Дарогай песняра


Дарогай песняра
Ход мерапрыемства
Гучыць музыка І.Лучанка да песні "Мой родны кут".На яе фоне настаўнік чытае урывак з верша Сяргея Грахоўскакга "Песня будзе жіць".
Настаўнік
Ён не паспеў аб нфшым слаўным часе
Усяго сказаць ,усіх паэм злажыць,
ПайшоЎ пясняр ,а песня засталася,
Памёр паэт ,а песня будзе жыць.
Гэтыя словы Сяргей Грахоўскі прысвяціЎ прысвяціў народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.Талент Коласа паўстае перад намі з самых першых кніг,якія трапілі да нас у рукі.Багатая спадчына пісьменніка належыць не толькі нам, але і ўсяму свету ,а сам пясняр быў і застаецца вялікім сынам свайго часу і сваёй краіны ,якой прысвяціў жыццё:
Маё апавяданне
Жыцця адбітак, разважання , Нязжаты след прасцяцкай долі,
Адвечны водгук праўды ,волі.
Менавіта гэтыя словы хочацца ўзяць за эпіграф да ўсёй творчасці Якуба Коласа.Кожны з нас выбірае ўласную дарогу .І толькі ад нас залежыць ,якой яна будзе. Так і Колас выбраў сабе дарогу , па якой крочыў ўсё жыццё.
Гучыць музыка Н.Сакалоўскага да песні "Нёман" , на сцэне двое вядучых.
Першы вядучы. А пачынаецца яна ,дарога песняра ,з Акінчыц ,дзе у маляўнічым кутку Мінскай губерні ў сям'і лесніка нарадзіўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч-Якуб Колас.Дзіцячыя гады прайшлі ў Ластку (дэманструюцца слайды прыродай гэтых мясцін), за дзесяць киламетраЎ ад Мікалаеўшчыны. У сямігадовым узросце Колас разам з сям'ёю пераязджае ў Альбуць ,куды пераводзяць на службу бацьку.
Другі вядучы. Маляўнічыя краявіды наднёманскага кутка ,прыгажосць лесу,лугу,аповеды дзядзькі Антося пра розныя таямнічыя здарэнні ,народная песні ,якія спявала маці-усё гэта ўзбагачала ўражаннямі фантазію Костуся,абуджала душу і сэрца ,выхоўвала патрыятычныя пачуцці да свайго краю.
Льецца Нёман памиж горау,Поуны силы и красы,У далёкия прасторыГониць воду праз лясы….Высоки Бераг,кут мой милы!Люблю я жоуць твайх пяскоу,Разложаных хвоек гурт пахилыИ цихи гоман лазнякоу.
Першы вядучы. Вучыўся хлопчык дома ў хатніх настаўнікаў , а ў 1892 годзе паступіў у Мікалаеўскае народнае вучылішча .паэтычны талент Костуся раскрыўся ў дваццацігадовым узросце ,калі ён прачытаў бацьку верш "Вясна",чым вельмі ўсцешыў Міхала і атрымаў ад яго "рубель гасцінца".
Другі вядучы. Жыццёвыя шляхі-дарогі прыводзяць Коласа ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Менавіта тут пачынаюць нараджацца пад яго пяром вершы, дзе ён расказвае пра свой край ,спадзеючыся на лепшае заўтра. Благаславіў на гэты шлях песняра настаўнік славеснасці Кудрынскі.
Першы четальник.
Не бядуй, што сонца низка,Што праходзиць нудны дзень,Не бядуй, што восень близкаИ на дол кладзецца цень.Не бядуй, што снег халодныСкрые землю ад вачэй:Не загине край твой родныУ тэй цемени начэй!Будзе час, и снег растане,Прыйдзе зноу да нас вясна,Ветла з неба сонца глне,Ачуняе старана.
Першы вядучы. У дваццацігадовым узросце Колас скончыў семінарыю (дэманструецца партрэт гэтага часу) А што далей? Якую выбраць сцежку ,па якой дарозе крочыць?.(Гучыць музыка выходзіць Арсеній у вобразе Коласа) Вось і цяпер у руках сшытак.А ў ім творы (гартае сшытак ,шум ветру і дажджу ) Салодкую мару перапыніў дождж. што секануў наўскос у акно (нарастае шум ветру) Наляцеў вецер вырваў сшытак і панёс.зрабілася яшчэ больш сумна -нібы сілай нехта вырваў у яго словы ,якія выношваў у сэрцы.Ці не такі лёс напаткае і ўсё яго пісанне? Ці не будзе жыццё і яго ,як гэты сшытак ,гнаць і збіваць з дарогі? Кідаць па свеце... (спакойная музыка)
….Зажурыцца неба,Схованае у хмарахИ агурнуць сэрцаНейки жаль и мары.Замирае лета,Зацихаюць дали,Сирацее рэчка ,Халадзеюць хвали…
Другі вядучы. Невясёлыя прадчуванні збудуцца .Не па сваёй ахвоце ,па волі начальства ,якое скоса глядзела на рэвалюцыйна настроенага настаўніка.
Першы вядучы. Пасля настаўніцкай семінарыі (дэманструецца слайд з партрэтам пісменніка гэтага перыяду). Якуб Колас паехаў працаваць на Палессе.Перадольваючы цяжкасці ,ён адкрываў свет навукі і ведаў сялянскім дзецям ,абуджаў іх чалавечую годнасць.Настаўнічаў у Люсіна Ганцавіцкага і Пінкавічах Пінскага раёнаў.Для сваіх навучэнцаў падрыхтаваў і выдаў "Другое чытанне для дзяцей беларусаў"(Пецярбург,1909),дзе змясціў празаічныя замалёўкі,вершы, апрацоўкі казак.
Інсцэніроўка казкі "Мужык і пан"
Паслау пан свайго мужыка з письмом да другога пана.Засунуу мужык письмо за за пазуху и пайшоу.Якраз па дарозе сустрэу ен таго пана, да якога шоу з письмом.Вымае мужык з-за пазухи скамечанае письмо и падае яго пану, не зняушы шапки. Гэта пану не спадабалася.-Скажы ты мне, чалавеча, ци у твайго пана няма лепшых людей, што ен паслау да мяне цябе , дурня?-Чаму няма!?-кажа мужык.-Ёсць, але лепшых людзей и разумнейшых ён паслау да лепшых и разумнейшых паноу.
Другі вядучы. Вось з гэтай сцэнкі мы можам бачыць ,наколькі Колас цаніў і паважаў простага чалавека,разумнага і знаходлівага ў любой сітуацыі .У самых складных умовах ён быў побач з народам, шукаў для яго лепшай долі.Разам з сялянамі напісаў петыцыю супраць памешчыка Скірмунта(1905), у 1909 годзе браў удзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе ў роднай Мікалаеўшчыне, за што быў пазбаўлены настаўніцкай працы.
Першы вядучы. Жаданне аддаць цалкам літаратурнаму занятку прыводзіць Коласа ў 1907 годзе ў Вільню,дзе ён пачынае працаваць у газеце "Наша ніва". Але ў 1908 годзе за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе над Якубам Коласам адбыўся судовы працэс ,пасля якога паэт быў прыгавораны да трох гадоў зняволення.
Другі вядучы. У турме Колас піша вершы ,там нарадзіліся першыя радкі яго паэмы "" новая зямля". Вершы паэта прасякнуты пачуццём любові да роднага краю , нясуць моцны зарад духоўнай сілы ,веры ў лепшы дзень ,Радаснай навіной дайшла ў турэмную камеру вестка аб выхадзе ў свет першага зборніка "Песні-жальбы"(дэманструецца слайд).
Чытальник!!!
Першы вядучы. Пасля астрога было цяжка ўлаткавацца на працу. Сябар запрасіў у Лунінец, дзе Колас даваў прыватныя ўрокі. Тут, на Палессі, адбылася найважнейшая падзея – жаніцьба з Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, а праз год нарадзіўся сын Даніла (дэманструецца слайд з выявай сям’і). У хуткім часе трапляе на службу ў царскае войска па мабілізацыі, потым у ваеннае вучылішча, адкуль Колас выйшаў у чыне прапаршчыка, нарэшце Румынскі фронт. У 1915 годзе разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Расію.Другі вядучы. Гэтую разлуку з роднай зямлёй паэт цяжка перажываў. Крывавая вайна 1914 года прынесла бежанства і іншыя няшчасці, яна выклікала ў сэрцы Якуба Коласа боль, гнеў і пратэст:…А колькі нашых дзетак мілыхПа тых шляхах вайны ляжыць.Пануе ціш на іх магілах,І край разбураны ляжыць.………………..Вам не па сіле груз цяжэрныВайны, што свмі вы ўзнялі,Знішчэнне, мах яе бязмерны,Згінота цяжкая зямлі!..“Ворагам”Першы вядучы. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, Якуб Колас шмат піша. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі засталі паэта з сям’ёй на Куршчыне. Там ён працаваў настаўнікам. Гэтыя перамены далі Коласу спадзяванне на лепшае жыццё і будучыню.Трэці чытальнік.Браты! Вялікая дарогаЧакае нас і родны край – Жніво настала, працы многа, – Навукі семя засявай!Святло нясіце – ў мроку дрэмлеНаш мілы край, наш родны кут.Хай уваскрэснуць нашы землі,Няхай асветліцца наш люд.Хай будзе спор нам у прыгодзе!Не царскі біч, не панкі хам,Хай будзе лад ў сваёй гасподзеСтвараць народ – уладца сам.“Да працы!” Другі вядучы. Такімі словамі вітаў новы дзень Якуб Колас. У 1921 годзе ён вярнуўся ў Мінск. Натхнёны перспектывамі, што адкрыліся перад Беаруссю, пісьменнік вырашыў аддаць усе свае сілы служэнню радзіме і яе народу. Ён завяршыў працу над паэмамі “Сымон – музыка”, “Новая зямля”, скончыў дзве першыя аповесці трылогіі “На ростанях”, падрыхтаваў зборнікі “Казкі жыцця” і “Водгулле”, напісаў першую “Методыку роднай мовы” (дэманструюцца слайды з вокладкамі гэтых кніг).Першы вядучы. У гэты час Якуб Колас не толькі пісаў новыя творы, але і працаваў школьным інспектарам, выкладаў у Мінскім педагагічным тэхнікуме, чытвў лекцыі на курсах настаўніках, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культура. У 1916 годзе адзначалася 20-годдзе літаратурнай дзейнасці Коласа, з гэтай нагоды ўрад БССР надаў яму званне народнага пісьменніка.Другі вядучы. Але поўнага шчасця Якуб Колас не адчуваў: Беларусь была падзеляна на дзве часткі (дэманструецца слайд з выявай карты, на якой паказаны падзел Беларусі), у краіне пачаліся рэпрэсіі лепшых і таленвавітых людзей, а сам пясняр вымушаны быў пісаць толькі тое, што патрабавала камуністычная партыя.Гучыць музыка ваеннай тэматыкі, напрыклад, “Свяшчэнная вайна”, на яе фоне чытаюцца словы і дэманструюцца слайды, якія ўзнаўляюць карціны разбурэння беларускіх гарадоў.Чацвёрты чытальнік.…О, каб я меў такія рукі,Зямля, абняў бы я цябе, Каб сцішыць гора тваё, мукіІ сілу даць у барацьбе.Зямля мая, мая краіна!Я чую твой прызыўна звон.Прымі ж хоць слова твайго сына – Не доўгі будзе твой палон.Шумяць гняўліва твае пушча,Трасуцца помстаю бары, І дзень твой хмурны змрокрасплюшчыць –Ёсць у цябе багатыры!“Голас зямлі”Першы вядучы. Вераломны напад фашысцкай Германіі перапыніў творчую працу Якуба Коласа, але ненадоўга. У гады Вялікай Айчынай вайны паэт жыў у Ташкенце. З нецярплівасцю ён чакаў апошніх паведамленняў па радыё. Калі пачалося шырокае наступленне на франтах, паэт да поздняй ночы не клаўся спаць, каб не прапусціць чарговае паведамленне, ён ведаў на памяць усе загады, лічыў пераможныя салюты. У грозныя гады Якуб Колас стварыў патрыятычныя вершы і паэмы, прасякнутыя пачуццём сыноўняй любові да роднага краю. Яго голас чулі на паланёвай зямлі, яго

Приложенные файлы

  • docx 11294048
    Размер файла: 34 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий