з неабчасанага дрэва, канцы бярвёнаў выходзілі за мяжу сцяны і былі няроўнымі. Жыллё было зрубнай канструкцыі і складалася з гарызантальна пакладзеных, часам не абчасаных бярвёнаў; сцены маглі рабіць і з раздзеленых папалам бярвёнаў — дыляў, якія часта ўзгадва- юцца ў дакументах XVII—XVIII стст., а таксама рэдка — з брусоў. Паміж бярвёнамі для ўцяплення засоўваўся мох. Ніжняя частка сцяны ўнутры хаты магла пакрывацца глінай. Адзін з найбольш старажытных спосабаў умацавання бярвёнаў — «у шулы» — калі канцы гарызантальных бярвёнаў устаўляліся ў пазы вертыкальна пастаўленых слупоў, якія на пэўнай дыстанцыі адзін ад аднаго быццам бы абкружалі хату. Гэты кан- струкцыйны метад угадвае старажытныя слупавыя будынкі на нашых землях часоў жалезнага стагоддзя. У вуглах бярвёны злучаліся разна- стайнымі спосабамі — як можна меркаваць, — часцей за ўсё з астаткам, калі канцы бярвёнаў выступаюць за сцены. Яны злучаліся адзін з адным рознымі спосабамі, сярод якіх вылучаюцца «ў чашку» — калі бярвёны злучаюцца праз вырубленыя ў іх паўавальныя гнёзды, «у замок» — калі гнёзды прамавугольныя, і «ў каню» — калі выступы бярвёнаў, што захо- дзяць у пазы, пашыраюцца на канцы; найбольш старажытныя з іх — «у чашку», «у замок». Са старажытных часоў вядомы ў Беларусі і спосаб рубкі вугла без выступаючых канцоў— «чысты», «нямецкі» вугал, але, як можна меркаваць, шырока ён пачаў выкарыстоўвацца з XIX ст. Страха рабілася па досыць архаічнай вяночнай апорнай сістэме, якая прад- стаўлена «закотам», — калі аснова страхі — свалокі — клаліся на бярвёны тарцовых сцен, якія паступова, па меры руху ўверх, укароч- валіся. Больш позні варыянт усталявання страхі — каркасны, страпільны, што распаўсюджаны і зараз,— у сваім найбольш старажыт- ным варыянце прадстаўлены канструкцыяй «на сохах» — калі дах тры- маецца на вялікіх, у памер хаты, вертыкальна пастаўленых сохах, у ра- гулькі якіх пакладзена тоўстая жардзіна, і сценах будынка. У мадыфіка- ваным варыянце — «на ключах», «на дзядках», «на сошках» — сохі замяняюцца сошкамі, стаякамі, што абапіраюцца на папярочныя бэлькі. Тут мы зноў сустракаемся з фрагментамі старажытнай слупавой кан- струкцыі жылля. Страха была пераважна двухсхільная. Столь, якая ў традыцыйным беларускім жыллі рабілася ў асноўным над жылой хатай,
у сваім найбольш старажытным варыянце была скляпеністая з бярвёнаў, пазней — з дошак. Гэты тып столі адпавядаў канструкцыі «за- котам», ён таксама рабіў прастору хаты больш аб’ёмнай; магчыма, да- дзены від столі меў лакальна-абмежаванае распаўсюджванне. Пазней распаўсюдзілася плоская драўляная столь, у сваім старажытным вары- янце прадстаўленая канструкцыяй з «трамам» — вялізным чатырохву- гольным бярвеннем, што ішло ўздоўж хаты і на якое ўкладваліся дошкі столі. Страха крылася саламянымі снапамі (у асноўным — ржанымі), якія ўкладваліся камлямі ўверх (гэта найбольш старажытны спосаб пакрыц- ця страхі — «пад колас») ці ўніз, там дзе былі вадаёмы, — чаротам, а так- сама пры наяўнасці сродкаў—дрэвам: дранкай (дошчачкамі, якія дралі з калод), гонтамі (дошчачкамі, спецыяльна апрацаванымі з двух канцоў). Вокны, звычайна тры ці чатыры, досыць часта адно, радзей два ў тарцы і два на падоўжнай сцяне на сумежных вянцах зруба, былі невялікія, без рам, зачыняліся засаўкамі, маглі быць зацягнутымі бычыным пухіром. Абавязкова два параўнальна вялікія акны знаходзіліся там, дзе ў хаце быў кут (кутнія вокны). Над дзвярамі размяшчалася акенца для выхаду дыму, бо хаты былі курнымі, без дымаходаў. Падлога была добра ўтаптаная, земляная ці глінабітная. Характэрнай рысай беларускай хаты была наяўнасць заваліны, «прызбы», якой хата абносілася з трох бакоў. Для яе невялікую прастору каля ніжніх вянцоў адгароджвалі камлямі, невялікімі бярвёнамі і засыпалі зямлёй. Упрыгожванне беларускай хаты было адносна сціплым — да другой паловы XIX ст. яно абмяжоўвалася арнаментам на лабавых дошках і разнымі канькамі на грабяні страхі. Хата звычайна ставілася бокам да вуліцы (за выключэннем вёсак з вулічнай планіроўкай, якія ўтварыліся пасля валочнай рэформы).
Канструкцыйныя асаблівасці хаты маюць як поліэтнічныя, так і этна- спецыфічныя рысы. Да першых належыць зрубны характар хаты, які мелі і суседзі — рускія, украінцы. Разам з тым у беларускім жыллі прасоч- ваюцца ў сценах, страсе элементы слупавой канструкцыі, што дамінава- ла на нашых землях у часы бронзавага і жалезнага вякоў і звязаная з балцкім этнасам, а таксама прысутнічала і ў раннім славянскім жыллі. Трохкамерная хата з жылым памяшканнем, халоднымі сенцамі і каморай ці жылой ізбой, агульная для насельніцтва ўсходнеславянскага арэала, існавала таксама і ў заходніх славян. Характэрныя планіровачныя асаблівасці беларускага жылля: замкнёны двор, аднарадная, лінейная забудова набліжае беларускае жыллё да польскага, чэшскага, славацка- га. Тое ж тычыцца канструкцыйных асаблівасцей: шырокае прымяненне зрубнай і слупавой канструкцый пры будоўлі сцен, умацаванне столі на адной балцы, адсутнасць суцэльнага фундамента і інш. Поліэтнічны ха- рактар мае звычай класці камень пад фундамент, што быў распаўсюд- жаны у Літве, Латвіі, на Пскоўшчыне, драўляная канструкцыя фундамен- та, якая мела месца таксама ў рускіх і украінцаў. Увогуле беларускае жыллё мела этнаграфічныя асаблівасці, якія набылі поліэтнічныя рысы на палескім памежжы з украінцамі і паўночным усходзе — з рускімі.
Што да этнаспецыфічных рыс, дык трэба адзначыць вонкавае адроз- ненне беларускай хаты ад пабеленай украінскай, а таксама рускай, якая досыць часта размяшчалася на падклецці. Вялікія пагонныя двары так- сама характэрна вылучаюць беларускае традыцыйнае жыллё ад украінскага і рускага. Такія тыповыя рысы, як колькасць і распалажэнне вокнаў (тут маюцца аналагі з украінскім жыллём), наяўнасць прызбы, угвараюць характэрныя элементы беларускага жылля, якія маюць этнічную афарбоўку.
Характэрнымі рысамі вызначаўся і інтэр’ер хаты. Як гаварылася вы- шэй, большую частку свайго існавання —да другой паловы XIX ст.,— ха- та была пераважна курнай і працэс усталявання комінаў праходзіў до- сыць марудна. Як сведчыў у канцы 20-х гг. XIX ст. К. Кантрым, у хатах без коміна ў той час жыла на Палессі і дробная шляхта. Адтуліна для дыму рабілася над дзвярамі, дым выходзіў таксама праз адтуліну ў столі пася- рэдзіне хаты, якая закрывалася зверху, і, зразумела, праз вокны. Перад хатай была прыступка — калода ці камень. У хату ўваходзілі праз нізкія дзверы, пераступаючы праз парог. Уваход у сені звычайна размяшчаўся з падоўжнага боку хаты, вельмі рэдка, як сведчаць матэрыялы XIX ст., у паўночна-ўсходнім рэгіёне беларускіх зямель — з тарцовай часткі (у вы- падку двухкамернага жылля). Асноўная кампазіцыйная дыяганаль хаты праходзіла наўскос ад печы да чырвонага кута (покуці) — самага пачэс- нага месца ў хаце. Глінабітная печ традыцыйна размяшчалася адразу каля ўвахода — справа ці злева ад яго, — у залежнасці ад становішча хаты ад- носна вуліцы і размяшчэння кута, і была зарыентавана вусцем да па- доўжнай сцяны. У куце каля печы быў качарэжнік — месца, дзе стаялі ка- чарга, вілкі, мяцёлка, іншыя прылады. 3 другога боку ад увахода размя- ііічаўся «бабін кут» — там стаяла вада, вёдры, быпа падвешана палічка з посудам. За звернутым у хату кутком печы знаходзіўся прыпечны слуп, на які абапіраліся спальны памост, жэрдкі. Наяўнасць гэтага слупа ў ста- ражытнасці досыць верагодная, бо вакол яго разгортваўся рытуал най- больш старажытнага вясельнага абраду — слупавога. Ад печкі да бака- вай сцяны ішлі спальныя памосты — ніжэйшы — пол і той, што быў мен- шы па памерах, — палаці. Побач з імі была падвешана люлька (гэта характэрная асаблівасць хаты старажытных ліцвінаў, у палякаў калыска стаяла на подлозе). Ад спальных месцаў уздоўж сцяны ішпа шырокая неру- хомая лава (дубовая ці сасновая) да кута, куды ўздоўж бакавой сцяны па- дыходзіла такая ж. У куце звычайна віселі абразы, убраныя рушнікамі, стая- і іа дзяжа. Перад кутом размяшчаўся стол з невялікай пераноснай лаўкай — услонам. Хата асвятлялася лучынамі, якія замацоўваліся ў разнастайных лучніках ці проста ўтыкаліся ў сценку. Немец Г. Форстар, які быў на нашых землях у другой палове XVIII ст., апісвае вясковую хату з бляхай з лучынамі, якая нагадвае посвет з падвешанаю да яго знізу жалезнай рашоткай. Па- раўнальна невялікае памяшканне хаты, дзе жылі 5—6 чалавек, займалі до- сыць вялікія працоўныя прылады — у зімовы час там стаялі кросны,
у восень (ці ўвесь час) — жорны. Там жа трымалі хатнюю птушку, узімку — цялят, дробны скот.
Інтэр’ер беларускай хаты ў сваіх асноўных, сістэмаўтваральных рысах падобны на інтэр’ер хат суседніх народаў. Разам з тым тып бела- рускага інтэр’ера вылучаецца характэрным размяшчэннем печкі — яна павернутая вусцем да бакавой сцяны. Гэта ўласціва украінскай, заходне- рускай, усходнелітоўскай хатам і з’яўляецца поліэтнічным і куль- турнаспецыфічным элементам дпя вялікага культурнага рэгіёну.
Жыллё гараджанЖыллё гарадскіх гандляроў і рамеснікаў было сацыяльна дыферэн- цыравана, а таксама вылучалася сваёй урбаністычнай спецыфікай. Яно залежала ад планіроўкі горада, узроўню яго эканамічнага, маёмаснага патэнцыялу, а таксама на яго ўплывалі гісторыка-культурныя стылі — у дадзеным выпадку — рэнесанс, барока, класіцызм. У той часткі гарад- скога насельніцтва, якая атрымлівала значны прыбытак ад апрацоўкі зямлі, сядзіба функцыянальна набліжалася да вясковай, у гандпяроў і рамеснікаў яна мела адпаведныя асаблівасці планіроўкі, жыллё заможных гараджан набліжалася да шляхецкіх сядзіб і палацаў.
У асноўным жылпё гараджан у XVII—XVIII стст. было драўляным, ха- ця дамы цэнтральнай часткі горада, дзе жылі заможныя гараджане, пат- рыцыят, былі мураваныя. Так, у канцы XVII ст. рускі стольнік Пётр Тал- стой апісваў Магілёў як горад, на пасадзе якога шмат багатых каменных дамоў, а многія драўляныя дамы добра збудаваныя; таксама ён адзна- чаў наяўнасць каменных лавак у гандлёвых радах і брукаваных «дзікім» каменнем маставых.
Як можна меркаваць па старадаўніх чарцяжах, планах, малюнках, якія тычацца Гродна, Віцебска, Магілёва, драўляныя жылыя дамы сярэд- незаможных мяшчан былі размешчаны на вузкім участку зямлі тарцом да вуліцы, побач з варотамі, што тлумачылася цеснатой гарадской забу- довы, асабліва цэнтральнай. Плошча дома магла скпадаць ад 9 да 17,6 кв. м (Віцебск). Хата рубілася з круглых бярвёнаў ці брусоў, у замок, маг- ла мець падкпецце, падзялялася на жылую і гаспадарчую часткі, якія аб’ядноўваліся сенцамі. 3 XVII ст. у мяшчан распаўсюдзіліся кафляныя печы. Два—чатыры невялікія акны са свінцовымі абкладкамі і шклом пе- раважна зялёнага колеру выходзілі на вуліцу і гародчык за домам, двух- схільныя стрэхі крыліся гонтамі, дранкай. Падлога была з дрэва, дзверы мелі драўляныя штыры, жалезныя завесы. Над уваходам мог быць на- вес на слупах ці перад ім — невялічкая галерэя. Хаты пераважна былі курнымі, дым мог выходзіць праз акно ў франтоне. Зямельныя ўчасткі былі там, дзе гэта дазваляў характар мясцовасці, — там ставілася лазня, калі трэба — гумно. У якасці агароджы выкарыстоўваліся пляцень, слупкі з бярвення.
Дамы заможных гараджан займалі больш значныя па памерах дзя- пянкі, яны былі павернутыя да вуліцы падоўжным бокам, перад імі быў сад. Як сведчаць матэрыялы XVII ст., дамы былі на падклеццях (як і сядзібныя дамы шляхты), маглі мець два паверхі, а таксама своеа- саблівыя галерэі з навесамі, якія, аднак, у XVIII ст. сышлі з гарадскога бу- даўніцтва. Стрэхі маглі быць чатырохсхільнымі шатровай формы. Пло- шча найбольш вялікіх драўляных дамоў—36 кв. м (Віцебск). Гэтыя дамы мелі гаспадарчыя прыбудовы, печы з дымаходамі, крыты ганак пры ўва- ходзе. 3 канца XVIII ст. дамы пачалі пакрывацца бляхай. Часта гаспадар- чая частка дома выходзіла на вуліцу — як можна меркаваць, там раз- мяшчаліся майстэрні, крамы. Увогуле, асобныя майстэрні размяшчаліся, хутчэй за ўсё, уздоўж вуліц. У інвентарах узгадваюцца гаспадарчыя бу- дынкі — свіран, піўніца, кухня, хлеў, стайня (з драўляным пакрыццём, яку Віцебску), бровар, гаспадарчыя ізбы. Сядзібы агароджваліся парка- нам — паміж двума вертыкальнымі бярвёнамі клаліся гарызантальныя.
Меліся і вялікія драўляныя дамы досыць складанай канструкцыі з ве- жамі над уваходам, шатровымі дахамі, абходнымі галерэямі.
Цікава адзначыць наяўнасць у гарадскім будаўніцтве еўрапейскай фахверкавай канструкцыі — калі драўляная аснова, каркас будынка да- паўняліся цэглай ці глінай, утвараючы досыць маляўнічае відовішча.
Фрагментарна захавалася каменнае гарадское жыллё ў Полацку, Магілёве, Гродне, Нясвіжы, Паставах. Для яго планіроўкі ўласцівы сімет- рыя, падзел на жылую (звычайна ў глыбіні будынка) і вытворчую часткі (магла мецца жылая і парадная), адзін ці два паверхі, скляпы, мансарды. Фасад, дзе размяшчаўся сціплы дэкор, уяўляў сабой прамавугольнік ас- ноўнага аб’ёму з франтонам. Сваім дэкорам вылучаюцца дом купца ў Магілёве канца XVII ст., вокны якога былі аздоблены ўзорамі, разьба па- радных дзвярэй у жылым доме канца XVII ст. у Полацку, а таксама «дом на рынку» ў Нясвіжы, галоўная фасадная сцяна якога мае ламаную ба- рочную канфігурацыю. Звяртае ўвагу тыпавая забудова ў Гродне і Пас- тавах 60—80-х гг. XVIII ст. — каля 30 дамоў, дзе жылі пераважна замеж- ныя майстры, запрошаныя для абучэння мясцовых вытворцаў. Гэта амаль квадратныя ў плане будынкі з традыцыйным падзелам на пярэд- нюю вытворчую і жылую часткі і франтонамі, што спалучаюць барочныя і класічныя элементы. У другой палове XVIII ст., калі сярод шляхты распаўсюдзілася мода жыць у гарадах, былі пабудаваны вялікія палацы — такія, як палац Агінскага ў Слоніме, Тызенгаўза ў Гродне.
Аб гаспадарчых пабудовах у заможных дамах дае ўяўленне лямус манастыра брыгітак у Гродне (каля 1634 г.), які мае двух’ярусны арачны пераход, уласцівы таксама для жылых будынкаў у старажытных беларускіх гарадах.
Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі пачапася пера- планіроўка гарадоў, наданне ім рэгулярнай сістэмы. Жыллё, асабліва ў буйных гарадах, пачало таксама рабіцца па тыпавых праектах у стылі архітэктуры класіцызму.
з каштоўнымі гузікамі, што адпавядала тагачаснай еўрапейскай модзе, калі ў XVII ст. гузік зрабіўся адметнай часткай мужчынскага касцюма. Каўнер кунтуша быў нізкі, стаячы. Мода мяняла кунтуш: у пачаткуXVIII ст. ён быў доўгі і вузкі, у сярэдзіне стагоддзя пакарацеў да каленяў. Кунтуш без разразных рукавоў называўся чэхманам. Кунтушы заўсёды насілі з поясам, якому надавалася асобая роля ў шляхецкім касцюме. Ён павінны быў быць доўгі і шырокі, канец пояса павінны быў звісаць спера- ду да каленяў і быць добра ўпрыгожаны — асабліва залатымі ніткамі. Мода на паясы хутка мянялася — шаўковыя, вязаныя, вельмі тонкія кітайскія, турэцкія, персідскія і, нарэшце, слуцкія. Таксама насілі кафтаны з шоўку, сукна, кітайкі — яны былі параўнальна кароткімі, мелі кішэні, доўгія рукавы і разрэз спераду, які зашпільваўся на гузікі. Сярэдняя і ма- лазаможная шляхта на нашых землях апраналіся і ў аднарадку — адна- бортную вопратку без каўняра. Кароткія і доўгія рукавы мела чамара — доўгае адзенне на гузіках, абшытае шнуркамі. Замест кунтуша для кон- най язды адзявалася катанка. Верхняя вопратка была прадстаўлена традыцыйнымі кажухамі, шубамі — мехавымі, доўгімі, з рукавамі. Разам з тым шляхта аддавала перавагу дэліі — безрукаўнай, падшытай мехам вопратцы свабоднага пакрою, абшытай тканінай яркага колеру з вялікім каўняром. Таксама шырока насілі феразь — падбітую дарагім мехам вопратку з яркай тканіны свабоднага крою з шырокімі рукавамі і вялікім каўняром. 3 воўчых ці мядзведжых скур рабілі ваўчыны, якія маглі насіць на шнурку на адным плячы. Былі папулярныя бекешы, што нагадвалі па кроі жупан. Плашчападобны крой мела кярэя, якая падшывалася мядзведжай скурай. Кярэя з башлыком называлася буркай.
На галаве ва ўсе поры года насілі спецыфічныя нізкія і высокія фут- равыя ці абшытыя футрам шапкі, якія атрымалі назву каўпака. Святоч- ныя каўпакі шыліся з асабліва каштоўнага меху. Магнатэрыя насіла капе- люшы з дарагога сукна і аксаміту. Сярэдняя і малазаможная шляхта ша- навала магеркі, а таксама канфедэраткі — высокія з чатырохвугольным дном, абшытыя аўчынай шапкі. У розныя часы шляхта прытрымлівалася рознай моды на прычоскі. У першай палове XVII ст. галаву і твар галілі, пакідаючы зверху чуб, а таксама абавязковыя вусы. Потым прыйшла мо- да на доўгія, па французскай модзе, валасы, а таксама невялікую, на шведскі манер, бародку з вусамі. У XVIII ст. пакідалі толькі невялікія вусы і адносна кароткія валасы.
На нагах насілі жоўтыя, чырвоныя, зялёныя, блакітныя, вельмі рэдка чорныя боты, якія спераду былі досыць высокія і даходзілі да паловы ка- лена. Пад напяткам была тлустая жалезная ці нават срэбная падкова. Узімку боты высцілалі саломай — гэта рабілі нават магнаты, чым дэман- стравалі сваю прыхільнасць да народу. Шляхта насіла і высокія да кален, вузканосыя сапагі, халява якіх сцягвалася пад каленам рамянём.
Адметнай рысай шляхецкага касцюма была істотная колькасць упрыгожванняў — вышыўкі, нашыўкі, галуны, карункі, запатыя і срэбныя ніці, тасьмы, стужкі, гузікі, дзе выкарыстоўваліся каштоўныя матэрыялы.
Асаблівай павагай у шляхціцаў карысталіся пярсцёнкі — асабліва герба- мыя сцігнеты (пярсцёнакз пячаткай).
Прыблізна з 1730-х гг. традыцыйны шляхецкі строй пачаў сы- ходзіць — яго паступова выцяснялі фрак, камізэлька, цыліндр, больш пытанчаныя аксесуары. Аднак шляхецкі кунтуш працягваў быць шля- хсцкім сімвалам і побач з канфедэраткай яшчэ доўга сімвалізаваў шля- хоцкую культуру з яе ідэапамі вольнасці, роўнасці, любові да айчыны.
Шляхецкая шабля
Касцюм дапаўняла абавязковая зброя — шабля, а таксама малатка- і іадобная прылада на ручцы — чэкан (калі другі бок ударнай часткі быў і ілоскі), абух (калі ён быў закручаны ў колы) ці надзяк (калі быў завостра- ны), а таксама нож.
Любы больш-менш заможны шляхціц меў у сябе, акрамя халоднай, і агнястрэльную зброю, а па магчымасці ўзбройваў і дворню. Разам з тым сярод старашляхецкай зброі Рэчы Паспалітай — Польшчы (Кароны), Вялікага княства Літоўскага — шабля займала выключнае месца. Гэты і ірызначаны дпя сячэння від халоднай зброі ператварыўся ў знакавую, культавую рэч, сімвал пануючага шляхецкага саслоўя, яго ментальнасці, отасу, культуры, улады.
Шаблю з гонарам насілі ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя: ад вы- іпэйшых асоб дзяржавы да «шарачковых» шляхціцаў; побач з найбольш дарагімі радавымі рэліквіямі яна пераходзіла ў спадчыну па мужчынскай і іініі; у хаце яна вісела звычайна над ложкам гаспадара. На тагачасных марадных партрэтах магнатаў і каралёў шабля прысутнічала амаль заўсёды.
Традыцыйная шляхецкая — крывая — шабля прыйшла на гэтыя землі з усходу і поўдня. У XVI — XVII стст. у Цэнтрапьнай Еўропе сярод паясной зброі меч паступова страціў сваю дамінантную ролю, на першае месца выйшла шпага, і адначасова пачалося павелічэнне ўдзельнай вагі шаблі. Менавіта апошні від зброі выдатна «прыжыўся» ў Кароне, зрабіўшыся тут пануючым.
Шляхціц звычайна меў дзве асноўныя шаблі — адну парадную, пад адпаведны строй і ўрачысты выпадак, і іншую — баявую.
Клінкі найлепшых шабель рабіліся з адборнай сталі ці «дзівіру», жа- лезнага дроту, распаленага на агні і пракаванага кувалдай; простая, ма- савая шабля рабілася з жалеза, прычым асноўная маса зброі была мяс- цовага вырабу з тутэйшай сыравіны; замежныя шаблі каштавалі звычайна дорага.
У Рэчы Паспалітай вырабляліся розныя тыпы баявых шабель са сваімі назвамі. Адны з першых, шырока распаўсюджаных, былі шаблі
ст. вышынскія (ад назвы месца вырабу ў Кароне); як адзначаюць су- часнікі, яны былі высокай якасці — маглі гнуцца амаль да рукаяткі. 3 XVIII ст. з’явіўся новы варыянт масавай шаблі тя сташоўка (ад Сташава сан-
дамірскага). На фабрыках сандамірскіх і кракаўскіх выраблялася аўгус- тоўка; высокая якасць была ўласцівая зыгмантоўцы (дзве гэтыя шаблі, па сведчаннях сучаснікаў, маглі без шкоды для сябе рубіць жалезныя цвікі); карысталася попытам і батораўка. Гэтыя шаблі атрымалі свае назвы ад каралёў, партрэты і імёны якіх былі зроблены на зброі.
У паэме «Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч узгадвае выдатныя якасці шаблі:
“А на дзвярах у дом завалы, клямкі, гакі Ці пассяканы шаблямі, ці носяць знакі Выпрабавання гарту шаблі “зыгмантоўкі”,
ГІязом якой хоць счэсвай вухналёў галоўкі —
На ёй ні знаку як уверсе, так і ўнізе!”
Вялікай павагай ва ўсім свеце карысталася «дзямешка» — турэцкая шабля з дамаскай сталі, на якой звычайна былі выгравіраваны цытаты з Карана. Найбольш крывая шабля называлася серпенціна, яна ўжывалася звычайна ў паядынках.
Побач з баявымі сярод дастаткова заможнай шляхты былі рас- паўсюджаны і шаблі парадныя. Асабліва цаніліся парадныя шаблі XVII—XVIII стст., зробленыя львоўскімі армянамі. Ніколі не выкарыс- тоўвалася ў баі і вельмі рэдка ўжывалася ў паядынках парадная карабе- ла — імпартаваная з-пад Багдада ці мясцовай вытворчасці. Гэта была лёгкая, вузкая зброя з багата аздобленай ручкай—з агату, аметысту, за- мацаваная залатымі цвікамі. Карабела досыць часта сустракаецца на парадных магнацкіх партрэтах.
Багата аздобленая шабля з’яўлялася істотнай часткай урачыстага падарунка: так у 1695 г. кароль Ян Сабескі падараваў у дзень шлюбу дачкі свайму зяцю Максіміліяну Эмануілу сярод іншых каштоўных рэчаў і шаблю з залатымі ножнамі, залатую рукаяць якой упрыгожвалі перліні з алмазамі, рубінамі, сапфірамі.
Асноўны тып старашляхецкай шаблі — гэта простая, «чорная» шаб- ля (магла таксама называцца палашом), самая масавая, баявая, «пра- цоўная» шабля сярэдне- і малазаможнага шляхціча. Яе рысы — праста- та формы і функцыянальнасць, якія сумяшчаліся з прымальным коштам, выклікалі яе сістэматычнае, асабліва з XVIII ст., ужыванне. Тыпалагічна блізкая ёй шабля венгерская. «Чорная» — гэта крывая шабля з крыху ду- гападобным перакрыжаваннем — крыжам (у парадных шабель — кара- белы і інш.— ён звычайна прамы), абавязкова гранёным, з малой ско- бачкай, куды ўваходзіў вялікі палец. Рукаяць завяршалася звычайным наканечнікам. Ножны рэдка рабіліся з якаснай барановай скуры , «кур- шу» (дрэва, абцягнутага скурай), часцей былі «яшчуровыя», нават са скуры вугра. 3 цягам часу баявыя шаблі ўдасканальваліся — так, зроб- леныя на іспанскі манер сташоўкі ўжо вузкія, лёгкія, як адзначае польскі гісторык другой паловы XVIII ст. Е. Кітовіч, яны добра падыходзілі для абароны і адбіцця нечаканага нападу. Паступова ў шабель з’явілася гар- да — «фурдымент», якая складалася з жалезных прутоў і бляшкі ў сярэдзіне шырынёй з далонь, што дугападобна ахоплівала рукаятку. Крыж павялічыўся, і гэта патрабавала больш шырокіх ножнаў, якія з ча- сам пачалі ўжывацца і для шабель без «фурдыментаў». Як пісаў Е. Кітовіч, гэтую моду на шырокія ножны ўвялі «ліцвіны», г. зн. шляхціцы старажытнай Беларусі, потым яна распаўсюдзілася і ў Кароне. Іііаблі з вялікімі крыжамі і шырокімі ножнамі насілі звычайна тыя, хто знаходзіўся, служыў пры шляхецкім двары, а таксама, як піша Е. Кітовіч, «шулеры і шалапуты». Разам з тым парадныя, магнацкія шаблі з простымі прамымі крыжамі існавалі як даніна традыцыі досыць працяглы час.
На шаблях сустракаліся надпісы рэлігійнага зместу, імёны ўласнікаў, прыслоўі, расповяды пра тое, якім шляхам і ад каго шабля трапіла да ця- перашняга гаспадара; на іх маглі быць размешчаны партрэты каралёў, даты, вензелі, сімволіка. Гэта рабіла шаблю артэфакгам мастацкага, культуралагічнага значэння.
Шаблі ўсіх відаў насілі па-рознаму, падвязвалі дваяка. Найбольш па- шыраны старажытны спосаб — на левым баку, калі крыж знаходзіўся на ўзроўні пояса, а ножны трымаліся на раменных паясах ці тасьмах са шнура: залатых, срэбных ці ўпрыгожаных гэтымі металамі. Паясы ці тасьмы абдымалі левы бок і сыходзіліся ў вузел на спіне над поясам па цэнтры цела. Пазней прыйшоў іншы спосаб павязвання, калі шабля вісе- ла над каленам і пры хадзе яе трэба было трымаць за крыж ці несці пад пахай, повязь пры гэтым блыталася. Гэта было нязручна, і таму дадзеная мода праіснавала ў XVIII ст. 5—6 гадоў.
Ваподанне шабляй было пастаўлена ў Рэчы Паспалітай на высокі ўзровень. Пісьменнік XVIII ст. Ф. Язерскі піша аб здаўна існуючым у краі «мастацтве» фехтавання. Да яго далучаліся ўжо «студэнты» езуіцкіх і піярскіх навучальных устаноў, дзе адной з найбольш папулярных забаў былі «пальцаты» — паядынкі на спецыяльных кіях, прычым яны мелі месца і ў асяроддзі прафесарскай моладзі. Біліся да страты апошніх сіл, прычым валодалі гэтай прыладай такспрытна, што паразіць праціўніка ў гвар, галаву, бок было, як сцвярджаюць сучаснікі, складана. Пальцаты былі ў шырокім ужытку нават у сценах навучальнай установы — паміж лекцыямі, і той, хто не адважваўся ўступіць у паядынак, ганьбіўся ўсімі навучэнцамі.
Аб этнаспецыфічных прыёмах ваподання шабляй піша Ф. Язерскі: «Венгр сячэ наводпіў, масквіцін зверху, турак да сябе, паляк накрыж ма- іма сваёй шабляй». Сапраўды, тагачасная тэхніка шабельнага бою шляхціца грунтавапася на рубцы накрыж. Яе спецыфіку складалі такса- ма такія прыёмы, як смяротны ўдар «млынок». Асабліва выразны ўдар, тэхнічны прыём атрымліваў імя свайго аўтара. Дарэчы меч, рапіра, шаб- ля таксама маглі мець уласныя імёны. Ізноў звернемся да паэмы А. Міцкевіча: кажучы пра былога канфедэрата Мацея і яго ваенныя заслугі, паэт піша:
«Паваяваў і жартам Розгаю гарачай
Зваў шабельку сваю дамаскую, няйначай”.
Праявай вытанчанага тэхнічнага майстэрства было ўменне адсекчы праціўніку вуха ці нос — гэта служыла прадметам гонару, пахвальбы.
Адной з найбольш пашыраных праяў бытавога выкарыстання зброі былі паядынкі, двубоі. Біліся за ўсё — за гонар караля, сваякоў, паргыі, дам, сяброў і, канешне, за свой; біліся нават па некалькі разоў на дзень. Былі і свае рэкардсмены — так, шляхціц з Брэстчыны Якуб Багуслаўскі правёў больш за 50 двубояў, 15 з якіх закончыліся смерцю праціўніка. Як можна меркаваць, некалькі дзесяткаў дуэлей для шляхціца, нават замож- нага, не былі нечым незвычайным — так, папяк Ян Хрыстазом Пасек у сваіх мемуарах апісаў не менш за 30 двубояў, прычым па тры — чатыры разы на дзень.
Існаваў баявы маральны кодэкс — з’яўленне крыві ў аднаго з праціўнікаў стрымлівапа другога. Было нямапа майстроў, у руках якіх шабля ператваралася ў страшэнную зброю: у крыніцах нагадваецца пра разрубленых наўскос, ад пляча, людзей. У асноўным гэта адбывалася ў час ваенных дзеянняў. У бойках паміж шляхціцамі высокі ўзровень вало- дання зброяй прыводзіў у асноўным да ран — самай сур’ёзнай і адмет- най была адсечаная рука, што пачапо кідацца ў вочы сучаснікам у бур- ным XVIII ст. У XVIII ст. шаблю ў двубоі пачаў выцясняць пісталет, што ўспрымалася тады прадстаўнікамі шляхецкай шабельнай традыцыі як паказчык фізічна-валявога заняпаду моладзі.
Жаночае адзенне
Як і мужчынскае, жаночае адзенне падзяляецца на перыяды да і пас- ля сярэдзіны XVIII ст., калі яно істотна змянілася пад уплывам ідэй Асветніцтва, культур класіцызму і ракако, як і псіхалогія шляхцянак, іх месца ў грамадскім жыцці. Традыцыйнае адзенне шляхцянак часоў ба- рока адрознівалася сваім «зачыненым» характарам — амапь усё цела плотна закрывалася, каўнер зашпільваўся пад падбародкам, рукі і ногі хаваліся пад даўгімі рукавамі і спадніцамі. Тут старашляхецкі строй на- гадвае па прынцыповаму падыходу іспанскую моду, якая служыла ўзорам стрыманасці.
Бялізна была традыцыйна прадстаўлена кашуляй з тонкага палатна з каўняром і манжэтамі, якія не ўпрыгожваліся. Кашулі былі таксама начныя, у якіх спалі. 3 XVII ст. насілі разнастайныя панчохі. Наверх на- дзявалася сукня — вопратка з рукавамі і каўняром, гладкая ці з фалдамі. Потым апраналі спадніцу — шарсцяны андарак ці шырокую амазонку. Наверх надзявалі шнуроўку — жаночы кафтанік са шнуроўкай і карсет- нымі пласцінамі, ці безрукаўку — кабаты, камізэлькі, сукманы, гарсеты, а таксама плечавую вопратку — юпку — з кароткімі ці доўгімі рукавамі.
У халады на шнуроўку ці безрукаўку надзявалі яшчэ зімнюю юпку ці жаночы кунтуш, прыталены казакін.
Верхняя вопратка складалася з шубы, кажуха, тарлопа з каштоўных мяхоў. Галаўныя ўборы былі прадстаўлены шапкамі — каштоўнымі
мпхавымі ўборамі, якія надзяваліся на хусткі ці чапцы. Істотнай часткай уіюра быў гапаўны платок — рантуха, які ўпрыгожваўся каштоўнай вы- іпыўкай. Рантуха магла насіцца і паверх чапца. Апошнія былі істотнай • н к;ткай галаўнога ўбору, упрыгожваліся каштоўнасцямі, перлінамі і мелі ннлікую колькасць варыянтаў. Існавалі і каўпакападобныя ўборы. 3 дру- юй паловы XVI ст. жанчыны пачалі насіць берэты. Асноўнымі ўпрыго- жаннямі былі пацеркі, падвескі, ланцужкі, пярсцёнкі, завушніцы.
На ногі надзявалі чаравікі, боты.
Прыкладна з сярэдзіны XVIII ст. адзенне шляхцянкі зрабілася нл еўрапейску больш адкрытым, нават фрывольным. Спачатку прыйшлі доўгія салопы, потым кароткія паўсалопы. Адметна шляхецкім адзеннем (н.ілі рагоўкі — спадніцы з абручамі з кітовага вуса. У1730-я гг., калі каба- гы выйшлі з моды, з’явіліся першыя прадвеснікі разняволення жаночага і м ізення — раброны — доўгія сукенкі з шэрсці, моцна прыталеныя з дапа- могаю кітовага вуса, выразы на якіх спераду і ззаду з цягам часу дасяг- нулі нябачных дагэтуль памераў. Нарэшце прыйшоў еўрапейскі строй іыпу шмізу — лёгкае, празрыстае адзенне ў антычным стылі, якое было прычынай шматлікіх прастудных захворванняў. Распаўсюдзіліся новыя шыкоўныя ўпрыгожанні, касметыка, мушкі, шыньёны.
Сялянскае адзеннеТрадыцыйнае беларускае адзенне, асабліва жаночы строй, з’яўля- <.‘цца багатым і насычаным этнакультурным зместам кампанентам бела- рускай культуры. Адзенне, якое сумяшчае утылітарны, мастацкі, знака- на-сімвалічны элементы, у найбольшай ступені з відаў матэрыяльнай культуры сінтэзуе розныя рэаліі культуры этнасу.К 1
Традыцыйнае адзенне амаль цалкам выраблялася саматужна са сваёй сыравіны, і асноўным яго вырабніком была жанчына. Адзенне ра- Пілася з ільну, валокнаў канапель, жывёльнай скуры, воўны. Шлях да га- говага вырабу быў досыць працяглы і ўключаў шэраг паслядоўных апе- рацый. Так, сцёблы льну ці канапель спачатку мачылі, потым мялі на спецыяльнай мялцы, трапалі з дапамогай лапаткі, часалі грабянямі і шчоткамі і толькі потым пачыналі прасці на прасніцы — спецыяльнай дошцы ці на калаўроце з колам. Пражу намотвалі на матавіла, сушылі, часта бялілі, снавалі і нарэшце пачыналі ткаць. У залежнасці ад палатна, якое меркавалася атрымаць, ткацтва ажыццяўлялася па рознай тэхна- погіі. Афарбоўку рабілі самі сяляне — трэба адзначыць, што да прыходу фабрычных тэхналогій у летнім адзенні пераважалі натуральныя льня- ныя белыя фарбы; тое ж тычылася і зімовай вопраткі. Традыцыйна фарбавалі шарсцяную тканіну для спадніцы, штаноў, безрукаўкі. Да рамеснікаў звярталіся, калі трэба было вырабляць верхняе адзенне, якасныя віды абутку, пэўныя тыпы галаўных убораў.
Комплекс традыцыйнай вопраткі падраздзяляецца на мужчынскі і жаночы (праблемным з’яўляецца дзіцячы комплекс), сезонны, будзённы і святочны ( можна вылучыць абрадавае адзенне, — напрыклад нявес- ты, свахі, свата). Дарослы член сям’і павінен быў мець некалькі комплек- саў вопраткі: святочны, а таксама будзённы для кожнай пары года. Гэта тычылася і такіх скпаданых для вырабу рэчаў, як кажух і світка, якія таксама падзяляліся на працоўную і выхадную.
Жаночае адзенне
Найбольш яскрава характэрныя рысы традыцыйнага беларускага адзення праявіліся ў жаночым строі. Аснову традыцыйнага комплексу адзення складала адзенне нацельнае, сподняе, якое ў жанчын, як і ў мужчын, складалася з кашулі. У жанчын летні строй дапаўняўся спадніцай, фартухом, кароткай безрукаўкай (ці вопраткай з рукавамі), га- лаўным уборам і абуткам. Гэты комплекс мае поліэтнічны, усходнесла- вянскі характар; яго этнічныя асаблівасці тычацца ў асноўным метаду крою. Адзін з найбольш істотных элементаў традыцыйнага строю — ка- шуля (сарочка, рубаха). Найбольш старажытным кроем лічыўся туніка- падобны — калі палатно складвалася папалам, пасярэдзіне рабіўся вы- раз для гапавы, пакідаліся адтуліны для рук і рабіўся выраз наперадзе. Гэты пакрой шырока вядомы ў старажытнасці ў народаў Еўропы, у тым ліку і ў сумежных прыбалтаў. Аснову традыцыйнай, вядомай у пазнейшы час кашулі скпадала «станіна» — злучанае спецыяльным чынам на пля- чах палатно. У будзённых кашулях верх шылі з больш вытанчанага па- латна, ніз — з грубага. Традыцыйна часткі станіны злучаліся пры дапа- мозе палікаў—прамавугольных уставак на плячах. Гэты тып сарочкі так- сама ўласцівы рускім, украінцам. Каўняры на кашулях былі пераважна невысокія стаячыя, а таксама адкладныя. Як лічаць даследчыкі, шырокі адкладны каўнер (адзенне з ім часцей называлі кашуля) распаўсюдзіўся ў літоўцаў, беларусаў, украінцаў, а таксама, часткова, рускіх, пад поль- скім уплывам. Можна меркаваць, што пачатак гэтага працэсу належаў да часоў Рэчы Паспалітай. Рукавы рабіліся, як можна меркаваць, часцей з манжэтамі, акрамя рабочых кашуль. Традыцыйная беларуская кашуля даўжынёй была звычайна ніжэй каленяў. Яна ўпрыгожвалася досыць сціпла — арнамент размяшчаўся ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях, манжэтах, але ўзор у поўным камплекце наносіўся рэд- ка — як можна меркаваць па больш познім часе, у рэгіёнах, сумежных з Украінай. Упрыгожванне мела манахромны характар — у асноўным арнамент быў чырвонага колеру; старажытныя кашулі маглі быць увогуле без упрыгожвання. Насілася кашуля самастойна ці са спадніцай — у асноўным схаванай пад яе ці, рэдка, навыпуск.
Асноўная паясная вопратка жаночага строю — спадніца. Яна шыла- ся з даматканага палатна ці сукна альбо паўсукна. Спадніца рабілася з некапькіх (да шасці) полак (падоўжных кавалкаў палатна), якія
111 п .іналіся і збіраліся ў зборкі каля пояса. Зрэдку спадніцу шылі з папяроч- ннгн кавалка тканіны — папярочкі. Спадніца завязвалася спераду ці крыху іГк жу тасёмкамі ці паяском. Вылучаюцца спадніцы, якія шыліся з шарсця- ііі >й і (і паўшарсцяной тканіны, — андаракі (слова паходзіць з нямецкай мо- мы). У старажытнасці андарак быў верхняй спадніцай прадстаўніц паную- чі .іх класаў. Ён быў багата ўпрыгожаны, яго асаблівасць — наяўнасць ні ін гчастай арнаментальнай сістэмы. Спадніца з пакупной ці даматканай пораважна шарсцяной ці тонкай тканіны, часцей аднатонна пафарбава- цпя, называлася саянам. У старажытнасці яе насіла шляхта. Саянам на- н.іналася таксама адзенне са сшытых ліфа і спадніцы. Магчыма, тэрмін і :пнн як спадніца з ліфам з’явіўся ў Расіі ў дачыненні да сарафана з бела- I>ускіх зямель у XVII—XVIII стст. Да старажытнага віду паяснога адзення нппежыць панёва — нясшытая ці, радзей, сшытая спадніца тыпу анда- інііса. Магчыма, на нашых землях расхінная панёва папярэднічала анда- рпку. Паверх спадніцы звычайна павязваўся фартух (пярэднік), які пры- мпцоўваўся на таліі завязкамі. Ён рабіўся з адной, дзвюх, рэдка трох по- ііпк, яго даўжыня ў Беларусі амаль адпавядала даўжыні спадніцы. Такія доўгія, роўныя спадніцам фартухі мы бачым на выявах пакаёвак на іконе «I Іараджэнне Маці Боскай» Маларыцкага майстра (1648—1650 гг.). Па- іч ізальна, што на выявах фартухі не арнаментаваныя — адзін натураль- нпга белага колеру, другі, хутчэй за ўсё, пафарбаваны, хаця ў пазнейшы чпс яны звычайна ўпрыгожвапіся — часцей за ўсё гарызантальнай арна- монтыкай, якая праходзіла па ніжнім краі, а таксама магла ісці вышэй. У ітрхняй частцы фартух дробна прызборваўся, што бачна на іканапіснай мыяве. Беларускія фартухі тыпалагічна блізкія да пярэднікаў прыбалтаў, палякаў, што робіць гэты від адзення часткай поліэтнічнай культуры. Яшчэ адзін від адзення, які быў ўласцівы беларусам, а таксама заходнім гуседзям,— безрукаўка. Гэта было досыць каштоўнае адзенне, яно, як можна меркаваць па пазнейшых этнаграфічных даных, магло перада- мацца ў спадчыну. У Беларусі яно мела назву «кабат», «шнуроўка», «гар- сэт», «безрукаўка» і інш. Звязаць тып безрукаўкі з пэўнай назвай досыць складана, хаця, напрыклад, назва «шнуроўка» ўказвае на асаблівасць ядзення. У XVII—XVIII стст. кабат насілі гараджанкі, шляхцянкі, ад якіх ён і іаступова перайшоў у сялянскае асяроддзе. Безрукаўкі часцей шылі з пакупнога сукна яркай расфарбоўкі. Найбольш просты і, магчыма, стара- жытны іх крой — з прамой спінкай, калі спіна рабілася з суцэльнага ка- малка матэрыялу. Безрукаўкі ў Беларусі былі даўжынёй да тапіі і ніжэй,— іаходзілі за верхнюю частку спадніцы. У доўгіх безрукаўках іх ніжнія част- кі разрэзваліся і абшываліся. Звычайна на безрукаўках ішоў разрэз спе- раду, які зашнуроўваўся ці зашпільваўся на хатнія гузікі, на грудзях ра- біўся выраз — круглы ці геаметрычна-вуглавой формы. Безрукаўка шчыльна ўпрыгожвалася вышыўкамі, нашыўкамі з выкарыстаннем найлепшых нітак. Як мовілася раней, безрукаўка магла сшывацца са спадніцай, утвараючы саян. На вышэйадзначанай іконе «Нараджэнне Маці Боскай» мы бачым безрукаўкі на дзвюх пакаёўках: кабаты сіняга і чырвонага аднатонных колераў маюць прамавугольныя выразы на гру- дзях і падоўжны разрэз спераду. У дадзеным выпадку мы маем справу, хутчэй за ўсё, з кароткім тыпам безрукавак, калі яны не сшытыя са спадніцамі. Безрукаўкі не ўпрыгожаныя ўзорамі, што можа тлумачыцца як даўняй традыцыяй, так і працоўным характарам адзення. Увогуле тра- дыцыйнае беларускае жаночае адзенне, пры агульных састаўных эле- ментах, характарызавалася арнаментальнай стрыманасцю, натураль- ным колерам; беларускі жаночы строй адрозніваецца ад рускага з яго са- рафанам і какошнікам, а таксама ўкраінскага — з кароткімі спадніцамі і шчодрым упрыгожваннем пацеркамі і лентамі.
Верхняе адзенне вясковай жанчыны не вылучалася істотнай своеа- саблівасцю: як і ў мужчын, гэта былі сярмяга і кажух, якія прыгадваюцца ў актах XVII—XVIII стст. Яны рабіліся з хатніх матэрыялаў — сукна, палат- на, аўчыны, якія спецыяльна апрацоўваліся і шыліся спецыяльнымі краўцамі. Гэтая вопратка не мела падкладкі, магла зашпільвацца на драўляныя гузікі, гаплікі альбо проста падпаясвацца. Найбольш пашыра- ным відам адзення была світа (сярмяга) — зробленае звычайна з сукна доўгае распашное адзенне з рукавамі, разрэзам спераду і адкладным каўняром. Найбольш пашыраным быў прамы халатападобны крой світы, хаця, як можна меркаваць па даных другой паловы XIX ст., існавалі і іншыя: прыталеная з бакавымі клінамі — «вусамі», у зборкі, з фалдамі. Гэтыя тыпы былі ўласцівыя таксама украінцам, рускім, літоўцам, паля- кам. Світа была белага ці шэрага, рэдка чорнага (гэта быў колер вопраткі шляхты) колеру, упрыгожванне яе было сціплым. Іншае верхняе адзен- не — кажух, рабіўся ў старажытнасці з нядубленых белых аўчын. Найбо- лей пашыраным быў на Беларусі кажух прамога крою, яго мадыфікацыі адпавядалі крою світкі; у адрозненне ад пазнейшых часоў, старажытны кажух быў даўгім. Меней было распаўсюджана верхняе палатнянае адзенне — насоў, балахон, які апраналі на кашулю летам ці восенню.
Істотнае месца ў традыцыйным строі займалі галаўныя ўборы. Яны падзяляліся на сезонныя, святочныя і будзённыя, а таксама ад- розніваліся ў залежнасці ад сямейнага становішча і ўзросту. Т ыпалагічна вызначальным дпя ўбору было сямейнае становішча: непакрытыя вала- сы, косы, вянок (на цвёрдай драўлянай аснове, абшытай палатном, ці летам — з кветак), галаўная павязка, звычайна завязаная вузлом на па- тыліцы, — былі адзнакамі дзяўчыны. На святы ў косы ўпляталася болей ; рознакапяровых стужак, вянкі больш істотна ўпрыгожваліся — тут трэба вылучыць вясельны вянок, які, як адзначаў у сваіх творах у другой пало- ве XVIII ст. Е. Кітовіч, да пачатку гэтага стагоддзя быў часткай рытуалу і прадстаўнікоў заможнага саслоўя. Пасля шлюбу галаўны ўбор і прычос- ка жанчыны мяняліся: косы распляталіся, валасы закручваліся на абшы- тыя палатном кудзелі галінкі дрэў і ўкладваліся вакол галавы ці закруч- валіся над вушамі. Адзін з найбольш старажытных жаночых галаўных убораў беларусак, а таксама рускіх, украінцаў, прыбалтаў — намітка: ручніковы галаўны ўбор з тонкага палатна значнай даўжыні (2—3 метры), нці іыкязваўся паверх чапца (таксама яшчэ і на цвёрдую аснову) так, каб ад іііі ці два яго доўгія канцы спускаліся на спіну. Адны з найбольш стара- шіных выяў галаўных убораў, што нагадваюць наміткі, прысутнічаюць нй мндомай іконе Пятра Яўсіевіча «Нараджэнне Маці Боскай» (1649 г.), діп ў наміткі апрануты св. Ганна і служанкі. Звяртаюць увагу на сябе па- мнрочныя чырвоныя і цёмныя палосы на намітках. У служанкі, размешча- ііой у цэнтры на пярэднім плане іконы, намітка павязана на авальную аб- Ііучамадобную аснову — хутчэй за ўсё, галаўны ўбор — тып чапца з іін.шьным верхам, вузкім аколышкам і завязкамі ззаду. Тыпалагічна па- добныя выявы, якія нагадваюць намітку, сустракаюцца на больш позніх Іконах на дадзены сюжэт — напрыкпад, творы з Магілёўшчыны канца 1700 г., дзе галаўныя ўборы не маюць упрыгожанняў. Акрамя намітак, («'іінрускія жанчыны насілі ў старажытнасці чапцы — згаданыя вышэй, з круглым верхам, аколышкам і завязкамі ззаду і глыбокі, з завязкай пад нпдбародкам («каптур»), Існавалі і арыгінальныя рагатыя галаўныя ўбо- ры, зробленыя на цвёрдай аснове і абвязаныя палатном (старажытны
іі.іп — «пушанка»),
Падобным на мужчынскі быў і жаночы абутак. Асноўным відам яго Пылі плеценыя з лык ліпы, лазы, бяросты, пянькі ці скураныя лапці. Як можна меркаваць, найбольш старажытнымі былі лапці прамога пляцен- нн. Лапці надзяваліся на анучы—летнія ці зімовыя, прымацоўваліся пры дапамозе вяровак-абор. Найбольш просты тып лапцей — без галовак і іапятак, дзе іх замянялі лыкавыя петлі і прыстасаванні для прымацаван- нн абор. Меліся і скураныя лапці (пасталы), але шырокага распаўсю- джвання яны не набылі. Акрамя лапцей, насілі скураныя паўсапожкі на абцасах (чаравікі), але гэта быў дарагі абутак. Таксама заможныя сяляне маглі мець валёнкі. Як досыць рэдкі від абутку можна вылучыць драўляны — цалкам з дрэва ці са скураным верхам.
Мужчынскае адзенне
Традыцыйнае мужчынскае адзенне беларусаў вызначалася меншай разнастайнасцю, чым жаночае. Яно складалася з тыпалагічна падобных частак, а верхняе, зімовае і восеньскае, мала чым адрознівалася ўвогу- ле. Яго асноўныя элементы мелі поліэтнічны характар, асабліва што ты- чыцца ўсходніх славян. Як і ў жанчын, яго аснову скпадала кашуля (са- рочка), якая шылася з палатна, часта крыху горшага за жаночае. Най- больш старажытны крой кашулі — уласцівы многім народам Еўропы са старажытнасці — тунікападобны, калі, як і ў жанчын, кашуля рабілася з аднаго кавалка палатна, у якім у сярэдзіне рабілася адтуліна для галавы і з бакоў прышываліся рукавы; з бакоў маглі прышывацца кліны. Наступ- ны тып — кашуля з палікамі, якія прышываліся на плячах, — таксама мае шырокі арэал распаўсюджвання. Найбольш старажытны каўнер са- рочкі — невялікі па вышыні, які па акружнасці абыходзіў вакол шыі. Так- сама былі старажытныя кашулі з адкладным каўняром. Кашуля мела
разрэз па цэнтры, які завязваўся тасьмой, стужкай, зашпільваўся на са- маробныя гузікі. Можна меркаваць, што найбольш старажытнымі былі прамыя рукавы, без манжэтаў. Кашулі насіліся навыпуск, былі досыць доўгімі і абавязкова падпаясваліся. Хаця на малюнках Кобрынскага інвентара 1742 г. мы бачым працуючых сялян у досыць кароткіх кашулях ці куртках. У параўнанні з жаночай, мужчынскія кашулі ўпрыгож- валіся сціпла — на грудзях, каўняры, па нізе — і то пераважна святочныя. Яшчэ адзін элемент мужчынскай вопраткі — штаны (нагавіцы, ганавіцы) рабіліся з палатна (дпя нашэння летам), сукна (каб насіць узімку) не над- та высокага гатунку. Беларускія штаны былі параўнальна не шырокія, іх адрознівала рамбавідная форма ўстаўкі паміж штанінамі, хаця мелі мес- ца і ўстаўкі іншай формы — трохвугольнай, круглай, трапецыявіднай. ІІІтаны трымаліся на шнурку, што праходзіў праз абшыўку ў верхняй частцы. Суконныя штаны маглі зашпільвацца на адзін ці два гузікі з косці, скуры, кавалачка дрэва. Штаны не мелі кішэней. Абавязковай прыналеж- насцю мужчынскага касцюма быў пояс — старажытны плецены ці тканы. На поясе вісеў невялічкі мяшочак — каліта, у якім захоўваліся грошы, ты- тунь, люлька, крэсіва, нож (мог вісець асобна). Сяляне таксама насілі скураныя рамяні, якімі падпаясвалі світкі. Здаўна ( узгадваюцца ў актах XVI—XVII стст.) беларускія мужчыны насілі безрукаўкі (камізэлькі, жупіцы). Яны вядомыя двух тыпаў — прамыя і ў талію. У старажытнасці маглі насіць і нагруднікі — прамавугольныя кавалкі сукна ці аўчыны з прышытым каўняром, зашпіленым ззаду. Мужчынская світа і кажух па сваіх відавых асаблівасцях мала адрозніваліся ад жаночых. Гэтага нельга сказаць аб галаўных уборах, якія рабіліся з воўны, футра, сукна, саломы. Традыцыйны летні галаўны ўбор — сплеценая з саломы (радзей лазы, чароту) шыракаполая шляпа з верхам — капялюш (брыль). Са старажытных актаў вядомы магеркі — валеныя шапкі з па- лямі, што прылягалі да верха, а таксама валеныя брылі і інш. Стара- даўнія зімовыя шапкі шыліся з футра белкі, лісы, зайца, а таксама з аўчы- ны футрам звонку. Найбольш старажытныя, з аўчыны,— былі высокія, цыліндрычнай, конусападобнай формы — кучмы. Зімовая шапка пад- крэслена вялікіх памераў называлася капуза. Бытавала і футравая шапка, абшытая зверху сукном, з вушамі — малахай. Досыць старадаўняй была і пашытая звычайна з аўчыны аблавуха — шапка з вушамі па баках і спераду і ззаду (яны падвязваліся зверху). Мужчынскі абутак складаўся з лапцей (такіх жа, як і ў жанчын), ботаў (рэдкі, пераважна мужчынскі абутак), валёнак.
Адзенне гараджанГарадское адзенне ў сваіх лепшых узорах арыентавалася на шля- хецкі строй — у першую чаргу ў сэнсе яго каштоўнасці і багацця. Разам з тым, як і ў іншых выпадках, шляхта строга ахоўвала свае прывілеі
п»і ііішіэнне дарагой вопраткі. Гэта праявілася ў неаднаразовых афіцый- ных сеймавых, магістрацкіх забаронах мяшчанам, асабліва жанчынам, іііісіць як дарагія ўпрыгожанні, так і пэўныя віды адзення, а таксама «днонне з дарагіх матэрыялаў — шоўку, аксаміту. Ужо на сейме ў 1613 г. ммшчанству, за выключэннем магістрата, забаранялася насіць дарагое цд.чонне, футра — у першую чаргу з лісы; у 1655 г., акрамя дарагога йд.юння, пад пагрозай штрафу ў 1000 грыўняў забараняліся сабаліныя, рысіныя футры, шаўковыя паясы. Мяшчанкам не дазвалялася насіць ра- іоўкі з абручамі з кітовага вуса. Тым не менш, падобна да таго, як мяшча- мп ўмарта імкнуліся набыць шляхецтва, што і паспяхова рабілі ў XVIII ст. дінкуючы грошам, росту маёмаснага становішча, так і мяшчанскае іідюнне не перапыняла спроб зраўняцца па якасці са шляхецкім. Тым Помьш, што матэрыяльныя магчымасці для гэтага былі: асноўны імпарт іыміны з захаду ішоў праз Брэсті Гродна, ды іна рынках іншых беларус- ніх іарадоў — Магілёва, Віцебска — прысутнічалі як мясцовыя, так і за- можныя матэрыялы для вырабу адзення і яно само. Сярод мужчынскага ндзення купцоў, рамеснікаў акты называюць жупан, кунтуш, каштоўныя ііпйсы, рамяні, апончы (плашчы), кафтаны фарбаваныя, сярмягі, кажухі, шубы. Характэрна, што мяшчане часта рабілі жупан з канапляных валок- ііііу, падобных па колеры на атласавыя. На галовах насілі магеркі, капя- мюшы, абуваліся ў боты. Выхаднымі былі боты саф’янавыя — жоўтыя ці чырвоныя, будзённыя — чорныя. Мяшчане не пазбягалі ўпрыгожванняў: Пылі папулярнымі пярсцёнкі, сігнеты, пазней пазалочаныя табакеркі.
Жаночы строй уключаў кашулі з тонкага палатна з манжэтамі, шытую Гю.ірукаўку (гарсэт), спадніцу, фартух. Сярод мяшчанскага адзення пры- імдваюцца юпкі -^часта з кароткімі рукавамі, гузікамі, якія апраналіся на і і ірсэт. Зімовыя падшываліся футрам, летнія падбіваліся кітайкай ці па- матном. Папулярныя былі і кантушкі з вісячымі дэкаратыўнымі рукавамі. Насілі таксама сукні, салопы. У XVIII ст. атрымалі распаўсюджванне ман- і ыльі. Недзе з XVII ст. насілі разнастайныя тонкія і грубыя панчохі. На га- і інву надзявалі футравы каўпак, часта надзеты на чапец, разнастайныя, ннрэдка футравыя чапцы, хусткі — часта чорныя. Сярод мяшчанскага . ідзення былі распаўсюджаныя рантухі — асабліва з тонкага фламанд- скага палатна. 3 пачатку XVII ст. былі папулярныя высокія чапцы з карон- кай, з другой паловы XVII ст. прыйшла мода на нізкія чапцы, з футравай аб- і іямоўкай па краі. Асаблівай павагай у мяшчанак карысталіся дарагія ада- машкавыя абшытыя золатам чапцы. Яшчэ адзін папулярны чапец — абшыты золатам ці срэбрам з каронкай з футра. На ногі надзявалі модныя мысокія боты, з вострым наском. Заможныя мяшчанкі Рэчы Паспалітай у XVII ст. аддавалі перавагу заходнім строям — пераважна іспанскім з нямецкімі, французскімі ўплывамі, што патрабавала каштоўных матэры- ялаў—адамашка, аксаміту. Увогуле, адзенне заможных мяшчанак не на шмат рознілася ад строю заможнай шляхцянкі. Заможная мяшчанка на старажытнай выяве апранута ў аксамітную безрукаўку з невялікімі рука-
зменную талерку, кілішкі для віна і вады, бутэлькі з віном і вадой, клалі сурвэтку (сурвэтка таксама засоўвапася за каўнер), а таксама нож, відэлец, лыжку. Піва для жадаючых разносілі ў шклянках.
Адно з цэнтрапьных месц у наборы посуду займапі келіх (кубак), кілішак (адносна невялікі па памеры посуд для пітва). Згодна з кпасіфікацыяй
ст., келіхі бывалі шкляныя (гэта самы распаўсюджаны тып келіха, які меўся ў шляхты ў досыць вялікай колькасці і час існавання якога быў до- сыць абмежаваны), срэбныя; меліся таксама гліняныя куфлікі—для піва. Келіхі першапачаткова былі ў асноўным нямецкага паходжання і рабіліся па нямецкім узоры, але з другой паловы XVIII ст. на нашых землях пачаў шырока вырабляцца якасны шкляны пераважна бясколерны посуд, у тым ліку і дпя пітва, на мануфактурах у Налібоках і Урэччы. Акрамя келіхаў і кілішкаў ствараліся вялікія «шкпяніцы» з накрыўкамі, арыгінальныя «дубельты» — дзве спаяныя чашы, «куляўкі» — вялікія келіхі без падстаўкі, бакалы, стромкія флеты, а таксама вяпікая колькасць посуду для ўгрымання напояў: розныя бутэлькі, графіны, жбанга', флягі і г. д.
ІІІто да сталовага посуду, дык яго відавая разнастайнасць заўсёды адрознівала шляхту. Гэта гліняны посуд, які па традыцыі захоўваўся на ліштвах-паліцах: міскі, паўміскі, талеркі, падносы, куфлі, медніцы, жбаны, жбаночкі, кубкі, блюдцы і інш. 3 металу рабіліся кубкі, чаркі, піўныя ко- наўкі, талеркі, місы, паўмісы, ступкі, кварты, наліўкі, фляшкі і інш. Сярод кухоннага посуду гэта катлы, кацялкі, скавародкі, верцялы і да т. п.
Асобнай увагі заслугоўваюць сталовыя прыборы — нож, лыжка, відэ- лец. 3 іх найбольш старажытным з'яўляецца нож, які быў асноўнай пры- ладай на стале да XVIII ст., — у Еўропе сярэдневяковай, а таксама часоў Рэнесансу елі рукамі, дапамагаючы сабе нажом, — так было нават пры каралеўскіх дварах, нават такіх, як італьянскі, французскі. 3 антычных ча- соў у Еўропе ўжываліся лыжкі, якія, адзначым, часта сустракаюцца яшчэ ў егіпецкіх пахавальніцах — напэўна, егіпцяне імі елі і раздавалі ежу. У другой палове XVIII ст. відавы дыяпазон лыжак паступова нарастаў—ад вялікіх раздатачныхда зусім маленькіх для солі і гарчыцы. Апошнім з вя- домых нам прадметаў для ежы на стол патрапіў відэлец. У традыцыйнай для яго функцыі — дпя непасрэднай ежы — відэлец выкарыстоўваўся ў Візантыі ў IV ст. н. э. Яго адносна шырокае распаўсюджванне ў еўра- пейскіх краінах пачалося ў другой палове XVI ст. У Рэчы Паспалітай ён з’явіўся на шляхецкіх сталах у XVII ст. Старажытны відэлец мала нагад- і ваў цяперашні — ён быў прамы, зроблены з цэльнага кавалка металу (без падзелу на ручку і рабочую частку), з двума доўгімі зубамі і па форме цягнуўся да нажа. Толькі ў XVIII ст. ён пачаў набываць сваю сучасную, адметную форму — з’явілася выгнутасць, параўнальна кароткія тры-ча- тыры зубы. Цікава, што відэлец складана прыжываўся ў Еўропе—да яго падазрона ставіліся нават пры французскім двары Луі XIV, не адразу яго прынялі ў Англіі, адносна рэдка ў параўнанні з нажом і лыжкай ён пры- сутнічаў і ў сталовым наборы шляхты. Самай рэдкай з’явай быў разда- іпчны відэлец. Працяглы час нож, лыжка, відэлец былі асабістымі рэчамі іііпнхціца, іх вазілі з сабойуспецыяльным футляры. 3 1730 — 40-хгг. ся- |юд дваровай шляхты нават распаўсюдзілася мода насіць з сабой нож, пыжку, зрэдку відэлец у скураным са срэбнай аддзелкай футляры. На не нпдта шыкоўным застоллі срэбныя лыжкі, нажы, відэльцы, а таксама фнрфоравыя, фаянсавыя талеркі размяшчалі звычайна на сярэдзіне і іала, дзе сядзелі найбольш шаноўныя госці. Па краях клалі бляшаныя ці цынкавыя лыжкі, нажоў і відэльцаў маглі не даваць увогуле, маючы на упаэе тое, што гэтыя прылады госці прынясуць з сабой. Хто не меў сваіх нідзльца і вілкі, мог пазычыць у суседа, а найбольш спрытныя рабілі пры- наду са скарынкі хлеба на нажы.
Рост дабрабыту, а таксама ўплыў французскай моды, істотна змяніў сгаловы посуд XVIII ст. Прыблізна з 1730-х гг. традыцыйнае фамільнае
юбра пачаў дапаўняць посуд з фаянсу, а таксама больш дарагі за срэб- I іі і фарфор. Паступовы адыход ад ежы на срэбры меў пазітыўны вынік у сэнсе аховы здароў’я — шляхта магла паўтарыць вопыт старажытных рымлян, дзе мода на срэбны посуд выклікала шэраг спецыфічных хва- роб. 3 новага матэрыялу вырабляўся шматлікі сталовы посуд: з фарфо- ру рабіліся «сервізы», талеркі, місы, салатніцы, салянкі, графіны, ручкі ннжоў і відэльцаў. Цэнтральнае месца на стале займалі два ці тры «сервізы» — 5—6-павярховыя канструкцыі, на якіх размяшчаліся пры- правы, лімоны. Для спецый існавалі таксама спецыяльныя «фражэта- ныя» наборы невялікіх судкоў. Былі і сервізы ў сучасным разуменні гэта- ін слова — сталовыя комплексы, у склад якіх уваходзілі вытрыманыя ў пдной стылістыцы келіхі, кілішкі, бакалы, графіны, флягі. На сталах і'нвіліся срэбныя вядзёркі з ільдом для вады і віна і, якужо адзначалася, шматлікія віды лыжак і відэльцаў. Пашырэнне асартыменту ежы і напояў пыіслікала з’яўленне новых відаў посуду — дэсертных талерачак, са- лвтніц, кубачкаўдля гарбаты і інш. Шкпяныя вырабы маглі аздабляцца іравіроўкай, асноўнымі тэмамі якой былі геральдыка, выявы жывёлін, краявіды, часта з выявай сядзібы, міфалагічныя сюжэты і інш. Талеркі пнчалі падаваць праз сурвэтку, на іх краях клалі драўляныя зубачысткі. > Ік можна меркаваць, паменшыліся і памеры талерак — порцыі зрабіліся драбнейшымі, іх змены — больш частымі.
Рытуал
Безумоўна, асноўны змест застолля складала прыняцце ежы, тым (>ольш што шляхецкія стравы адрозніваліся высокай каларыйнасцю, н жыццё шляхты — значнай фізічнай актыўнасцю. Апе істотную, знака- на-семантычную ролю адыгрываў характэрны застольны рытуал, які ад- люстроўваў і фарміраваў сістэмаўтваральныя кампаненты шляхецкага светаўспрымання, пастулаты гонару, узаемнай павагі, культу гасцін- насці. Асноўнымі адпраўнымі кропкамі застольнага рытуалу былі тосты (здравіцы), дзе галоўную ролю адыгрываў гаспадар.
Спачатку ўсе добра частаваліся, каштавалі асноўныя перамены страў да апошняй — салодкага. Пасля гэтага пачыналася ўласна застол- ле са здравіцамі і пітвом. Гэта падаецца досыць рацыянальным звыча- ем, так, добра пад’еўшы перад пітвом, робяць у Еўропе і зараз. Як лічаць медыкі, у гэтым выпадку алкаголь у меншай ступені распаўсюджваецца па арганізме, чым пры актыўным закусванні.
Перад пачаткам застольнага рытуалу на стол ізноў падавалася мя- са. Рытуал пачынаў гаспадар, які малым кілішкам, што выкарыстоўваўся ў гэтай частцы рытуалу, піў па чарзе ў гонар усіх прысутных, пачынаючы з самых знакамітых, у гонар якіх ён уставаў. Шануючы іншых, ён казаў: «Здароўе пана!» —і падносіў кілішак да вуснаў. Ідэя роўнасці і павагі праяўлялася ў тым, што гаспадар не прапускаў нікога, нават тых, каго не ведаў,— у дачыненні да іх ён проста глядзеў у бок госця і ўздымаў кілішак. Паралельна найбольш пачэсныя госці пачыналі піць за сваіх «васалаў»— шляхту, што групавалася вакол сваіх лідэраў, так што, як адзначаў сучаснік, гоман стаяў нядрэнны. У канцы гэтай часткі застолля ўсе пілі стоячы за здароўе ўсіх.
Дзеля другой часткі застолля выносіліся вялікія келіхі, а таксама аб- наўлялася ежа — падаваліся печаныя мясныя стравы. Ізноў рэй вёў гас- падар — ён уставаў і зноў піў за здароўе гасцей, пачынаючы з самага шаноўнага. Пасля здравіцы ён перадаваў свой кубак госцю і той таксама піў за гаспадара, вяртаючы яму кубак. Падчас пітва ўсе госці ўставалі. Як можна меркаваць, індывідуальнай здравіцай шанаваліся толькі най- больш знакамітыя госці. За астатніх пілі за ўсіх адразу—«кпасамі» — за дам, духавенства, вайскоўцаў. Такім чынам, усё грамадства амаль бес- перапынна ўставала і сядала, пазбегнуць гэтай гімнастыкі маглі толькі дамы параўнальна стапага веку і тыя, хто не асільваў гэты марафон і не патрабаваў значнай даліўкі. Гэта была найбольш цяжкая і складаная з пункту гледжання пітной нагрузкі частка рытуалу — вялікі келіх трэба бы- ло выпіваць залпам, адразу да канца, і рабіць гэта прыходзілася не раз — у залежнасці ад колькасці здравіц. Недапіць, схаваць, пакінуць недалітым келіх было скпадана — за кожным уважліва сачылі слугі, некаторыя гас- падары саджалі іх нават пад стол.
Вядома, не ўсе вытрымлівалі гэты іспыт — іншым рабілася дрэнна прама за сталом, але, трэба адзначыць, што прысутныя ўспрымалі гэтыя падзеі з гумарам. Тым не менш, такі госць пасля вяртання за стол абіраў сабе іншае месца. Некаторыя, як старажытныя рымляне на сваіх пірах, рабілі сабе штучную рвоту і зноў вярталіся працягваць застолле. Увогуле ўменне стойка вытрымліваць вялікія дозы спіртнога шанавалася ў тага- часным грамадстве і лічылася паказчыкам моцы. Цяжка было і сысці цішком — аб такім учынку паведамлялася гаспадарам, і ўцекача спынялі звычайна каля карэты і прымушалі піць за гаспадара, гаспадыню, гра- мадскасць і г. д., ад чаго адмовіцца было бестактоўна, у выніку чаго госць даходзіў да адпаведнай кандыцыі. Фінал такога застолля быў часта ка- тастрафічным для гасцей — разбітыя лбы, насы, сон дзе прыйдзецца, (рэдку — лятальны зыход. Як сведчылі сучаснікі, гаспадар з задаваль- іівіінвм успрымаў хваробныя для гасцей вынікі застолля, якія, як можна мпркаваць, у яго вачах служылі пацверджаннем яго гасціннасці. Што да і пспадара, дык, якбачна, асноўная рытуальная і піцейная нагрузка пры- *і ід.чіпася на яго і вытрымаць яе па-сапраўднаму было досыць цяжка. Та- му (ііі мог ісці на хітрыкі — піў падфарбаваную пад колер віна ваду.
3 другой паловы XVIII ст. пад уплывам еўрапейскай культуры, стыляў ішрока, ракако ў шляхецкі быт увайшла музыка, з’явіліся прыватныя ар- місгры, капэлы. Музыка зрабілася істотнай часткай прыёмаў, што супра- ішджаліся застоллямі і танцамі і рабіліся з самай рознай нагоды — па- чіііку дзейнасці сейміка, прыбыцця вядомай асобы, імянін караля, атры- мііння службовай пасады, выздараўлення, вяселля і г. д. Шырока пыкарыстоўваць музыку маглі дазволіць сабе магнаты, што мелі прыват-
ііі.ія капэлы, такія, як вядомыя за межамі нашага краю нясвіжская I'ндзівілаў, слонімская М. К. Агінскага, гарадзенская А. Тызенгаўза. Ра- ііім з тым мець невялікі аркестрык мог дазволіць сабе не толькі магнат. V і ;>тым выпадку застолле суправаджалася танцамі, прычым музыкі сядзелі у еуседнім пакоі. Пад уплывам канцэпцыі «прыроднага чалавека» Ж. Ж. Русо атрымала распаўсюджанне ежа на прыродзе. Так, застолпі пад іідкрытым небам ладзіліся капя Нясвіжскага замка, у парку «Кансапяцыя» ці мобач з ім, у пастаўленых спецыяльна шатраху суправаджэнні музыкі ка- ПОЛЫ.
Ежа
Ежа шляхты вылучалася каларыйным, бялковым характарам, у ёй нялікае месца займала мяса, што прынцыпова адрознівала яе ад ежы снпянскай, дзе пераважалі вугляводы і быў недахоп бялкоў і тлушчаў (псабліва вясной). Гэта адпавядала тыпу шляхецкай жыццядзейнасці, насычанаму вайсковымі справамі, палітычнай дзейнасцю — тым, што нпзываецца актыўным маторным пачаткам. Характар ежы адбіваўся і на нісшнім выглядзе шляхціца: на тагачасных партрэтах мы бачым маж- ных, але не тлустых, разам з тым не стромкіх шляхціцаў, з чаго можна ра- біць выснову аб тым, што пэўная ўпітанасць не лічылася заганай. Гэты шпяхецкі тып адрозніваўся ад рускага, дзе вялікі жывот падкрэсліваў шачнасць асобы, а таксама ад, кажучы сучаснай мовай, спартыўнага, субтыльнага целаскладу французскіх, іспанскіх, італьянскіх дваран.
Шляхціцы сур’ёзна ставіліся да ежы і з цягам часу гэта перай- іпло ў яе культ, які ў другой палове XVIII ст. набыў вытанчаны характар. Ужо ў XV ст. князі на нашых землях мелі сваіх кухмістраў, пасля Люблінскай уніі была ўведзена пасада кухмістра Вялікага княства ІІітоўскага. Але гэтая пасада была хутчэй ганаровай; побач з ёй кароль і магнаты мелі сваіх сапраўдных кухмістраў-павароў. Згодна з тэкстам
ст., ён павінен быць прыбраны, галава можа быць падголена, рукі
чыстыя, пазногці абрэзаныя, апрануты ў белы фартух, цвярозы, не ста- ры і, зразумела, быць добрым спецыялістам у прыгатаванні страў. Зрабіцца майстрам кухарскай навукі было скпадана: трэба было прайсці шлях вучобы, пачынаючы ад простай прыслугі на кухні да выпрабавання майстэрства яго настаўнікам і вядомымі кухмістрамі. У рэшце рэшт прэ- тэндэнт атрымліваў упрыгожаны малюнкамі, пазалочаны патэнт і ўра- чыста прымаўся ў суполку кухмістраў. Гісторыя захавала імёны спавутых каралеўскіх кухмістраў — Бальцэр Плата, Дамінік Алемані, Пётр Жэ- роньскі, Фердынанд Валыньскі і інш. Самымі каштоўнымі лічыліся пова- ры, якія рыхтавалі гарачыя, вараныя стравы.
Як і ўся тагачасная шляхецкая культура, кухня часоў Рэчы Пас- палітай падзяляецца на два перыяды, мяжой паміж якімі можа ўмоўна лічыцца сярэдзіна XVIII ст. Старажытная кухня, як і пазнейшая, ад- рознівалася перавагай мясных страў, і тут мы саступалі хіба толькі паля- кам з іх традыцыйнай схільнасцю да мяса. Разам з тым ежа старажытна- га перыяду была больш простай, без вытанчаных, зробленых з замеж- ных прадуктаў ці па замежным узоры страў. 3 жыдкіх страў спажывалі булён (мясны, посны), боршч, у Польшчы, а магчыма і на нашых землях, рабілі традыцыйны польскі бігас — перамешаныя і звараныя з квашанай капустай дробныя кавалкі сала, каўбас (папулярны быў гультайскі бігас). Досыць папулярным быў «боршч літоўскі» — з буракоў, з яйкамі, смята- най, просам. 3 мясных страў спажывалі птушак — фаршыраваных гры- ] бамі з пярловай кашай і смятанай гусей, кур, куранят, індыкоў, дзікіх пту- шак — перапёлак, курапатак, качак, дробную птушку. Як можна мерка- I ваць, птушынае мяса складала істотную частку рацыёну шляхціца. Елі проста кавалкі смажанага мяса, папулярныя былі каўбасы (літоўская, і італьянская, венская, сальцісон (кравяная), вантробы (рубец), запраўле- ныя жоўтым шафранам («жаўтабрухі»), кішкі чорныя, белыя, рысавыя, цяляціна са смятанай, бараніна з часнаком, заліўное з валовых ног, кап- чоная гавядзіна, мяса зайца, серны, аленя, лані, дзіка. Рабілі вэнджаную бараніну па-татарску, вэнджаных парсючкоў, кумпякі, шынкі, паляндвіцы. Былі ва ўжытку рулеты — з парасяціны, свініны, рыбы. Ужывалася і рыба —- вэнджаныя, падпечаныя, вяленыя самы, шчупакі, плоткі, вугры. Асноўная колькасць мясных страў выносілася на вялізных прымацава- ных адна пад адной місах, дзе паступова ад верху да нізу ляжалі гавя- джая пячонка, цяляціна, бараніна, індычкі, гусі, капланы, кураняты, кура- паткі і ўверсе — самае дробнае птаства.
Вельмі папулярнымі стравамі на нашых землях былі паўгускі — вяле- ныя паловы гуся, а таксама гусь «чорны» — зроблены цалкам у вуголлі з мёдам, воцатам, перцам. На сняданне і падвячорак не надта заможная шляхта спажывала страву з яечных жаўткоў і смятаны — сялянку. ІІІыро- ка было распаўсюджана саленне (асабліва агуркоў), квашанне (капусты, буракоў), марынаванне (фасолі, гароху, яблык) садавіны і гародніны. Ужывалі грыбы: рыжыкі, баравікі салілі, марынавалі, шампіньёны — салілі, усе гэтыя грыбы — сушылг. 3 салодкіх страў рабілі шматлікія
ннрэнні і цукровыя і мядовыя жэле. Параўнальна няшмат, акрамя свят, ужі.інал» мучных вырабаў: жытні хлеб, разнастайныя віды булак (шафра- нмныя, запараныя, фармавыя, посныя), абаранкаў, сухароў (вылучаліся н|юхкія на пост), а таксама велікодныя стравы — бабкі: жаўтковая, запа- (іпная, грэцкая, хпебная, мазуркі — каралеўская, на дражджах з пенай, піргы — яблычны, хлебны і інш. 3 раслін ужываліся морква, пастарнак, пур.жі, капуста, часнок, цыбуля. Прыправамі служылі гваздзіка, перац, іпнфран, мёд; далікатэсамі былі лімон, воцат, які замянялі квасам. Не ішдта шырока, але выкарыстоўваліся соусы.
I Іад французскім, італьянскім уплывамі прыкладна з 1730-х гг. стра- мі'і рабіліся больш разнастайныя, вытанчаныя, порцыі меншыя — за адзін раз маглі выносіць да 60 страў, у кухню ўвайшлі замежныя прадук- іы, стравы. З’явіліся французскае рагу, паштэт, фарш, якім шчодра ішіііавалі парасят, бараноў, курэй. Прыйшла разнастайная рыбная кух- нн - у моду ўвайшлі рыбныя абеды. Рыбу рабілі ў сваім саку, а таксама у мнсным соусе, з саланінай, у віне (ласось у бургундскім); перад рознымі і ірлвамі пачалі ўжываць для апетыту селядзец. Рыбу таксама марына- мнпі (міног), пяклі, вэндзілі. Распаўсюдзіліся салаты. Прыйшлі дэлікатэс- ні.ін прыправы, эсенцыі, мода на лімон, аліўкі, труфелі. Шырока рас- і ніўсюдзіліся тарты, пячэнне, бісквіты, пачалі ўжываць цукеркі, цукар вы- цосніў мёд. Пачалі шмат піць кавы — з малаком і з цукрам — з гэтага ппчынаўся ранак; шмат пачалі піць таксама гарбаты; распаўсюдзілася іноцыяльная араматызаваная вада. 3 італьянскай і французскай куліна- рый прыйшла мода на экзатычныя стравы: жаб, чарапах, вустрыц, сліма- ноў, яечкі маладых ягнят і цялят, курыныя грабяні і інш.
Істотна змяніпіся і алкагольныя напоі. Раней традыцыйна перавага адцавалася самаробным прадуктам — запраўленай натуральнымі рпслінамі гарэлцы: малінаўцы, апельсінаўцы, міндалеўцы, кардамо- нпўцы, аераўцы, мятнай, анісаўцы і інш. 3 пакупной была папулярная га- р іпка гданьская. У вялікай колькасці рабілі наліўкі: вішнёвую, малінавую, і марэчак, а таксама лікёры — гваздзіковы, сунічны, малінавы. Было і н.пняе віно — з агрэсту, парэчак, таксама сідр. 3 XVIII ст. пачалі рас- іыўсюджвацца віны рознага гатунку — пераважна французскія, вен- іврскія, італьянскія. Прычым на нашых землях шанавапіся віны вен- іарскія — пераважна такай, а таксама французскія; карыстаўся попытам млкедонскі мускатэль; у XVII ст. сустракаем таксама віны крыцкія, іспанскія.
(лірод рэдкіх і каштоўных він, якія маглі сабе дазволіць досыць заможныя і подзі, быпо шампанскае і бургундскае. А самым распаўсюджаным напоем сяроД шляхты, а таксама гараджан, заставалася піва — сярод гатункаў нкога ўсё больш было каштоўнага замежнага — нямецкага, англійскага. ІІІляхта спажывала яго са спецыяльнага посуду — доўгіх шкпяных кіёў, куфляў, шкляніц з трыма абручыкамі, а таксама шырока выкарыстоўва- і іа ў гастранаміі—рабіліся піўныя супы, у піве варыліся каўбасы, яго ў га- рачым выглядзе спажывалі з мёдам ці макавым малаком. Бочкі з півам шляхта выцягвала са склепа на паясах. Здольнасць шляхты да ўжывання піва мяжуе з фантазіямі Франсуа Рабле: як сцвярджаў сучаснік, вядомы гісторык Е. Кітовіч, у XVIII ст. чатыры добрыя пітакі маглі за вечар выпіць ёмістасць, якая ў пераліку ў сучасныя меры складае 188,5 літра.
Увогуле, нягледзячы на новыя павевы — больш вытанчаныя стравы, дробныя лорцыі, шляхта засталася вернай каларыйнай, бяпковай, мяс- ной ежы — знакамітым ліцвінскім паўгускам, цяляціне, птушкам.
Шляхецкае застолле сышло, як і шляхецкая культура Рэчы Пас- палітай і Вялікага княства Літоўскага. Але дпя нас яно мае каштоўнасць як семантычная мадэль, дзе прыняцце ежы разглядаецца як рытуал, на- года яшчэ раз прадэклараваць такія істотныя прынцыпы, як узаемнае шанаванне гаспадара і гасцей, павага і гонар асобы, а таксама асаблівы дух братэрскасці, шчырасці, гасціннасці.
Ежа сялянСельскагаспадарчая тэхніка
Зыходзячы з таго, што сялянская ежа была прадуктам саматужнай сялянскай працы, разгляд гэтага раздзела мы пачнем з традыцыйнай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Вялікае месца ў жыцці вяскоўца займала тое, што звязана з яго асноўным працоўным заняткам — земляробствам. Гэта тычыцца як ка- ляндарнай абраднасці, прыкмет, забабонаў, магіі, так і, зразумела, не- пасрэдна сельскагаспадарчай вытворчасці, яе тэхналогіі. Земляробчы сезон працягваўся ў Беларусі прыблізна з сярэдзіны красавіка па ся- рэдзіну кастрычніка і ахопліваў крыху больш за палову каляндарнага го- да; прычым гэта быў перыяд менавіта актыўнай працы.
Для вясковай культуры з яе ўстаноўкай на кансерватызм характэрны ўхіл у традыцыйнасць, замкнёную нерухомасць асноўных тэхналагічных прынцыпаў і прыёмаў. Асноўны дынамічны імпульс у гэту сферу пры- ходзіў звычайна звонку і быў звязаны з прамысловым удасканаленнем метадаў і прылад працы. Такі ўплыў на беларускую сельскую гаспадарку актыўна пачаў назірацца з другой паловы XIX ст., дзелячы такім чынам традыцыйную сельскагаспадарчую тэхніку беларусаў апошніх стагод- дзяў на два этапы: позняга феадалізму і ранняга капіталізму.
Сельская гаспадарка побач з жывёлагадоўляй — асноўныя за- няткі насельніцтва Беларусі з бронзавага веку. Глебы Беларусі не ад- розніваюцца ў цэлым высокай урадлівасцю, наяўнасцю ворыўных зя- мель увогуле—яны патрабуюць сістэматычнага клопату, угнаенняў. По- бач з урадлівымі глебамі Цэнтральнай Беларусі, Палесся існуюць неспрыяльныя для добрых ураджаяў глебы поўначы. Таму сярэднія ўраджаі абмяжоўваліся «сам-тры», хаця на Гародзеншчыне ў пачатку XIX ст. збіралі «сам-чатыры», «сам-пяць». Гэтая прыродная акалічнасць наклала істотны адбітак на менталітэт селяніна, паўплываўшы на такія
міп нкасці, як прымат працы ў дасягненні дабрабыту, працавітасць, у(і шыіасць да сістэматычнай працы. Разам з тым адносна вялікія нама- гямні, час, якія ён вымушаны быў прыкладаць для здабывання сродкаў діім жі.іцця, адбіліся на пераважна працоўнай скіраванасці яго побыту, ікцінўнальна нізкім узроўні матэрыяльнага дабрабыту.
I радыцыйна ў Беларусі вырошчвалі і спажывалі ў ежу жыта, ішшніцу, авёс, ячмень, грэчку (з’явілася дастаткова позна), проса, ча- 'ішііцу, каноппі. На агародах садзілі рэпу, буракі, моркву, капусту, цыбу- і ііі ),1 іаснок, а таксама — яблыкі, грушы, слівы, вішні, ягады — парэчку, аг- |міл і інш. 3 канца XVIII ст. пачала шырока распаўсюджвацца бульба, нкня з другой паловы XIX ст. заняла істотнае месца ў рацыёне сялян, фпктычна замяняючы хлеб. Сярод тэхнічных культур істотнае месца шнмалі лён, каноплі. Здаўна на нашых землях склаліся некалькі сістэм іпмпяробства, сярод якіх найбольш старажытнай з’яўлялася падсечная (пндная), якая дажыла да XIX ст. У XVII—XVIII стст. выкарыстоўвалася фпхполле, а таксама двухполле. Існаваў і старажытны пералог, калі 'шстка зямлі не апрацоўвалася, пакуль не адновіць свае кандыцыі. Істот- ную ролю ў распаўсюджванні трохполля і арганізацыі сельскагаспадар- >ійй вытворчасці ўвогуле адыграла валочная рэформа 1557 г.
Сельскагаспадарчыя прылады беларусаў вылучаліся функцыяналь- ным і відавым кансерватызмам. Галоўная прылада земляробства — са- кіі, якая, за выключэннем жалезных сашнікоў, была хатняй вырабкі. Ста- ішжытная саха складалася са зробленага з выкапанага з каранём ствала дрзва — рагача, а таксама рабочай часткі — рассохі, плахі. Рассоха пры- млцоўвалася да рагача пад вуглом, яна мела падвоены канец, на які на- д.іяваліся жалезныя сашнікі (нарогі). Да двух канцоў рассохі прыма- цоўваліся нерухомыя паліцы — дошкі розных памераў, якія рэгулявалі пправарот ворыўнага пласта. Такая саха была прыстасаваная дпя двух налоў і атрымала назву літоўскай, палескай ці падляшскай. Саха такога іыпу была распаўсюджана акрамя Беларусі на суседніх польскіх, украінскіх, літоўскіх землях. На паўночных землях Беларусі пазней атры- малі распаўсюджванне сохі з конскай цягай — віцебскага тыпу з пера- кпадной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі, а таксама іншыя ма- I(і.іфікацыі. Для апрацоўкі дзярніны, лугу выкарыстоўваўся разак — пры- пада з вострым наканечнікам ці даўгім нажом на канцы. Для акучвання I іульбы выкарыстоўвал і сошку—невялікую саху з адным лемяшом. Пас- пя апрацоўкі зямлі сахой яе рыхленне ажыццяўлялася бараной. Най- больш старажытныя віды бараны — зробленая з верхавіны елкі сукават- ка, а таксама смык, зроблены са звязаных яловых плашак. Досыць мпшыранай была плеценая барана, зробленая на дугападобнай аснове. Акрамя цяглавых прылад прымяняліся ручныя прылады апрацоўкі гле- бы, сярод якіх распаўсюджанымі былі матыкі (цяпкі, сапкі), найбольш старажытныя з якіх рабіліся цалкам з дрэва, таксама драўляныя ў стара- жытнасці лапаты (рыдлёўкі), крукі і вілы для гною. Да глыбокай стара-
жытнасці належыць і капыл, які скпадаўся з драўлянага трымальніка і вялікага ляза. Збожжа ўбіралі сярпамі, грачыху, авёс, гарох маглі касіць косамі, імі касілі і траву. Найбольш старажытныя косы былі без ручкі, з ка- роткім кассём. Зжатае збожжа звязвалі ў снапы, якія састаўлялі ў бабкі. Снапы сушылі ці на азяродах (Віцебшчына, Міншчына) — драўляных слупах з перакладзінамі, ці ў асецях (ёўнях) — сушылках на гумнах. Сна- пы звазіліся ў гумно — вялікае памяшканне з токам, дзе збожжа малацілі цапамі, пранікамі, веялі лапаткамі-веялкамі ці сітам. Пры працы са сна- памі, саломай выкарыстоўвалі драўляныя граблі, вілы. Потым зерне складалі ў клеці, спецыяльныя ямы, дзе яно чакала перапрацоўкі на муку і крупы. Гэта рабілася на ветраных і вадзяных млынах, але часта вяс- коўцы таўклі для атрымання круп зерне ў драўляных ручных (ці зрэдку нажных) ступах таўкачамі. Муку малолі на хатніх жорнах, камяні якіх абапіраліся на чатырохвугольную аснову.
Вялікае месца ў гаспадарчай дзейнасці беларусаў займала жывёла- гадоўля. Кожная гаспадарка трымала працоўную і крупную рагатую жывёлу — валоў, коней, кароў, цялят, прычым сярод цяглавай жывёлы на паўднёвым захадзе ўХУІІ—XVIII стст. пераважалі валы, на іншых зем- лях яі коні. Крупнай рагатай жывёлы мелася ў сярэднім 3—4 галавы на гаспадарку. Акрамя гэтага, абавязкова трымалі авец, свіней, радзей — коз, хатнюю птушку — гусей, кур, качак.
У раёнах, дзе былі водныя артэрыі, сяляне займаліся рыбалоўствам. Сярод прылад дпя лоўлі рыбы традыцыйнымі з’яўляліся аднасценныя ці трохсценныя сеткі, невад вялікі і малы, брэдзень — невад для лоўлі ры- бы ўброд, крыгі. Як можна меркаваць, былі шырока распаўсюджаны стаўныя лавушкі: поплаў, буч, кацец, нерат, венцер, каробка, скрыпка, ват, а таксама лавушкі рухомыя: таптуха, кломля, хапун, волак, брадан, настаўка. Выкарыстоўваліся вуды, перамёт, старажня. Працягвала вы- карыстоўвацца астрога (восці).
Яшчэ адным промыслам было бортніцтва ў сваім старажытным выглядзе — як развядзенне, утрыманне пчол у борцях — выдзеўбаных у дрэвах дуплах. Далейшае развіццё бортніцтва — яго калодачная форма, калі вулей рабіўся ў калодзе, якая ставілася ці клалася. Мелі месца так- сама саламяныя вуллі. |
Ежа сялян
Сялянская ежа дадзенага перыяду ў пэўнай ступені адрозніваецца I ад традыцыйнай беларускай кухні, як мы яе ведаем па матэрыялах кан- і цаХІХ—пачаткуХХст. Галоўнымчынамгэтазвязаназадсутнасцюўра- I цыёне бульбы, якая шырока распаўсюдзілася сярод беларускага сялян- ; ства з другой паловы XIX ст. Як ужо адзначалася, бульба досыць склада- на ўваходзіла ў рацыён беларускага этнасу: сяляне яе прынялі не адразу, а шляхта не спажывала ўвогуле да канца XIX ст. Сярод звыклых для пазнейшага часу культур можна адзначыць адсутнасць у сялянскім ужытку таксама грэчкі і памідораў, якія распаўсюдзіліся пазней.
Характар сялянскай ежы залежаў ад парыгода і, адпаведна, наяўна- сці прадуктаў, быў сезонны, а таксама рэгламентаваўся пастамі, якія вы- іначалі посныя і скаромныя перыяды. Найбольш капарыйна вясковец хіірчаваўся ўвосень і часткова зімой — калі прадуктаў пасля збору ўрад- жаю было шмат; найбольш цяжкім перыядам была вясна. Акрамя гэтага, ірэба было абмяжоўваць сябе ў ежы па двух асноўных пастах — вялікім морадпасхальным і піліпаўскім. Акрамя гэтага, ежа была будзённая і свя- ючная.
Шматлікія дакументальныя даныя сведчаць аб прадуктах, якія спа- жывалі сяляне. Гэта перш-наперш зерневыя культуры, якія складалі ас- нову сялянскай ежы. Сярод іх перавага аддавалася жыту, меней спажы- налі пшаніцы, аўса, ячменю. Шырока былі прадстаўлены таксама ага- родніна: капуста, гарох, боб, морква, буракі, агуркі, рэдзька, часнок, цыбуля, хрэн, пятрушка, мак, пастарнак. У садах раслі яблыкі, грушы, нішні, слівы, рабіна, шыпшына, парэчкі, агрэст, чарэшня. Досыць рэдка і ірыгадваюцца гарбузы і дыні. Раслінны рацыён дапаўняўся ляснымі прадуктамі — ягадамі, арэхамі, грыбамі.
Мяса ўжывалі параўнальна мала, у асноўным па святах. Галоўным мнсам была свініна, спажывапі таксама бараніну, з хатніх птушак елі гу- овй, радзей качак, шырока разводзілі курэй. Мясныя стравы дапаўняліся і ірадуктамі палявання, а таксама рыбай, разнастайныя віды якой былі ў шырокім ужытку (у тых, хто жыў каля вадаёмаў): гэта ёрш, карась, лешч, пкунь, лінь, галец, сом, шчупак і інш. Мясная ежа дапаўнялася пераважна курынымі яйкамі.
Шырока ўжываліся малако (яго пілі пераважна кіслым) і прадукгы з ню— масла, тварог, сыр. Мёд замяняў цукар. Соль была пакупная.
Як адзначаў вядомы гісторык Д. Л. Пахілевіч, селянін у XVI—XVIII стст. і мажываў 1,1 кг зернебабовых у дзень (каля 400 кг зерня ў год), на сям’ю у дзесяць чапавек патрабавалася 3410 кгжыта, пшаніцы, ячменю, аўса, га- роху. Мяса дарослы чалавек спажываў 12 кг у год, а сям’я ўжывала ў год 102 кг, 186 кг рыбы, 8 кг сала, 63 кг свежых грыбоў, 1551 кг агародніны, 310 кг нгад, садавіны, 1200 кг малака, 12 кг сыру, 100 яек. Як бачым, стол пераваж- нн вугляводны, у адрозненне ад шляхецкага, дзе пераважалі бялкі.
Першае месца на стале займаў хлеб — чорны, выраблены з жытняй мукі, радзей з аўса, ячменю, якія звычайна ішлі на дабаўкі. Старадаўні смосаб выпечкі хлеба з пшанічнай мукі — у лістах капусты ці хрэну. Са <: і аражытнасці вядомыя святочныя віды хпеба — пшанічныя пірог і кара- най, Здаўна з прэснага цеста пяклі пернікі, пячэнне, абаранкі, хрусты. :і квашанага і прэснага цеста традыцыйна пяклі бліны. 3 дабаўкай у муку нек рабілі клёцкі. Даўняй стравай была і зацірка. Паўсядзённай стравай (>ыў кулеш з гарохавай мукі. 3 аўсянай мўкі рабілі кісель, з жытняй — са- пндуху. Па даных мяжы XVIII і XIX ст. у галодныя часы — вясной ці
ў голад — у хлеб дамешвалі шчаўе, тоўчаную сярэдзіну дрэва, травы, ка- рэнні, мякіну.
3 аўсяных, ячных і жытніх круп рабілі кашы.
Масла рабілася з ільнянога і канаплянага семені, вяршковае елі па святах.
Гародніну спажывалі пераважна свежай, а таксама апрацоўвалі ўпрок. Капусту квасілі, як і буракі, агуркі салілі ў бочках з кропам, вішнёвымі і дубовымі лістамі.
Сярод супоў старажытнымі з’яўляліся капуста, боршч з буракоў, так- сама са шчаўем — халаднік.
Мяса адносна сістэматычна ўжывалася ў вараным выглядзе ў супе. Таксама параўнальна рэгулярна ўжывалі сала. Мяса смажылі, тушылі, рабілі вяндліну, каўбасы. У ежу ўжываліся вантробы — кішкі, пячонка, лёгкія, почкі. Да старажытных прысмакаў належаць і студзень, сальцісон. Гэта можна сказаць і пра верашчаку (мачанку) з мясных страў, мукі, цы- булі, спецый. Рабілася і страва, што вядомая з прац даследчыкаў як літоўская сялянка — з яек, смятаны і маку.
3 ягад, фруктаў, бярозавага соку рабілі квас, узвар, з мёду — жаўта- ваты ліпец і чырвонага адцення малінец.
3 ежай быў звязаны і пэўны хатні посуд, перш-наперш з дрэва. Гэта дзяжа для заквашвання цеста дпя хлеба, а таксама для захавання агародніны, вады. Ночвы, якія выкарыстоўвалі як вялікія талеркі, кубел, дзе побач з рэчамі захоўвалі зерне. Таксама прыгадваюцца міскі, лыжкі, налівачы, сіта, рэшата, кошыкі, карабы і інш. Гліняны посуд прадстаўле- ны кухонным і сталовым — перш-наперш гэта гаршкі — ад 0,2 до 9 л аб’ёму. Кухонны посуд прадстаўлены таксама макотрамі (начынне цыліндрычнай формы вялікага дыяметра), патэльнямі (начынне на трох ножках з ручкай), латкамі (начынне канічнай формы), міскамі-друшля- камі, збанамі. Сталовы посуд — міскі, у меншай ступені — талеркі, ко- наўкі, кубачкі.
Ежа гараджанАб гэтай сферы матэрыяльнай культуры сведкаў захавалася ня- шмат. Вядомы цэхі беларускіх гарадоў, звязаныя з вытворчасцю ежы. Так, у Магілёве ў другой палове XVI ст. існавалі цэхі калачнікаў, хле- бапёкаў, крупадзёраў, пірожнікаў, маслабойшчыкаў, мяснікоў, півавараў, медавараў, прычым іх дзейнасць цалкам была звязаная з рынкам—яны працавалі не на заказ. У канцы XVI — пачатку XVII ст. з’явіліся цэхі сала- I доўнікаў, рыбакоў. На рынку горада былі вялікія гандлёвыя рады: мясны, рыбны, пякарскі, саляны. 3 акругі ў горад везлі мёд, таплёнае сала, пша- ] но, хмель, рыбу, садавіну і агародніну — капусту, агуркі, буракі, цыбулю, моркву, рэдзьку, рэпу, салату, часнок, гарох, яблыкі, грушы, слівы, вішні, ! парэчкі, агрэст, а таксама мяса, жыта, пшаніцу. На рынках беларускіх : шрмдоў у пачатку XVII ст. прадаваліся і замежныя, вытанчаныя прадук-
іі.і. п ііс, шафран, імбір, міндаль, гваздзіка, перац, разынкі, лаўровы ліст, ФііI, імін і інш. Які ўасноўнай колькасціжыхароўСтаражытнай Беларусі, ійіюўнай ежай мяшчан былі вырабы ззерня — у першую чаргу хпеб. Яго у іпрадах выраблялі ў большасці з пшаніцы ў якасці белага хпеба, піра- ніу, сітніц, калачоў, абаранкаў. Рабілі таксама аладкі, бліны з грэчкі. 3 мя- < я шырока ўжываліся бараніна, гусяціна, кураціна, у рацыёне было так- і йм.і шмат рыбы, у тым ліку самы, асятрына.Як можна меркаваць, у га- цйднх шырока ўжываліся напоі, асабліва піва, якое часта сустракаецца ў нкпсці платы за працу ў актах гарадскіх магістратаў. У гарадах меліся так- (іяма спецыяльныя памяшканні для захавання вялікай колькасці гарэлкі. Акріімя гэтага вырабляліся напоі на мёдзе, квас. Іх вытворчасцю зай- ммпіся ў гарадах браварнікі, вінакуры, півавары, кваснікі, медавары. Ужыпалі таксама французскія і венгерскія віны.
У XVII—XVIII стст. у беларускіх гарадах існаваў разнастайны набор імічыння, звязанага з ежай. Гэта разнастайныя кухонныя збаны, часта досыць вытанчанай, конусападобнай формы, добра вырабленыя, часта мппіваныя ці дымленыя. Таксама конусападобныя накрыўкі, цыліндрыч- мыя макотры, латкі (нешта сярэдняе паміж гаршком і міскай), патэльні, рынкі, міскі. Для ежы выкарыстоўваліся талеркі, міскі, шматфункцыя- ммпьныя збаны. 3 XVI ст. у быт увайшоў шкляны посуд — чаркі, стопкі, нуфлі, кілішкі, шкляніцы; бутлі, бутэлькі, кварты, штофы. Да гэтага часу ммпежаць і рукамыі. У гарадах за сталамі выкарыстоўваліся, акрамя тра- дыцыйных нажоў і лыжак, таксама і відэльцы.
© Вуглік, I. Р., 2005 © ВВЦБДПУ, 2005

УДК 392(476)
ББК 82(4.Бем)
В88
Д[>укуецца па рашэнні рэдакцыйна-выдавецкага савета БДПУ, рэкамендавана секцыяй гуманітарных навук (пратакол № 6 ад 27.04.04)
Рэцэнзент
доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, член- карэспандэнт НАН Беларусі А I. Лакотка
Вуглік, I. Р.
В88 Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст. : вучэб.-метад. дапаможнік/1. Р. Вуглік. — Мн.: БДПУ, 2005. — 114 с.
ІЗВЫ 985-435-955-7.
У дапаможніку разглядаецца матэрыяльная культура і быт беларусаў часоў існавання Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай да яе падзелаў у канцы XVIII ст.
Дапаможнік уяўляе цікавасць для студэнтаў гістарычных факультэтаў, выкладчыкаў гісторыі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі роднай культуры.
УДК 392(476) ББК 82(4.Бен)
І8ВЫ 985-435-955-7
УВОДЗІНЫУ дапаможніку разглядаецца матэрыяльная культура і быт беларусаў часоў існавання Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай да яе падзелаў у канцы XVIII ст. Храналагічна дадзены перыяд уяўляе сабой гістарычны этап, які харакгарызуецца тыпалагічна адметнымі кампанентамі палітычнага, эканамічнага, мастацкага, рэлігійнага і культурнага жыцця, што дае магчымасць ажыццявіць комплексны падыход да вывучэння гэтай эпохі. Метадалагічна гэты падыход увасоблены ў інтэрпрэтацыі матэрыялу ў кантэксце глабальных інтэграцыйных працэсаў у Беларусі і Еўропе, у культурную супольнасць якой уваходзіла культура айчынная, стыляў Рэне- сансу, барока, ракако, Асветніцтва, сацыяльных, эканамічных адносін.
Згодна з гістарычнай і этналагічнай класіфікацыямі, матэрыяльная культура разглядаецца ў трох асноўных відавых праявах: жыллё, адзенне, ежа, а быт—у сямейным і грамадскім аспекгах. За аснову падачы матэры- ялу ўзяты менавіта формы матэрыяльнай культуры і быту, што дае магчы- масць скпасці ўяўленне аб іх харакгарьістыках у асноўных слаях тагачасна- га грамадства: шляхты, сялянства, гараджан, местачкоўцаў.
Пад матэрыяльнай культурай разумеюцца матэрыяльна апрадмечаныя формы жыццезабеспячэння. Пад бытам — сфера пераважна будзённага, стабілізаванага жыцця. Сацыяльна апрабіраваныя, легітымныя формы быту называюцца бытавой культурай. Па сугнасці, быт — гэта комплекснае па- няцце, якое ўключае не толькі кампанент пазавытворчай дзейнасці, але і свя- точнае жыццё, шэраг пераходных ад вытворчасці да быту з’яў, напрыклад хатнюю вытворчасць.
У даследуемы перыяд складана вылучыць «чысты» тып уласна бы- тавых паводзін. Так, жыццё вяскоўца было ў значнай ступені скіравана на вытворчую працу, нават у хаце было шмаг працоўных заняткаў; улас- на пазапрацоўнай сферай жыцця былі пераважна святы. Таму пры выву- чэнні сялянскага быту ў асобным раздзеле даследуюцца традыцыйныя звычаі і абрады. Жыццё шляхціца, асабліва новай фармацыі — пры- кладна з XVIII ст.,— наадварот, усё болей аддалялася ад вытворчай сферы, пераходзячы ў вобласць пачуццёва-забаўляльнага правядзення часу. Новая бытавая стылістыка вяла да рэзкага звужэння непасрэдна індывідуальна-працоўнага кола дзейнасці, калі бытавая культура рабіла- ся культурай непасрэдна жыццёвай. I наадварот, павышэнне інтэлекту- альных памкненняў шляхецкага жыцця на плыні Асветніцтва пераўтвара- ла быт у перыяд творчай, асветніцкай, вытворчай працы, дзе вытворчае, творчае і бытавое знаходзіліся ў сімбіёзе. Спалучэнне матэрыяльнай культуры і быту тлумачыцца іх тыпалагічным адзінствам: быт з’яўляецца формай існавання сацыяльнай матэрыі і ўваходзіць у паняцце матэры- яльнай культуры.
вамі, атласную спадніцу, вышыты срэбрам чапец, прыбраны футрам. Як і ўся культура Рэчы Паспалітай, з другой паповы XVIII ст. мяшчанская мо- да зазнала французскія і нямецкія касмапалітычныя ўплывы.
3. ЕЖА 3.1.Шляхецкая ежаІстотнае месца ў шляхецкай культурнай мадэлі займалі ежа і ўсё, чым суправаджалася яе спажыванне,— посуд, застольны рытуал, яго ат- масфера. Трэба адзначыць як станоўчую рысу шляхецкай культуры тое, што прыняцце ежы з самага пачатку не было простым яе спажываннем, а мела характар менавіта рытуалу, які нёс пэўную ідэйную нагрузку, маніфеставаў тэмы братэрства, узаемнай пашаны, гасціннасці. Гэта не было навіной для тагачаснай культуры: як можна меркаваць па запісах XIX ст., рытуалізацыя ежы была ўласцівая і сялянству. Але добрыя матэ- рыяльныя магчымасці, а таксама высокі ўзровень элітнай карпарацый- най самасвядомасці шляхты зрабілі менавіта шляхецкае застолле ўзор- ным, мадэльным для тагачаснага грамадства. Гэта быў шляхецкі рыту- ал, распрацаваны да дробязі, ухіленне ад якога выклікала абразу грамадства.
Зыходзячы з тых матэрыялаў, што маюцца ў нашым ужытку, шляхец- кае застолле часоў Рэчы Паспалітай можна ўмоўна падзяліць на два пе- рыяды, мяжой паміж якімі з’яўлялася другая палова XVIII ст. Менавіта прыблізна з гэтага часу пад уплывам дамінантнай для Еўропы француз- скай, італьянскай, англійскай моды шляхецкае застолле ўскладнілася, зрабілася больш элегантным, вытанчаным з пункту гледжання яго аз- даблення, дыяпазону ежы, страў. Можна сказаць, што з гэтага часу прык- метна вырасла роля застолля як адметнай рысы шляхецкага стылю жыцця з яго паказной раскошай, якая каштавала разарэння, фінансавага банкруцтва не аднаму шляхціцу. У апошнія сто гадоў існавання Рэчы Паспалітай менавіта застолле зрабілася візітнай карткай тутэйшай куль- туры ўвогуле, дзяржавы, шляхты і шляхецкага ладу жыцця з яго шчод- расцю, размахам, гасціннасцю.
Шляхецкае застолле часта было месцам абмеркавання сур’ёзных спраў, як адбывалася на сейміках і сеймах, калі дэпутаты запрашаліся ўплывовымі панамі на своеасаблівыя застольна-арганізацыйныя сходы, дзе вырашаліся істотныя пытанні палітычнага, эканамічнага жыцця. Менавіта за агульным сталом сустракаліся сярэдне- і нават малазамож- ны шляхціц і прадстаўнікі вышэйшай шляхты, магнатэрыі і дэклараваўся «святы» для шляхты прынцып роўнасці. Менавіта за сталом заможны пан фарміраваў сваю шляхецкую «партыю», якая стаяла за яго на сеймах, сейміках, у цяжкіх абставінах таго багатага на ўзброеныя дзеянні часу.
Лгі іі і. ічэнні застолля сведчыць уседзяржаўная вядомасць яго шчодрых іну »н і мраў, добрых пітакоў, якія займалі ў грамадскай свядомасці пачэс- іініі месца побач са славутымі ваярамі, інтэлектуаламі, палітыкамі.
ІІІпяхецкае застолле было рознае, як і рознай па ступені заможнасці Пыіш шляхта. Але мадэльным было застолле магнатэрыі, на якое ары- пміпвалася заможная і сярэдняя шляхта. Як і любое застолле, яно мнд.інлялася на будзённае і святочнае, звязанае з каляндарнымі Р імігійнымі святамі; асаблівым застоллем адзначаліся падзеі сямейнага *ыцця, разнастайныя ўрачыстасці — прыбыццё госця, грамадская, МйЛІтычная падзея. Увогуле заможныя шляхціцы трымапі звычайна ад- «|)ыты стол — гэта значыць, што ў пэўныя гадзіны за ім мог падсілкавац- цм мюбы шляхціц. Шматнародузбіралася на званыя застоллі, на якіяза- мрошаны госць мог прыходзіць са сваёй шляхтай. Выбранае кола гасцей іпірапася на прыватнае застолле. Фактычна ў заможных дамах застоллі
іс.цямі ладзіліся кожны дзень — гэта было своеасаблівай абавязковай м|іі.імапежнасцю стылю жыцця заможнага шляхціца.
Аздабленне сталаВялікае значэнне ў застоллі мела аздабленне стала, якое, у першую чяргу, падаваў посуд, які з цягам часу рабіўся ўсё больш вытанчаным. Хііця з пункту гледжання матэрыяльнай каштоўнасці новага посуду, які і муляўся на стале, істотнага прафэсу не назіралася — фамільнае срэб- рп, якое паступова знікала са стала, коштам і мастацкай якасцю мала і мсгупала папулярным шклу, фаянсу. Увогуле, з самых ранніх часоў Рэ- чы Паспалітай стол для ежы рыхтаваўся ў заможнай шляхты старанна. Ужо ў XVII ст. сталы пакрывалі багатымі дыванамі, у тым ліку турэцкімі і мгрсідскімі. На іх клалі прыгожа вышытыя абрусы — па адным для кож- мпга з гасцей, паверх дывана і абруса слалася яшчэ белае папатно. Імдывідуальныя сурвэткі з’явіліся дастаткова позна — недзе з сярэдзіны
ст.; хто іх не меў, карыстаўся насавой хустачкай.
Відавочны прагрэс назіраўся ў вобласці посуду — пашыраліся яго ніды, адбывалася індывідуалізацыя. Так, у XVII ст. асобныя талеркі для кожнай стравы былі толькі ў цэнтральнай частцы магнацкіх сталоў. Да- мой ад цэнтра елі з аднаго посуду, а запоўненыя рэшткамі талеркі адда- налі для ачысткі слугам ці, зрэдку, госці самі выкідвалі рэшткі ежы ў і іомны кут, малашляхетныя госці маглі выкінуць усё пад стол. Увогуле оіравы, пераважна мясныя, падаваліся на вялікіх блюдах, да якіх трэба (іыло дацягвацца кожнаму паасобку, і тут усё залежала ад спрытнасці і месца за сталом. Розны посуд для розных страў шырока пачаў выкарыс- гоўвацца прыблізна з першых дзесяцігоддзяў XVIII ст. Індывідуальныя кілішкі таксама распаўсюдзіліся з гэтага перыяду — раней госці піпі па чарзе з аднаго келіха, які перад піццём маглі выціраць насоўкай. У
ст. існавалі асобныя келіхі для дам. У пазнейшы час склаўся тыповы індывідуальны сталовы набор прадметаў: перад кожным госцем ставіпі
Грамадства XVII—XVIII стст. было сацыяльна размежаваным, як і куль- туры шляхты, сялян, гараджан, якія мелі істотныя сістэмныя, якасныя ад- розненні. Культуры шляхты і гараджан знаходзіпіся ў кантэксце, адлюс- троўвалі змены ў культурным жыцці Еўропы. Сялянская культура існавала ў рэчышчы традыцыяналізму, таго, што мы называем традыцыйнай культу- рай,— гістарычна кансерватыўнай, той, якая перадаецца ўнугры замкнёнага кола людзей у вуснай форме. Змены ў ёй адбываюцца павольна, пера- важна ў сацыяльнай, канфесіянальнай абласцях, што адлюстравана ў да- дзенай працы.
Дапаможнік ахоплівае дысцыплінарныя намінацыі гісторыі беларускай культуры, гісторыі Беларусі, культуралогіі.
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА1.ЖЫЛЛЁ 1.1.Шляхецкае жыллёШляхецкае жыллё ў сваім культурным значэнні выходзіла за межы ўласна месцапражывання, дзе шляхціц і яго сям’я спалі, харчаваліся, бавілі час. Нягледзячы на тое, што шляхціц быў пераважна грамадскай асобай, жыллё займала ў яго жыцці асаблівае месца. Па-першае, як і ў еўрапейскіх дваран, яно было сімвалам асабістай недатыкальнасці і не- залежнасці — дастаткова ўспомніць, што першыя віды заможнага феа- дальнага жылля былі ўмацаваныя—данжоны, замкі. Замкі, апошняя мя- жа распаўсюджвання якіх праходзіла па ўсходніх межах Вялікага княства Літоўскага, сімвалізавалі ўласцівую для еўрапейскіх краін павагу да асо- бы феадальнага ўласніка, яго свабоду і недатыкальнасць, якія ў дачы- ненні да шляхецкага двара абараняліся каралеўскімі прывілеямі, арты- куламі Статута. Яшчэ адна культурная функцыя жылля — яго радавая рэпрэзентатыўнасць — г. зн. яно павінна было даваць уяўленне аб шля- хетнасці ўладара, яго радаводзе, што здзяйснялася праз выявы продкаў на сармацкіх партрэтах, гербах, а таксама для тых, хто мог сабе даз- воліць, на габеленах. Жыллё старабеларускай (ліцвінскай) шляхты зна- ходзілася ў кантэксце асноўных еўрапейскіх стыляў, архітэктурных і мас- тацкіх кірункаў. Разам з тым яно мела свой асаблівы каларыт, які ад- розніваў яго ад жылля еўрапейскага дваранства. Яго ўнутранае аздабленне ўХ^ІІ—XVIII стст. (за выключэннем канца гэтага перыяду) не было падкрэслена шыкоўным, дамы не ператвараліся ў мастацкія музеі, як гэта было ў Францыі, Італіі, у пэўнай ступені ў Польшчы. Падаецца, што яно ўяўляла сінтэз паміж прагматычным функцыяналізмам і жыллёвай эстэтыкай.
У часы Рэчы Паспалітай адбыліся істотныя змены ў шляхецкім жыллі, звязаныя з павышэннем яго камфортнасці і паслабленнем аба- рончых функцый. 3 халодных абарончых збудаванняў феадалы перася- ляліся ў пабудаваныя ўнутры іх ці нанава палацы, планіроўка і аздаблен- не якіх рабіліся больш камфортнымі. Асноўныя віды шляхецкага жылля той эпохі былі разнастайнымі і залежалі ад сацыяльнага статусу ўла- дальніка. Разам з тым у іх прасочваюцца агульныя рысы, якія адпавядалі агульнай еўрапейскай метакультурнай стылістыцы. Асноўныя тыпы жылля шляхціцаў—замкі (гэта старажытны тып жылля), а таксама пала- цы і сядзібы, якія разам з паркамі, гаспадарчымі, культавымі пабудовамі ўтваралі асобныя комплексы. Жыллё магло быць размешчана ў горадзе, побач з ім (замкі, палацы), сельскай мясцовасці (палац, сядзіба), мястэчку.
Вуліцы гарадоў, у першаю чаргу іх цэнтральныя часткі, былі брукава- ныя, забудова, дзякуючы строгай рэгламентацыі магістратаў, вы- трымлівалася ў адзіным ключы і імкнулася да адзінага цэлага. Вуліцы, шырыня якіх, напрыклад, у Магілёве і Віцебску была 5 м, таксама на- сцілаліся дошкамі, якія, як гэта было ў Мінску ў XVII ст., трымаліся на сва- ях і папярочных лагах. Гараджане абавязаны былі сачыць за ўчасткам вуліцы, што знаходзіўся перад іх домам. Гарады ў XVII ст. мелі драўля- ныя вадазборнікі і водаадводы, драўляныя дрэнажныя сістэмы, а такса- ма каналізацыйныя адводы, якія вялі, яку Мінску, у адстойнікі на дыстан- цыю 30—40 м. Увогуле на падвор’ях былі сметнікі, сама тэрыторыя пасыпапася шчэпкамі.
Да гарадскога жылля набліжалася жыллё заможных местачкоўцаў, якое мела некалькі адцзелаў — хату, святліцу, сенцы, камору, падвал, вокны са шклом, ацяплялася кафляной печкай, крылася дранкай. Адрознівала жыллё местачкоўца дастаткова вялікая колькасць вясковых гаспадарчых пабудоў: свірны, спіхлеры, каморы, хлявы, стайні, клуні, ад- рыны, гумны і інш. У сядзібны комплекс уваходзілі таксама бровары, пякарні, кузні, лазні.
2. АДЗЕННЕ 2.1.Адзенне шляхтыШляхецкае адзенне як арыгінальная культурная з’ява склалася ў выніку складанага ўзаемадзеяння мясцовых традыцый з еўрапейскімі культурнымі ўплывамі, стылямі рэнесанс, барока, класіцызм, уздзеян- нем італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай культур. Акрамя гэ- тага, на шляхецкі строй істотна паўплывала ўласцівае шляхецкай сар- мацкай культуры захапленне ўсходам, арыенталізм. Усё гэта ўтварыла своеасаблівы культурны сімбіёз, які са здзіўленнем або з цікавасцю ўспрымалі прадстаўнікі заходнееўрапейскіх краін. Акрамя гэтага, як і паўсюдна ў феадальным грамадстве, існавала вопратка розных сацы- яльна-маёмасных груп шляхты, нават у асяроддзі заможнай шляхты бы- ла мода двара і ўсіх астатніх. I апошняе — у тагачасным грамадстве адзенне выконвала знакавую функцыю — сведчыла аб сацыяльным ста- тусе, палітычнай арыентацыі, маёмасным становішчы асобы, і таму стаўленне да яго было досыць пільнае.
Якасць адзення залежала ад гатунку тканіны, і тут шляхціцы выка- рыстоўвалі даволі шырокі яе імпартны дыяпазон, які ахопліваў усіх зна- камітых вытворцаў Еўропы, а таксама краін Усходу. Разам з тым пака- зальна, што пасля ўтварэння ў XVIII ст. мануфактур па вырабе палатна, шарсцяных, шаўковых тканін у Гародні, Нясвіжы, Слоніме, Ружанах перавага паступова пачала аддавацца мясцовым вырабам. Тым не менш, імпарт быў досыць насычаны, у тым ліку і каштоўных тканін.
Да іх ліку належалі аксаміт, шаўкі, адамашак генуэзскі, атлас, алтабас, французскі брокат, тафта, англійскае сукно, шыфтух. Тканіны сярэдняй нкасці і кошту карысталіся большым попытам — гэта розныя віды сукна — іаландскае з Лейдэ, мараўскае, каразея, чэшскае, мухаяр, фалендыш, бая, кіра, англійскі лундыш, камлот, усходні баракан, каламайка і інш.; малаза- можныя шылі адзенне з фалендышу ці каламайкі.
Шляхецкае адзенне, мода, маючы ўстойлівыя, базавыя мадэлі, былі, тым не менш, дастаткова дынамічныя ў дэталях і фасонах. Істотны пера- лом у модзе адбыўся прыблізна ў 1730-я гг., капі пад моцным еўрапейскім уплывам традыцыйны сармацкі шляхецкі строй пачаў саступаць месца уніфікаванаму еўрапейскаму касцюму, які склаўся па нямецкім (саксонскім) і французскім узорах. Гэта тычыцца як мужчынскага, так і жаночага адзення, аднак найбольш паказальнымі былі характарыстыкі мужчынскага адзення як знакавага для ўсёй культуры Рэчы Паспалітай.
Мужчынскае адзенне
Традыцыйны шляхецкі касцюм вылучаўся сваёй адметнасцю, а ў Еўропе — нават экзатычнасцю. У XVII ст. яго крой быў запазычаны з Усходу — Турцыі, а таксама Венгрыі. Разам з тым гэта ў асноўным тычы- ііася верхняй, паясной вопраткі. ІІІто да бялізны, дык яна, як і ў іншых са- цыяльных колах, складалася з доўгай арнаментаванай кашулі, якая за- ьязвалася пад шыяй тасёмкай, а таксама сподні — ніжніх штаноў з да- матканага ці іншага палатна (такія штаны называліся таксама порткі). Паверх іх надзяваліся шырокія штаны з атласу, адамашку, якія назы- валіся штаны, шаравары. Яны па шве маглі ўпрыгожвацца галуном і тры- маліся на матузку, а потым на гузіках. Паверх бялізны надзяваўся жу- ман — двухбортнае адзенне з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, пры- і аленай спінай. Жупан шылі з каштоўнага сукна — мараўскага, а таксама .эксаміту, падшывалі палатном, зашпільвалі на гузікі ці кручкі. Жупаны шылі таксама са скуры ласёў, а калі ён насіўся адзін, яго падшывалі ва- гай і рабілі з шарсцяных тканін. Левая фалда жупана істотна заходзіла на мравую, яго таксама адрознівала залатая шнуроўка па краі каўняра і спе- раду. Мадыфікацыі жупана хутка мяняліся: з пачатку XVII ст. насілі ка- роткія жупаны з каўняром, нязначна паднятым ззаду і досыць невялікім операду. 3 1640-х гг. жупаны падоўжыліся ззаду, каўнер зрабіўся адноль- кавай вышыні, ён разыходзіўся спераду. 3 XVIII ст. жупаны насілі з пая- самі. На жупан апраналі кунтуш — кафтанападобную вопратку з разраз- нымі рукавамі. Па колеры жупан павінен быў быць трохі святлейшы за кунтуш. Паказальна, што, як адзначаюць даспедчыкі, крой кунтуша не мае непасрэдных аналагаў у культурах усходу і захаду. Кунтуш шыўся з сукна, шарсцяной тканіны і падбіваўся футрам. Гэта было параўнальна шырокае адзенне, якое не стрымлівала рухаў. Яго асновы складаў адзіны ад спіны да нізу плат тканіны, да якога прышываліся бакавыя ўстаўкі. Адметнай рысай кунтуша была вялікая колькасць спераду пятліц
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт
імя Максіма Танка»
/. Р. ВуглікМАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА I БЫТ БЕЛАРУСАЎ XVII—XVIII стст.Вучэбна-метадычны дапаможнікхгсг>Н—гОІГ)Мінск 2005

Приложенные файлы

  • docx 14783320
    Размер файла: 181 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий